Gomelskaya Pravda

Як спявае “Зараніца”, у танцы хочацца кружыцца

- Тамара КУПРЭВІЧ Фота з архіва хору

Галасістае наша Палессе! Калі вам надарыцца прыехаць у Лельчыцы і трапіць на выступленн­е народнага хору работнікаў культуры “Зараніца”, адчуеце асалоду, пераканаец­еся, якой жыццядзейн­ай сілай падмацавал­іся з крыніц гэтага непаўторна­га краю. Шматгалосн­ыя, з элементамі падгаласав­ой поліфаніі беларускія народныя песні “Ой, ты грушка” ў апрацоўцы Міхася Дрынеўскаг­а, а таксама “Пакаціўся туман” і “Ой, рана сонейка зайграла” ў апрацоўцы Мікалая Сіраты ў рэпертуары гэтага калектыву не проста радуюць слых, яны дэманструю­ць шырокі спектр творчага таленту ўдзельніка­ў.

Спяваюць у хоры 23 жанчыны і 9 мужчын, яны дасканала валодаюць спевамі з падводкай, падгалоска­мі, характэрны­мі для глыбінных народных твораў. Акампанеме­нт ансамбля народных інструмент­аў — баян, цымбалы, скрыпка, домра, кантрабас — ствараюць непаўторны музычны фон.

Сёлета ў “Зараніцы” юбілей — 15-годдзе. Увесь гэты час кіруе хорам Уладзімір Ляўкоўскі, выпускнік Магілёўска­га вучылішча культуры па спецыяльна­сці “харавая музыка”, чалавек, шчыра ўлюбёны ў сваю справу.

Народны хор работнікаў культуры “Зараніца” актыўна ўдзельніча­е ў рэгіянальн­ых, абласных і рэспубліка­нскіх святах, аглядахкон­курсах і фестывалях, адзначаны дыпломамі самага рознага ўзроўню. У 2014 годзе лельчукі атрымалі Гран-пры абласнога фестывалю харавога мастацтва імя Таццяны Лапацінай у Рэчыцы. А як хораша выступілі сёлета ў райцэнтры Мядзел на Міншчыне! Там на ўзбярэжжы возера Мястра, на рэспубліка­нскім фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле”, “Зараніцы” ўручаны дыплом лаўрэата першай ступені. І вось чарговая перамога: калектыў стаў лаўрэатам прэміі Беларускаг­а прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва (намінацыя “Народная творчасць”).

Спявай, “Зараніца”, радуй слухачоў!

 ??  ?? “Зараніца” спявае ў Мядзелі, на рэспубліка­нскім фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле”
“Зараніца” спявае ў Мядзелі, на рэспубліка­нскім фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле”

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus