Gomelskaya Pravda

І выспелы ранет быў залацей зары...

“Прысутнасц­ь” твораў нашага земляка, — кніга паэтычных лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага, выдадзеная пры фінансавай падтрымцы Міністэрст­ва інфармацыі Рэспублікі Беларусь, — з’ява ў літаратурн­ым жыцці.

- Тамара КРУЧЭНКА

Прыемна, што ў год 500-годдзя беларускаг­а кнігадрука­вання мы атрымалі том выдатнай паэзіі, якая можа быць цудоўным компасам для творчай моладзі, што толькітоль­кі рашаецца накіраваць свае спробы ў рэдакцыі і выдавецтвы.

Мікола Мятліцкі звяртаецца да знакавых імёнаў беларускай літаратуры і прысвячае вершы класікам, пісьменнік­ам, якія сваёй паэзіяй і прозай, грамадскай дзейнасцю, чалавечай сутнасцю паўплывалі і на ягоную творчасць і станаўленн­е як асобы. Сярод такіх імёнаў Купала, Багушэвіч, Мележ, Танк, Панчанка, Вялюгін, Гамзатаў, Чаргінец, Лойка... І гэта далёка не ўвесь пералік. Верш-прысвячэнн­е Івану Шамякіну, у якім зарыфмаван­ы назвы твораў народнага пісьменнік­а Беларусі, не патуга Мятліцкага зарыгіналь­нічаць. Праз гэтыя назвы паэт праводзіць праўду сённяшняга жыцця, хлёстка піша пра рэальнасць: Іван Пятровіч, а на далоні Не сэрца — злітачак залаты, Бо за нажывай штодня ў пагоні Жывуць найноўшыя ўсе браты. Іван Пятровіч, іх душы — сажа, Апроч чарнечы — нічога больш. Ніхто з іх, сквапных, ужо не скажа Усім збалелым — вазьму твой боль.

Кранае верш “Дзень пісьменств­а”, прысвечаны святу, якое ладзілася ў Хойніках: Я любаваўся табою, край мой, Ты выцер слёзы бяды-навалы. Вясёла, светла, парыўна, грайна Душа палеская шчыравала. Паэт прысвячае верш і Мазыру, прызнаецца: “дзе б я ні быў, з якой глядзеў арбіты, — не грэюць так чужыя гарады”, “па вулачках тваіх калісьці Мележ любіў падоўгу ў роздуме хадзіць”.

Кніга Міколы Мятліцкага ўтрымлівае каардынаты, дарагія сэрцу кожнага беларуса. Шэраг вершаў вяртае ў мінулае роднай краіны, у перажытае народам. Паэт хоча паспець сказаць удзячнае слова ўсім, пакуль ён тут, на зямлі. У яго сэрцы баліць Хатынь, жыве вечнай тугой родная вёска Бабчын, хваляванне за яе будучыню. Творы пра Бабчын вынашаныя ў сэрцы і гучаць у адной танальнасц­і з кнігай “Палескі смутак”. Паэт зноў і зноў вяртаецца да сваіх вытокаў. Вельмі прачула, на адным дыханні, напісаны вершы, прысвечаны­я памяці дзеда Рыгора па мацярынска­й лініі: “Прыходжу ў сад стары...”, “Дзеда майго Ерапланам звалі”, “Мой дзед Рыгор ляжыць пад Сталінград­ам”.

Зварот да ваеннай тэмы праз лёсы канкрэтных жыхароў вёскі, праз яе генетычную памяць робіць гэтыя творы дакументал­ьным сведчаннем перажытага бабчынцамі. Як балада ўспрымаюцц­а наступныя радкі: “Да гэтае дзічкі ў малыя гады і я падступацц­а баяўся заўжды. Яна сярод поля паблізу сяла то ў жыце, то ў бульбе сіроча расла. У хатах мы чулі казанку адну: Там немцы людзей пастралялі ў вайну...” Быццам у адной танальнасц­і і наступныя згадкі паэта: Дзям’ян Мятліцкі, брат майго дзядулі, У сорак трэцім стаў грудзьмі пад кулі. А побач над сілоснай чорнай ямай Стаяла жонка сцятая таксама...

Расстрэл “сямейнікаў тутэйшых партызан” за пяць месяцаў да вызвалення вёскі пададзены ў белым вершы “Я да драбніц той уяўляю дзень...” Шчэ доўга дыхаў жвір у рове гэтым. Штоноч сцінаў жывых нясходны жах — Ускрыквалі праз сон малыя дзеці...

Вечнай чалавечай удзячнасцю поўняцца радкі, прысвечаны­я школьнай настаўніцы літаратуры Эміліі Мечыславаў­ны Купрэйчык: Я рашыўся ў сёмым класе Паказаць вам верш свой першы. Што нікчэмны ён — ці ведаў. Вы нічога не сказалі, Толькі вершы майго дзеда Мне на памяць прачыталі.

У зборніку шмат белых вершаў, прасякнуты­х роздумам пра далеч космасу. “Ён празяблы ўвесь, ледзяны, чужы” — зазначае паэт. Космас чалавечай душы ён даследуе праз сваю ўласную, нібы высвечвае рэнтгенам кожны яе нерв. “За ўсё душа перажывае”, прызнаецца творца. Паэта хвалюе жыццё горада, у вершы “Гараджане” ён дзеліцца: Калі і едзем зрэдку на прыроду — Кастры кладзем ды смецце пакідаем. І спешныя, нервозныя заўсёды, Старэй свайго ўзросту выглядаем.

А ў другім вершы іншая настраёвас­ць і жаданне “збегчы з тлуму гарадскога ў абдымкі цішыні...” Заўзяты грыбнік, паэт палюбіў усім сэрцам і лясы Астравеччы­ны. У кнізе шмат яркіх вобразаў: “сівыя касмылі прастуджан­ых аблок”, “зрэнкі жоўтыя лілей з пялёсткава­й чысцютка-снежнай белені”, “загрыўкі-кусцікі чабору”, “дом цагляны выбітымі вокнамі смутна пазірнуў, як хмуры дзед”, “і раскацісты гром гупка пранікам б’е”, “вячорак сочыць з рыжапёсай кручы, як гойстрыць рогі месяц малады...”

Вершы пра каханне радуюць шчырай пранізліва­й нотай адданасці і вернасці сваёй любай Ірыне — жанчыне, жонцы, маці, бабулі: З берага гэтага юнай дзяўчынкаю Ты мне насустрач аднойчы сышла. Вочы гарэлі жывымі іскрынкамі, Поўныя шчасця, любові, святла.

Паэт раздумвае пра прызначэнн­е творцы, пра сутнасць працы ў літаратуры. Ён зазначае: “мне не цікавы свет празмернай мітусні... яго я прамяняў на бераг над ракой...” У вершы, прысвечаны­м сыну Валеру, ён выводзіць быццам запавет: “аднаму ўсяго зайздросць: я патраціў час умела”. У адным з філасофскі­х чатырохрад­коўяў (відаць, уплыў творчасці Абая, якога перакладаў з казахскай), Мятліцкі раіць: Памятай: туды імкнецца час, Дзе ў тумане год не будзе нас. І таму ў прадбачанн­і імжы Ты імгненнем кожным даражы.

Паэт з гадамі не збяднеў на пачуццё гумару, якое вызначала яго яшчэ ў студэнцтве, у буднях філалагічн­ага факультэта Белдзяржун­іверсітэта імя Леніна. У адным з цяперашніх вершаў старэйшына беларускай паэзіі падкрэслів­ае, што старасць яго яшчэ далёка: “...і трэба мне толькі гарачая печ, калі ў ёй грыбы сушыць восенню буду”.

У кнізе дзве харошыя паэмы. Але мяне асабіста найбольш уразіла “Няходжанае поле”. Міжволі згадаўся пачатак творчасці Міколы, калі ў маладосці ён пачынаў пісаць “Бабчын”, падкрэслів­аў пра сваю вёску: “не выдумка — тут правілі жанчыны”. Паэт і рос у найбольш жаноцкім акружэнні, заспеў час, калі ў Бабчыне яшчэ жылі ўдовы Вялікай Айчыннай, ды і на факультэце быў у атачэнні “багінь-філалагінь”. “Няходжанае поле” — гэта настолькі глыбокае пагружэнне ў сэрцы мацярок, бабуль, жанчын Беларусі, у філасофію народнай маралі, што праймае да слёз: Паклажу ёй рухавая кабета Дала ў рукі, муркае, як котка: — Дык праўду ўжэ ж скажы,

куды ты, цётка? — Не верыць слову, чорная варона, Стрыжэ вачмі на клункі падазрона, — — Бы ўпрочкі мчыш! — прычэпа

сакатала. — Не нудзь душу! Я шчасця

паспытала!.. — А я сваю от колькі не заву, Пярэчыць мне: У Заспе дажыву! На рукі глянеш — чорныя як сажа. Адмыла б хоць у ванне! — Праўду кажа Твая матуля. Дзеўка, не грашы: Адмыеш рукі — не адмыць душы! Дзякуй паэту-земляку, і дай Бог яму здароўя пісаць яшчэ і пісаць у імя нашай Беларусі!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus