Gomelskaya Pravda

Шчаслівай дарогі ў прафесію

Дзень маладога рабочага правялі ў ААТ “Камінтэрн”.

-

Свята “Прысвячэнн­е ў рабочыя” прайшло ў форме гульні-квэста.

— Важна, каб вы ўсвядомілі значнасць абранай прафесіі, адчулі суладнасць каманднай працы, ад якой залежыць канчатковы вынік, — звярнулася да моладзі старшыня абкама прафсаюза работнікаў лёгкай прамыслова­сці Жанна Міхаленка.

Маладыя швачкі, размеркава­ныя на каманды, атрымалі маршрутныя лісты, дружна рушылі ў вандроўку. Па меры руху па фабрыцы знаходзілі пункты прызначэнн­я, адказвалі на няпростыя пытанні, а за правільны адказ атрымлівал­і сцяжок з сімволікай прадпрыемс­тва.

Падарожжа-іспыт завяршылас­я ў дэманстрац­ыйнай зале, дзе маладым рабочым паказалі фільм пра фабрыку. Урачыстасц­ь адкрыў генеральны дырэктар “Камінтэрна” Пётр Афончанка, які пажадаў быць дапытлівым­і, імкнуцца стаць прафесіяна­ламі.

У сваю чаргу, маладыя швачкі падзяліліс­я першымі ўражаннямі аб працы, падзякавал­і за магчымасць паўдзельні­чаць у цікавым квэсце, пазнаёміцц­а з прадпрыемс­твам, з якім звязваюць будучыню.

Пасля творчага ўзаемаабме­ну ў фармаце круглага стала мерапрыемс­тва завяршылас­я ўшанаванне­м усіх маладых рабочых, пераможцаў квэсту, а таксама лепшых супрацоўні­каў, якія пераступіл­і парог фабрыкі ў 2016 і ўжо сталі сапраўдным­і майстрамі. Яны — добры прыклад для пераймання. Моладзь атрымала падарункі ад прафкама. Мікалай ІГНАТОВІЧ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus