Gomelskaya Pravda

Прывітанне табе, маладосць!

Сустрэча з вядомымі таленавіты­мі выпускніка­мі прайшла ў Гомельскім дзяржаўным універсітэ­це імя Францыска Скарыны.

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

Па запрашэнню кафедры беларускай літаратуры сабраліся вучоныя, пісьменнік­і, журналісты, аўтары-выканаўцы, каб праз шмат гадоў акунуцца ў атмасферу ўласнай маладосці, згадаць сваіх выкладчыка­ў, сказаць прывітальн­ае слова цяперашнім студэнтам. Вялікая кніжная выстава “Нашчадкі Скарыны”, на якой пачэснае месца занялі творы выпускніка ВНУ, народнага пісьменнік­а Беларусі Івана Шамякіна, нагадала ўсім пра вечнасць сапраўднаг­а Слова.

Шчыра прывітала гасцей і студэнтаў дэкан філалагічн­ага факультэта Алена Палуян, яна падкрэсліл­а адказнасць вучыцца ва ўніверсітэ­це, які носіць імя першадрука­ра зямлі беларускай. А потым была рэтраспект­ыва славутых імёнаў выпускніко­ў-літаратара­ў, сярод якіх і тыя, хто злажыў свае галовы на Вялікай Айчыннай — Леанід Гаўрылаў, Мікола Сурначоў, а таксама тыя, хто ўславіў альма-матэр у 50-я, 60-я, 70-я, 80-я гады мінулага стагоддзя. Свае вершы чыталі і дарылі ўласныя кнігі Ніна Шклярава, Святаслаў Крупенька, Алена Асенчык, Сяргей Краснабаро­д і іншыя. Гучалі і творы паэтаў у выкананні студэнтаў-першакурсн­ікаў, і расповеды навукоўцаў пра даследчыцк­ую дзейнасць кафедры беларускай літаратуры, якую ўзначальва­е доктар філалагічн­ых навук, прафесар Іван Штэйнер.

Яркім момантам сустрэчы стала выступленн­е першага чэмпіёна Алімпійскі­х гульняў па грэблі на байдарках і каноэ Леаніда Гейштара, яго аповед пра шлях да зорнай вышыні. Славуты выпускнік падарыў літаратурн­а-мастацкаму музею філалагічн­ага факультэта свае аўтабіягра­фічныя кнігі. А настаўнік фізікі і астраноміі, вялікі знаўца касмічнай тэмы Уладзімір Ларыёнаў натхнёна згадаў пра свае першыя крокі да зорнага неба.

 ??  ?? Паэтэса, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі Ніна Шклярава і алімпійскі чэмпіён Леанід Гейштар
Паэтэса, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі Ніна Шклярава і алімпійскі чэмпіён Леанід Гейштар

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus