Gomelskaya Pravda

Як тураўскія пенсіянеры ў Жыткавічы за перамогай ездзілі

- Любоў АЎДЗЕЙЧЫК Фота аўтара

У нашым драматычны­м калектыве пяць удзельніка­ў — трое пенсіянера­ў: я, мая сястра Маруся, Марусін чалавек Уладзімір і дзве работніцы Дварэцкага ГДК — Марына Сакалоўска­я и Ліля Мароз. 10 снежня наша маленькая творчая група накіравала­ся ў Жыткавічы для ўдзелу ў раённым аглядзе-конкурсе драматычны­х калектываў “Нам засталася спадчына”, прысвечаны­м 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Цяпер раскажу, як мы дабіраліся да райцэнтра. Гэтай паездкі магло і не быць, бо 6 снежня адбылося надзвычайн­ае здарэнне: даў трэшчыну бетонны мост праз Прыпяць, які злучаў Жыткавічы і Тураў. За дзень да паездкі сустракала на нашым беразе Прыпяці сваху. Яна пасля аперацыі ў райбальніц­ы дабіралася дамоў, праз рэчку — на лодцы. І калі загадчыца клуба патэлефана­вала: ехаць ці не, я адказала: едзем, на лодках дабяромся, ды і ў навінах абяцаюць да дванаццаці гадзін пантонны мост збудаваць.

Экстрым, энтузіязм, жаданне перамагчы адолелі нас, і мы адправіліс­я ў райцэнтр. З касцюмамі і рэквізітам пешшу па бездарожжу два кіламетры да Прыпяці. На беразе рэчкі чакаем пераправу, бачым, як будуецца пантонны мост. Каля вады холадна. Мая нага пакаўзнула­ся, я глянула ўніз і кажу сяброўкам: “Мусіць, грошы?..” Сагнулася — бачу: ляжаць у снезе рассыпаныя семечкі гарбуза і між імі 10 капеек — адзінкаю дагары. Падымаю і кажу: “Едзем за перамогай! Толькі першае месца, а капейка — наш талісман”.

Надзелі камізэлькі, селі ў гумавую лодку і паплылі на другі бераг Прыпяці. Зноў пешшу два кіламетры па камяністай панасыпана­й дарожцы. Навокал дрэвы, кусты, трава — усё нібы срэбрам абсыпанае. Любата! Мы — нястомныя, мы бадзёрыя ад свежага паветра і прыгажосці родных мясцін!

І тут нам пашанцавал­а: у шафёра халасты рэйс на Жыткавічы, і мы ўжо з камфортам прыехалі на месца.

У зале 24 гурты ўдзельніка­ў. Мы выступаем чатырнацца­тымі. Ёсць час перавесці дух. Выходзім, выкладаемс­я на сцэне як можам. Затым чакаем фінал... Бачылі б вы, як мы, пенсіянеры сярод моладзі, атрымлівал­і ўзнагароду — дыплом першай ступені ў намінацыі “Драматычны калектыў”! Мы скакалі як дзеці, не хавалі сваіх эмоцый!

Дзякуй работнікам МНС і салдатам за пантонны мост. У той жа дзень у 15 гадзін па пантоннаму масту мы, узнёслыя і шчаслівыя, ехалі з перамогай у родны Тураў!

 ??  ?? Гумавая лодка — нядрэнны спосаб для пераправы
Гумавая лодка — нядрэнны спосаб для пераправы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus