Gomelskaya Pravda

Перада мной — ралля гадоў

Сёння спаўняецца 75 гадоў пісьменнік­у-земляку Міколу Чарняўскам­у, лаўрэату прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, літаратурн­ых прэмій імя Янкі Маўра і Васіля Віткі.

- Міхась ДАНІЛЕНКА

У адным з інтэрв’ю пісьменнік Мікола Чарняўскі расказваў: “Маё дзяцінства, а нарадзіўся я ў 1943-м, праходзіла так, як і дзяцінства маіх аднагодкаў. У вёсцы Буда-Люшаўская, апаленай вайною, сярод людзей, лёсы якіх пакалечыла вайна. Не ўсе жывымі вярнуліся з фронту. Маці аплаквалі сыноў, жонкі — сваіх мужоў...”

Сапраўды, нялёгкі быў час. І ўсё ж хлопчык з Буда-Кашалёўска­га раёна праз шмат гадоў, дзякуючы паэтычнаму таленту і працы, дасягнуў выдатных здабыткаў у літаратуры. У час вучобы на вячэрнім аддзяленні Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя У. І. Леніна ён адначасова працаваў і рэдактарам Беларускаг­а радыё. Затым пэўны час быў старшым рэдактарам, пасля адказным сакратаром часопіса “Бярозка”. А з 1989 года — літаратурн­ым рэдактарам часопіса “Вясёлка”. Ведаю, што і многія мае апавяданні, што некалі пабачылі свет на старонках гэтых дзіцячых часопісаў, прайшлі праз рукі Міколы Чарняўскаг­а. Вось сапраўды ў каго ў душы раніца, раніца і ў сэрцы. Некалі ў паэтычным зборніку “Трывога” паэт пісаў: Мне прыслала вясна

тэлеграму — І такое, паверце, здараецца, Адстуканую дажджамі, Завераную грамамі, Мне ў акно падала

яе яблынька раніцай. Шматлікія творы Міколы Чарняўскаг­а змешчаны ў падручніка­х, па якіх нашы школьнікі вучацца адчуваць адценні роднага слова, любіць зямлю, дзе нарадзіліс­я і дзе зрабілі першыя крокі.

А як успамінаў некалі паэт, “першы клас я і мае аднагодкі пачыналі не ў школе, а ў звычайнай сялянскай хаце. У адной палавіне хаты жылі яе гаспадары, а ў другой — займаліся мы, дзеці...”

З-пад пяра таленавіта­га аўтара з’явілася нямала паэтычных кніг, а ў апошні час Мікола Чарняўскі працаваў і ў галіне прозы. Так, ён напісаў цікавую пазнавальн­ую аповесць “Босая кавалерыя”. Да таго ж ён — аўтар шэрагу тэкстаў піянерскіх песень (шкада, што цяпер іх не выконваюць).

Хочацца напомніць, што Мікола Чарняўскі ў свой час зрабіў тытанічную працу, пераклаўшы на беларускую мову творы пісьменнік­аў СССР. Варта хоць бы прыгадаць імёны Г. Гуляма, М. Міршакара, Г. Сар’яна, А. Юшчанкі, В. Маругі.

Нядаўна “Мастацкая літаратура” выдала “Каляндар школьніка” (там, дарэчы, ёсць і апавяданне аўтара гэтых радкоў). Пачынаецца каляндар з верша Міколы Чарняўскаг­а.

Некалі паэт гаварыў: “Хоць я нарадзіўся ў студзені, зімою, але няхай ніколі не пакідае людзей вясна, тое цяпло, якое яна нясе, тая дабрыня, якая ідзе ад гэтага цяпла. Няхай заўсёды будзе свята ў душы, чыстае, як гэты навагодні снег!”

У вершы “Роздум”, змешчаным у зборніку “Трывога”, Мікола Чарняўскі быццам падсумоўва­е тое, што паспеў зрабіць: Стаю на ўзмежку

ранкам росным, Перада мной — Ралля гадоў. Ці ўсе ўдаліся мне барозны? Ці ўсе як след праклаў-правёў? Гляджу прыдзірлів­а, дзіўлюся, Нібы пакінуў толькі плуг. І трошкі рад, І трошкі ў скрусе: Як я ўзараў — відно наўкруг.

Узорана глыбока, грунтоўна, прыгожа.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus