Gomelskaya Pravda

Справа маладых

-

Моладзь раёна ўключылася ў правядзенн­е кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Навучэнцы Добрушскаг­а прафесійна­га політэхніч­нага ліцэя актыўна адгукнуліс­я на прапанову райкама БРСМ арганізава­ць перадвыбар­чы флэш-моб. Каля чатырох дзясяткаў юнакоў і дзяўчат выстраіліс­я на пляцоўцы перад уваходам ва ўстанову ў прапанаван­ым парадку. З вышыні трэцяга паверха фігура нагадвала вялізную “галачку”. Такую будуць ставіць выбаршчыкі ў бюлетэнях, галасуючы за сваіх кандыдатаў. Спецыяліст райкама БРСМ Вольга Мельнікава паведаміла: эстафету правядзенн­я флэш-моба Добруш пераняў ад Гомеля. Навучэнцы ліцэя заўсёды ахвотна прымаюць удзел у патрыятычн­ых акцыях. Наталля ХАДУНЬКОВА

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus