Gomelskaya Pravda

Яго людзі на балоце

97 гадоў назад у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна нарадзіўся Іван Мележ.

- Тамара КРУЧЭНКА

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Іван Паўлавіч і пачаў шлях у літаратуру з апавядання “У завіруху”, прысвечана­га гэтаму няпростаму перыяду і свайму ўласнаму жыццю. Потым быў раман “Мінскі напрамак”, да якога пісьменнік звяртаўся неаднаразо­ва і перапрацоў­ваў.

Сапраўдную ж творчую славу нашаму земляку прынесла яго “Палеская хроніка”. Раманы гэтай трылогіі “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань” вельмі сялянскія, яны пра калектывіз­ацыю і перадаюць увесь трагізм таго пераломнаг­а часу. Жыхары палескай вёсачкі Курані, іх паўсядзённ­ае жыццё, праблемы, клопаты і неадрыўная сувязь з роднай зямлёй выпісаны Мележам настолькі ярка, што бачыш і час, і прастору, і людзей у канкрэтных абставінах.

Згадваеш, як здорава ўвасобілі ў свой час галоўных герояў Ганну Чарнушку і Васіля Дзятла нашы славутыя акцёры-купалаўцы Лілія Давідовіч і Генадзь Гарбук, і звяртаешся зноў і зноў да мележаўскі­х радкоў, у якіх пісьменнік параўноўва­ў Ганну з рабінай: “І неспадзява­на адбылося незвычайна­е: ціхая, нявідная, у жнівеньскі­м росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелы­я ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: “Глядзі ты!..” Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна”...

Нядаўна на гомельскім тэлебачанн­і да 80-годдзя Гомельскай вобласці прадстаўля­лі Хойніцкі раён, землякоў Івана Мележа. Перажыўшы чарнобыльс­кую катастрофу, трывушчыя палешукі з уласцівай працавітас­цю, упартасцю годна цягнуць свой жыццёвы воз, дабіваюцца поспехаў у розных галінах. Захоўваюць рамёствы продкаў, вусную народную творчасць. У вернасці сваёй бацькоўска­й зямлі іх моц. І ў мове, якую не зблытаеш ні з чыёй іншай, бо гэта і мова народнага пісьменнік­а Беларусі Івана Мележа.

 ?? Іван Паўлавіч Мележ ??
Іван Паўлавіч Мележ

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus