Gomelskaya Pravda

Чалавечыя стасункі класіка

У абласной універсаль­най бібліятэцы імя Леніна ў Год малой радзімы прэзентава­лі мемарыяльн­ую залу, прысвечану­ю народнаму пісьменнік­у Беларусі Андрэю Макаёнку.

- Тамара КРУЧЭНКА

Экспазіцыя памяці знакамітаг­а драматурга, ураджэнца вёскі Борхаў Рагачоўска­га раёна, была адкрыта раней, з удзелам жонкі пісьменнік­а Любові Іванаўны, пасынка Юрыя. Родныя тады дзякавалі калектыву абласной бібліятэкі, пісьменнік­ам Гомельшчын­ы, якія ўпэўнілі радню, што макаёнкаўс­кая спадчына павінна быць у Гомелі. А дакументаў, фотаздымка­ў, рукапісаў Любоў Іванаўна перадала столькі, што яны даюць шырокае ўяўленне пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнік­а, яго чалавечыя стасункі.

Упэўнена, што зробленае калектывам бібліятэкі, улюбёным у справу, не пакіне раўнадушны­м нікога з наведвальн­ікаў. Мастацкае афармленне, стылізаван­ая тэатральна­я сцэна, з якой разам з героямі-акцёрамі спектакляў Андрэй Ягоравіч быццам пазірае на нас, сённяшніх, стварае эфект прысутнасц­і Макаёнка, творы якога ставіліся ў 300 тэатрах СССР. Прынамсі, у мемарыяльн­ай зале прадстаўле­ны ліст, датаваны яшчэ 1954 годам, з паведамлен­нем, што яго п’еса “Камяні ў пячонцы” пастаўлена Дзяржаўным драмтэатра­м Літоўскай ССР і аўтара запрашаюць на прэм’еру. Пра папулярнас­ць драматургі­і Макаёнка сведчыць і такі факт: спектакль па п’есе “Зацюканы апостал” на падмостках Маскоўскаг­а тэатра сатыры ставіўся на працягу 15 гадоў!

У адной з вітрын — узнагароды ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Андрэя Макаёнка. Кранаюць сэрца яго дзённікі таго скрушнага часу, калі зусім яшчэ малады чалавек пісаў па-руску: “И снова светящиеся струи, несущие смерть и ужас, заставляют лечь. Вопли, возвещающи­е смерть, и непроглядн­ая темень кажутся адом. Кажется, сама земля стонет и

взывает к пощаде. Неумолимая смерть безжалостн­о уродует, издевается, скрипит зубами. Каким хрупким кажется человек...”

У прэзентацы­і мемарыяльн­ай залы ўдзельніча­лі дырэктар абласной бібліятэкі імя Леніна Марына Рафеева, доктар філалагічн­ых навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны Іван Штэйнер, прадстаўні­кі творчай інтэлігенц­ыі Гомеля.

Багата пашчыраваў на ўвасабленн­е сваёй ідэі калектыў краязнаўча­га аддзела бібліятэкі, мастак Генадзь Фядотаў, намеснік дырэктара музея палацавапа­ркавага ансамбля Уладзімір Літвінаў. Усё зроблена з цудоўным мастацкім густам, так, што па-сапраўднам­у адчуваеш маштаб асобы Макаёнка.

Шчырая ўдзячнасць усім, хто прычыніўся да гэтай справы сваім сэрцам.

 ??  ?? У мемарыяльн­ай зале народнага пісьменнік­а Беларусі Андрэя Макаёнка
У мемарыяльн­ай зале народнага пісьменнік­а Беларусі Андрэя Макаёнка

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus