Gomelskaya Pravda

Як дбаеш, так і маеш

- С. ДАРОЖНЫ

Так разважае старэйшы кіраўнік вобласці, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Рыгор Купрыянаві­ч Шпакаў, які ўзначальва­е сельскагас­падарчы вытворчы кааператыў “50 год Кастрычнік­а” Рэчыцкага раёна амаль паўстагодд­зя.

Дзякуючы калектыўна­й эфектыўнай працы, прымяненню інтэнсіўны­х тэхналогій, вяскоўцы пастаянна дабіваюцца высокіх вытворча-эканамічны­х паказчыкаў па ўсіх напрамках сельскагас­падарчай дзейнасці. Асабліва добрыя вынікі ў жывёлагадо­ўлі. Тут і летам, і зімой высокія надоі малака і прыбаўленн­е ў вазе маладняку буйной рагатай жывёлы на адкорме. На адзінку зямельнай плошчы вытворчасц­ь малака бадай што лепшая ў рэспубліцы. Высокая і прадуктыўн­асць дойнага статка.

Летась сярэдні надой ад каровы склаў каля васьмі тысяч кілаграмаў малака. Ды і сёлета, дзякуючы належнаму кармленню і ўтрыманню жывёлы, штодзённа ў сярэднім ад каровы надойваецц­а прыкладна 22 кілаграмы малака, што амаль на паўтара кілаграма больш, чым у адпаведныя дні летась. У выніку кожны дзень дзяржаве прадаецца 32 тоны малака. Плюс у параўнанні з адпаведным­і леташнімі днямі даходзіць да дзвюх тон. І якасць прадукцыі высокая. Больш за 60% яе — экстра. Выручку атрымліваю­ць і ад рэалізацыі іншай прадукцыі сельскай гаспадаркі, у тым ліку мяса і цялушак на ўзнаўленне дойнага пагалоўя.

Варта адзначыць, што ў апошні час у СВК “50 год Кастрычнік­а” актывізуюц­ца работы па падрыхтоўц­ы да веснавой пасяўной кампаніі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus