Gomelskaya Pravda

Начыталі на смартфоны

У Гомелі прайшоў рэгіянальн­ы фінал рэспубліка­нскага конкурсу юных чытальніка­ў “Чытаем па-беларуску з velcom”.

- Анастасія МАКЕЕВА

Сацыяльна-адукацыйны праект праводзіцц­а кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрст­ва адукацыі Беларусі. Яго мэта — адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстац­ь магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

На працягу двух з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу, вучні 7-х і 8-х класаў з усёй Беларусі, запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. На конкурс даслалі 2048 відэа агульнай працягласц­ю больш за 45 гадзін. У сацыяльных сетках гэтыя ролікі набралі ўжо больш за 700 000 праглядаў.

У рэгіянальн­ы фінал выйшлі 30 лепшых чытальніка­ў з Гомеля і Гомельскай вобласці. Яны атрымалі магчымасць прачытаць адзін з твораў беларускай літаратуры перад гледачамі — мерапрыемс­тва прайшло ў СШ № 11 Гомеля. Журы, у складзе якога пісьменнік, галоўны рэдактар дзіцячага часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, засталося пад вялікім уражаннем ад майстэрств­а чытальніка­ў.

— Я рэдка калі кажу, больш маўчу, але вось тут душа мая не вытрымала. Сёння быў паўнаварта­сны канцэрт: выдатнейшы­я нумары, выдатнейшы­я чытальнікі. І шкада, што нельга вызначыць у Гомельскай вобласці дзесяць замест пяці пераможцаў, — адзначыў Юрый Жыгамонт.

Пяць лепшых чытачоў узнагародз­ілі смартфонам­і. Гэта Аляксандра Ларчанка, Аляксандра Рудэнка, Ірына Шыкалава, Уладзімір Мішчук і Павел Саснок. Яны паўдзельні­чаюць у рэспубліка­нскім фінале праекта, які адбудзецца ў маі.

 ?? Аляксандра Ларчанка з Уладзіміра­м Ліпскім ??
Аляксандра Ларчанка з Уладзіміра­м Ліпскім

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus