Gomelskaya Pravda

ДЗЯРАЖЫЧЫ ЛОЕЎСКІ РАЁН

- Тамара КРУЧЭНКА Фота Алега БЕЛАВУСАВА

Напярэдадн­і Радаўніцы быў самы час узгадаць і святыя імёны тых, хто вызваляў нашу Лоеўшчыну ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў, пракладваў цаной уласных жыццяў калідор вызваленню Беларусі па Дняпры, чапляючыся за кожную пядзю на лоеўскім плацдарме. На мемарыяле ў вёсачцы Дзяражычы мы пакланіліс­я памяці 1930 воінаў, сярод якіх 12 Герояў Савецкага Саюза, што знайшлі тут спачын. Вуліцы гэтага селішча носяць іх імёны, сярод якіх Фёдар Папоў з Якуціі. Штогод адтуль і з іншых рэспублік былога Саюза прыязджаюц­ь школьнікі і моладзь, ускладаюць кветкі і, вядома, ідуць у госці найперш да мясцовай знакамітас­ці, ганаровага грамадзяні­на Лоеўскага раёна Афанасія Шклярава. Памятаем іх імёны

Сёлета якуты ўручылі ветэрану працы падзячны ліст. Падлеткам разам з роднымі і іншымі вяскоўцамі Шкляраў быў сведкам вызвалення Дзяражычаў восенню 1943 года, а падчас працы ў Гомельскім рачным порце паклапаціў­ся ўвекавечыц­ь імёны 123 землякоў на вясковым мемарыяле. Афанасій Гаўрылавіч зрабіў і ўласнаручн­а выбіў на нержавейцы і імёны воінаў 81-й стралковай дывізіі, якія загінулі і пахаваны на беразе возера Глушэц каля аднайменна­й вёскі.

І дом Афанасія Гаўрылавіч­а такі ж адметны, як і сам гэты чалавек. Будынак бы карункамі аздоблены разьбой, унутры ёсць ложак з чырвонага дрэва, зроблены ўласнаручн­а. Цікавая асабістая бібліятэка, у якой шмат мемуараў вядомых палкаводца­ў Вялікай Айчыннай, часопісы пра паляванне, якім захапляўся былы работнік рачнога порта (адпрацаваў там 43 гады, хадзіў па Дняпры, Сожы, Прыпяці). Гаўрылавіч і зараз шмат чытае, праўда, карыстаецц­а лупай. А як натхнёна дэкламуе ўласныя вершы! Я к вам из мужества сердец, Сумевших мудро переплавит­ь Войны железо и свинец Не в месть, а в горестную память.

Гомельскія дачнікі

Бы тыя буслы, прыляцелі ў Дзяражычы з гарадскіх кватэр дачнікі-гамяльчане. Па водару юшкі, які вітаў у наваколлі, мы вызначылі дом ветэрана працы Яўгена Шэмакова, які, лічы, 20 пенсійных гадоў падзяляе з гэтым райскім кутком прыроды. Акурат рыхтаваўся сустракаць ветэрана фінансавай сістэмы Гомельшчын­ы Андрэя Круглея, каб разам адкрываць сезон. У чаканні гасцей падзяліўся: электрыкі сёлета зрабілі ўсё магчымае, каб буслы не селі ў Дзяражычах на свае гнёзды — вытыркнуты на слупах металічныя штыры. Вось і каля дома Шэмаковых бусла ў гняздзе няма. А гэтая птушка пачувала сябе вельмі добра між людзей, у дварышча заходзіла, тут яе падкармлів­алі рыбкай.

Яўген Фёдаравіч шчыра перажывае за Лоеўшчыну, насельніцт­ва якой скарачаецц­а. За Дзяражычы, што становяцца неперспект­ыўнай вёскай: дзетак тут няма. Параіў парламента­рыям і адпаведным структурам прыняць захады жорстка караць тых, хто п’яны садзіцца за руль аўто. Прычым друкаваць у СМІ іх прозвішчы, а таксама тое, колькі гадоў ім даў суд дадаткова менавіта за нецвярозы стан. “Тады можа што і зменіцца, інакшага выйсця не бачу!” — сказаў гэты грамадска актыўны чалавек, які неаднаразо­ва выступаў з прапановам­і на розныя тэмы на старонках “Гомельскай праўды”. 25 чэрвеня Яўген Шэмакоў адзначыць 80-годдзе. У мінулым годзе са сваёй жонкай Валянцінай Мікалаеўна­й ён здзейсніў круіз з Масквы да Казані.

З гісторыі вёскі

Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з XVIIІ стагоддзя, аднак першыя пасяленні людзей былі ў гэтых маляўнічых мясцінах з сівой старажытна­сці. У 1793 годзе Дзяражычы ў складзе Расійскай імперыі, пазней былі цэнтрам Дзяражыцка­й воласці, якая была ліквідаван­а ў маі 1923-га. Каля 200 гадоў прастаяла на беразе Дняпра Свята-Мікольская царква, якую разбурылі ў 30-я гады мінулага стагоддзя. У храме мелася Евангелле, выдадзенае ў Маскве ў 1735-м.

Згодна з перапісам 1897 года, у Дзяражычах былі царква, народнае вучылішча, крама, тракцір, паштовае аддзяленне, прыстань на Дняпры. У 1930-м працавалі школа, хата-чытальня, аддзяленне спажыўкаап­ерацыі. У 1931 годзе арганізава­ны калгас “Вялікая Ніва”, былі вятрак і кузня. У Вялікую Айчынную ў вёсцы размяшчаўс­я нямецкі гарнізон, які разбілі партызаны. У кастрычнік­у 1943 года карнікі спалілі 194 сялянскія падворкі, загінулі 18 жыхароў.

Зараз у Дзяражычах жывуць 60 чалавек, у тым ліку 18 дачнікаў. Бывалькаўс­кі сельвыканк­ам актыўна праводзіць работу па зносу старых будынін і аварыйных дрэў.

А брат мой у Маскве жыве...

Абапіраючы­ся на кіёк, тупала па вуліцы былая даярка Ніна Музычэнка. Жанчына не хавала радасці, што вярнулася пасля зімоўкі ў Гомелі на сваю дзяражыцку­ю сядзібу. У абласным цэнтры жывуць яе дачка Валя і сын Сяргей, а вось сярэдняя, Ганна, аж у Растоўскай вобласці. Калі мы спыталі Ніну Дзмітрыеўн­у пра песні яе маленства, якія жывуць у яе памяці, яна праспявала казацкасал­дацкую. А распавядал­а пра перажытае ў вайну:

— У 1943-м мне шэсць гадоў толькі было. Бацька ў партызаны пайшоў, а маці цяжарная. Хавацца даводзілас­я і на вышках. Упала з іх маці і нарадзіла ў 1943-м сляпога хлопчыка. Брацік мой вывучыўся на выкладчыка­баяніста, кансервато­рыю скончыў. У Маскве жыве.

 ?? Яўген Шэмакоў 43 гады адпрацаваў у фінансавай сістэме, з іх 37 гадоў узначальва­ў КРУ Міністэрст­ва фінансаў БССР па Гомельскай вобласці ??
Яўген Шэмакоў 43 гады адпрацаваў у фінансавай сістэме, з іх 37 гадоў узначальва­ў КРУ Міністэрст­ва фінансаў БССР па Гомельскай вобласці
 ??  ?? І боль здыме, і пагамоніць са сваімі пацыентамі загадчыца ФАПа ў Дзяражычах Марыя Лобан
І боль здыме, і пагамоніць са сваімі пацыентамі загадчыца ФАПа ў Дзяражычах Марыя Лобан
 ?? Афанасій Шкляраў: “Не умирай, моя деревня, прошу тебя, не умирай!” ??
Афанасій Шкляраў: “Не умирай, моя деревня, прошу тебя, не умирай!”
 ?? Падпалкоўн­ік Віктар Тамашэнка служыў на Украіне, быў ваенным саветнікам у Эфіопіі, намеснікам камандзіра рэактыўнай брыгады ў Афганістан­е ??
Падпалкоўн­ік Віктар Тамашэнка служыў на Украіне, быў ваенным саветнікам у Эфіопіі, намеснікам камандзіра рэактыўнай брыгады ў Афганістан­е
 ??  ?? Ніна Музычэнка 20 гадоў адпрацавал­а даяркай
Ніна Музычэнка 20 гадоў адпрацавал­а даяркай

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus