Gomelskaya Pravda

Музыка

-

Густое покрыва начы — Нідзе ні зорачкі. І раптам музыка гучыць, З душой гаворачы.

Заменай дзённага святла З вялікай міласці Мне хтосьці музыку паслаў — І ўсё змянілася.

Забыла страхі ўсе свае І ўсе нягоды я, Бо ува мне цяпер пяе, Жыве мелодыя.

Не кожны знае, Бах і Брамс, Якой вы нацыі. Ды на планеце ў гонар вас Гучаць авацыі.

Ідзеш, здараецца, ўначы З душой скамечанай, І раптам музыка гучыць — І боль залечаны.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus