Gomelskaya Pravda

Стася КАЦЮРГІНА

-

* * * ...Акрыленасц­ь! Малітвамі зямлі Так бессаромна вырастаюць

крылы. Мне да душы распранута­й,

астылай Не вераць больш ні мачты-караблі, Ні вецер. Толькі вейкі твае блізка І мора некранутай цішыні На свеце. Бы з маўклівай адаліскі Разбэшчаны­м шаўком

спадаюць дні. І ўсё смяецца подыху жывому. Што целу нежаданаму цяжар — Акрыленасц­ь! Як плечы без крыжа: Бліжэй да жарсці Ці Далей ад Бога? Не ўсё адно!.. Малітвамі зямлі з пункціру мора вырастае ранак, Як незагойная святая рана. Пакорлівая Богу і Любві Акрыленасц­ь! ...Далёка ад Цябе Здаецца ўсё мне важным

і бязважкім. Твой карабель убачыць

мне не цяжка, Калі так проста сэрца

там жыве! Калі б пачуў, у Госпада прасіла б твой дзень адзін ды смелы

“по-це-луй”! Мне з літасцю за гэты лёс даруй Акрыленасц­ь,

бо ўсё жыццё без крылаў!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus