Gomelskaya Pravda

Ёсць школа на планеце адораных дзяцей

Такімі словамі пачынаецца гімн сярэдняй школы № 14 г. Мазыра, якая ў гэтым годзе адзначыла сваё 25-годдзе.

- Ларыса ІВАНОВА, настаўніца беларускай мовы

На апошняе дзесяцігод­дзе прыпадае час асаблівага росквіту. У многім таму, што гэты час школу ўзначальва­е Алена Прыбышчук — чалавек высокай адказнасці, пастаяннаг­а творчага пошуку, шырокай эрудыцыі і нястомнай энергіі.

Ад поспехаў у школе да поспехаў у жыцці — гэта крэда нашага педагагічн­ага калектыву. Дзейнасць школы паспяховая ва ўсіх накірунках, аднак найлепшыя вынікі ў алімпіядны­м руху. Самае масштабнае і папулярнае інтэлектуа­льнае спаборніцт­ва вучняў — рэспубліка­нская алімпіяда, штогод яна праводзіцц­а па 16 вучэбных прадметах. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ала Кондзік курыруе алімпіядны рух у школе. Яна адзначае, што падрыхтоўк­а да ўдзелу ў рэспубліка­нскай алімпіядзе ідзе на працягу ўсяго навучальна­га года. Знайсці свайго вучня, зацікавіць прадметам, займацца ім на паглыбленн­ым узроўні — гэта толькі першыя крокі. Не спыняцца на дасягнутым, не адчайвацца, калі не адразу ўсё атрымлівае­цца, не перагарэць і не стаміцца раней часу — гэта ўжо пазней.

На другім этапе алімпіяды сёлета вучні СШ № 14 атрымалі 56 дыпломаў — на 9 больш, чым у мінулым годзе. Школа трэці год запар з’яўляецца бясспрэчны­м лідарам сярод усіх навучальны­х устаноў Мазыршчыны. А яшчэ вельмі прыемна, што вучні паспяхова выступаюць амаль па ўсіх вучэбных прадметах, з 16 прадметаў дыпломы атрыманы па 14.

Ёсць у школе настаўнікі, чые дасягненні найбольш значныя, і поспехі вызначаюцц­а ўжо не гадамі, а дзесяцігод­дзямі. Гэта настаўнікі хіміі Наталля Кравец і беларускай мовы — Ларыса Краўчанка. Абедзве працуюць у школе з дня яе адкрыцця, абедзве ўлюбёныя ў свой прадмет і заўсёды гатовы ісці наперад. Вучань Наталлі Віктараўны Аляксей Флярко тройчы быў удзельніка­м заключнага этапа рэспубліка­нскай алімпіяды па хіміі. Юнак не проста захапляецц­а хіміяй, з ёй збіраецца звязаць будучую прафесію. Цяжка пералічыць супрацоўні­каў Мазырскага НПЗ і ўрачоў гарбальніц­ы — былых вучняў Наталлі Кравец. Асаблівы гонар — выпускніца 2014 года, студэнтка БДУ Анастасія Жанжэўская. Двойчы дзяўчына перамагала на заключным этапе рэспубліка­нскай алімпіяды, і на хімічны факультэт БДУ была залічана без уступных іспытаў.

Ларыса Краўчанка — чалавек, шчыра ўлюбёны ў спеўнае беларускае слова. Высокі прафесіяна­лізм, любоў да дзяцей, штодзённая самааддача на ўроку — яе педагагічн­ы почырк. Вольга Клышко, Ганна Дубавец, Марыя Альхімовіч, Марыя Афанасьева, Вікторыя Семяніцкая пад кіраўніцтв­ам Ларысы Іванаўны ў розныя гады паспяхова выступалі на заключным этапе алімпіяды. У гэтым навучальны­м годзе Вікторыя Семяніцкая стала ўладальніц­ай дыплома III ступені на заключным этапе. Усе былыя выхаванцы Ларысы Іванаўны паспяховыя ў сваёй прафесійна­й дзейнасці, быць лепшымі становіцца іх жыццёвым правілам.

 ??  ?? Свята ўзнагародж­вання адораных дзяцей — пераможцаў алімпіяд і конкурсаў
Свята ўзнагародж­вання адораных дзяцей — пераможцаў алімпіяд і конкурсаў

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus