Gomelskaya Pravda

Як мы куст вадзілі

У вёсцы Меркулавіч­ы Чачэрскага раёна на Сёмуху праводзяць абрад “Ваджэнне куста”.

- Алег БЕЛАВУСАЎ Фота аўтара

Свята Троіцы — адзін з самых светлых і духмяных у праваслаўн­ым календары. Здаўна ў гэты дзень дом упрыгожвал­і зялёнымі галінкамі, а падлогу — пахучымі травамі, або аерам. Кажуць, у Італіі на свята падлогу высцілаюць пялёсткамі кветак, а свята называюць Вялікаднем Руж. У народным абрадзе “Ваджэнне куста”, які праводзіць у вёсцы фальклорны калектыў “Меркулавіц­кія вячоркі”, сімвалам жыцця з’яўляюцца зялёныя галінкі клёна, дуба, бярозы. Імі абвязваюць маладую дзяўчыну ў выглядзе куста, яна становіцца сімвалам свята, як і вянкі з зялёных галінак. Пад абрадавыя песні жанчыны і дзяўчаты ў вянках нясуць за “кустом” вялікі вянок, да якога ўсе ўдзельнікі свята прывязваюц­ь каляровыя стужкі з пажаданням­і. Добрага здароўя і багатага ўраджаю жадаюць жанчыны гаспадарам падворкаў, якія сустракаюц­ь “куст” і накрываюць багаты стол.

Так удзельнікі з “кустом” абходзяць усю вёску. Потым рухаюцца да ракі або возера. Абрадавы вянок пускаюць на ваду і праходзяць праз сімвалічны­я вароты з дзвюх звязаных паміж сабой бяроз. Перш чым прайсці, жанчыны разбіваюцц­а на пары і кумяцца — тройчы просяць прабачэння за грахі і крыўды, і тройчы цалуюцца. На лясной паляне накрываюць стол, частуюць смачнай ежай, спяваюць пад гармонік, гуляюць, весяляцца.

 ??  ?? Жанчыны кумяцца перш чым прайсці праз вароты Да юшкі запрашае Валянціна Лявончыкав­а Усе частуюцца святочным караваем На абрадавы вянок прывязваюц­ь каляровыя стужкі
Жанчыны кумяцца перш чым прайсці праз вароты Да юшкі запрашае Валянціна Лявончыкав­а Усе частуюцца святочным караваем На абрадавы вянок прывязваюц­ь каляровыя стужкі
 ??  ?? Сёлетні прыгожы “куст” — Жана Кірпан Якое свята без гарманіста Васіля Казлова
Сёлетні прыгожы “куст” — Жана Кірпан Якое свята без гарманіста Васіля Казлова
 ??  ?? Маленькія ўдзельнікі свята
Маленькія ўдзельнікі свята

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus