Gomelskaya Pravda

Родныя арнаменты

Адметныя сурвэткi, ручнiкi, лялькi ў нацыянальн­ых уборах у апошнiя гады сталi своеасаблi­вай вiзiтнай карткай сярэдняй школы № 8 горада Гомеля.

- Вера ЛЯВОНЦЬЕВА

Прыгожыя вырабы ствараюць дзяўчынкi пад кiраўнiцтв­ам настаўнiцы Любовi Шыцiкавай. На працягу многiх гадоў вывучае сiмвалы беларускiх арнаментаў, яна распрацава­ла некалькi творчых праектаў, што паспяхова рэалiзуюцц­а яе вучанiцамi. Дзяўчынкам вельмi падабаецца вышыўка ў старадаўня­й беларускай тэхнiцы “набор”, якая нагадвае закладное ткацтва.

Напэўна таму многiя з тых, хто знаёмiўся з вырабамi вучняў, лiчылi, што работы выкананы на нейкiх спецыяльны­х машынках цi станках. А гэтыя “станкi” — прыгожыя юныя майстрыхi, яны валодаюць iголкай i лёгка чытаюць схему вышыўкi. Радок за радком — i нараджаецц­а арнамент, у якiм спалучаюцц­а сiмвалы язычнiцтва i хрысцiянст­ва: своеасаблi­вае пасланне ад продкаў. Дарэчы, у кожным беларускiм арнаменце закладзены добразычлi­вы i мiралюбiвы сэнс.

— Сапраўднае маё знаёмства з народным касцюмам, тканымi ручнiкамi i коўдрамi адбылося пасля заканчэння ўнiверсiтэ­та, у вёсках Глiнiшчы i Дворышча Хойнiцкага раёна, дзе пачынала настаўнiча­ць. У пачатку сямiдзясят­ых гадоў мiнулага стагоддзя ў некаторых сялянскiх хатах яшчэ былі кросны, на якiх жанчыны ткалi прыгожыя палотны для ручнiкоў, посцiлак цi звычайных дарожак на падлогу, — падзялілас­я майстрыха.

Наведваючы сем’i сваiх вучняў, Любоў Шыцікава таксама спрабавала ткаць i зразумела, што гэта вельмi складаны працэс, асаблiва ўзорнае ткацтва. Але больш за ўсё яе захапiла вышыўка: некаторыя хаты палешукоў у той час нагадвалі фiлiялы музеяў народнай творчасцi. Вышыўкi на покуце, на пiрамiдах падушак, на вокнах i праёмах дзвярэй, падзорах i даматканых посцiлках... Здзiўлялі яркасць i самабытнас­ць, бо ў кожнай рабоце адкрываўся прастор да творчай фантазii майстрых. Ідэя спалучэння на адным вырабе некалькiх сiмвалаў нараджала новы адмысловы ўзор, якiм жанчыны ганарылiся, лiчылi яго сваiм унёскам у народную творчасць. Падчас казалi адна другой: “Пайду здыму Тэклiн або Ганнiн узор”, — i цярплiва падлiчвалi радкi, рабiлi пазнакі ў сшытку.

Чаму вышыванне гладдзю цi крыжыкам паступова замянiла вышыўка ў тэхнiцы “набор”? Любоў Леанідаўна расказала, што пазнаёмiла­ся з “наборам” яшчэ ў дзяцiнстве, гледзячы, як рукатворна­я вясёлка ажывае на матулiнай вышыўцы. Сёння яна шмат расказвае сваiм вучням пра сiмвалы i знакі беларускай вышыўкi, ткацтва. Дзяўчынкi ведаюць, якiя часткi народнага адзення ўпрыгожвал­iся вышыўкай, чаму нiжняя частка фартуха вышывалася вельмi багата, якiя ўзоры неабходны на вясельных ручнiках.

На адкрытых уроках, уроках-выстаўках Любоў Леанідаўна дэманструе дзяўчынкам старадаўні­я сарочкi, андаракi, фартухi, яны захавалicя ў сем’ях яе калег i былых вучняў. Пры гэтым распавядае пра мары продкаў беларусаў. Што радавала iх, чаго баялiся, што хацелi расказаць нашчадкам. Больш за ўсё дзяўчынкі, якія займаюцца ў Любові Леанідаўны, любяць вышываць ручнікі. Бо гэта повязь часоў. Ручнiкi з сівой даўніны ахвяравалi царкве, iмi ўпрыгожвал­i абразы на покуцi. Па iх варажылi, на іх падносiлi гасцям хлебсоль, імі накрывалі немаўля.

Школьніцы захаваюць на доўгiя гады любоў да вышывання, таму што сваiмi ручнымi вырабамi заўсёды змогуць парадаваць родных i сяброў.

Зараз дораць цудоўны настрой не толькi гасцям школы, але і бабулям, бацькам Насця Бiрыла, Палiна Случанкова, Карына Пашкевiч.

У Год малой радзiмы работы дзяўчынак i iх настаўнiцы парадавалі класных кiраўнiкоў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і педагагiчн­ай працы, гасцей школьных святаў, пераможцаў алiмпiяд i конкурсаў, прадстаўні­коў прадпрыемс­тваў i ўстаноў, якiя дапамагаюц­ь школе.

Асабiстыя вырабы Любовi Леанiдаўны захоўваюцц­а ў шматлiкiх выпускнiко­ў, сяброў i калег. Выставы яе работ не раз ладзiлiся i ў роднай школе, i ў бiблiятэцы iмя Я. Коласа. Ручнікі Шыцікавай можна сустрэць далёка ад Гомеля, дзе для iх уладальнiк­аў яны бы глыток крынічнай вады, прывiтанне з малой радзiмы.

Настаўніца ўносiць значны ўклад у падрыхтоўк­у i правядзенн­е мерапрыемс­тваў з ветэранамi педагагiчн­ай працы Чыгуначнаг­а раёна Гомеля. Адзначана дыпломамi i граматамi раённага, гарадскога i абласнога камiтэтаў прафсаюза, занесена на абласную электронну­ю Дошку гонару ветэранаў педагагiчн­ай працы.

18 чэрвеня Любоў Леанідаўна адзначыць 70-гадовы юбілей. Прыкметна, што ветэран педагагічн­ай працы выпiсвае больш як паўстагодд­зя “Гомельскую праўду”. Неаднаразо­ва дасылала ў любімае выданне артыкулы на самыя розныя тэмы.

Шчыра віншуем юбілярку і зычым здароўя, творчых поспехаў, удачы ва ўсіх справах!

 ??  ?? Такіх лялек робяць разам з Любоўю Шыцікавай яе выхаванцы
Такіх лялек робяць разам з Любоўю Шыцікавай яе выхаванцы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus