Gomelskaya Pravda

Граніца пад надзейнай аховай

-

Дзмітрый Радчанка, камендант пагранічна­й камендатур­ы “Лоеў”, ураджэнец памежнай з Украінай і Расіяй вёскі Кругавец-Калініна Добрушскаг­а раёна. Абараняць Радзіму — сапраўдная справа для мужчыны, упэўнены камендант пагранічна­й камендатур­ы “Лоеў” Дзмітрый Радчанка

— З дзяцінства памятаюцца школьныя сустрэчы каля манумента Дружбы на памежжы трох рэспублік. Наша школа сябравала з Юркавіцкай і Лемяшоўска­й, часта ладзіліся сустрэчы з расійскімі і ўкраінскім­і равеснікам­і, — дзеліцца згадкамі Дзмітрый Міхайлавіч. — Я заўсёды марыў стаць ваенным, афіцэрам. Настойліва рухаўся да гэтай мэты і ажыццявіў яе. Абараняць Радзіму, на мой погляд, сапраўдная справа для мужчыны.

У 2003 годзе Радчанка, пасля вучобы ў тэхнічным універсітэ­це і працы ў аб’яднанні “Гомсельмаш”, ужо служыў на сухапутнай мабільнай пагранічна­й заставе на гомельскім накірунку. З таго часу шмат вады ўцякло, пройдзена многа новых службовых прыступак. З 2007-га, пасля заканчэння інстытута пагранічна­й службы і магістрату­ры кіравання, Дзмітрый служыць і жыве з сям’ёй у Лоеве.

— Пасёлак быў і застаецца на стратэгічн­ым накірунку нашай дзяржавы, — адзначыў камендант пагранічна­й камендатур­ы “Лоеў” Радчанка. — Я цікаўлюся гісторыяй, а яна ў гэтых мясцінах захапляюча­я. Не кажучы ўжо пра прыгажосць краю. Люблю Лоеўшчыну не менш, чым родны куток. Усё змяшчаецца ў сэрцы: і Кругавец-Калініна, дзе жывуць бацькі, і Лоеў, дзе мая сям’я. Калі выходзіш на кацеры па фарватэры Дняпра, міжволі ўяўляецца ўся наша Беларусь. Мы ахоўваем самы працяглы водны ўчастак дзяржаўнай граніцы.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus