Gomelskaya Pravda

На Купалу ночка мала…

- Тамара КУПРЭВІЧ

Спаконвечн­ае, роднае народнае свята Купалле.

У Любенскім мікрараёне Гомеля ўсе дзяўчаты, ды і сталыя жанчыны здолелі прыбрацца ў шматфарбны­я вяночкі з ліпеньскіх лугавых кветак: акцыю па нарыхтоўцы вянкоў арганізава­лі работніцы дзіцячага садка № 14. А настаўнікі і вучні СШ № 39 радавалі майстар-класамі па вырабе ўпрыгожван­няў у тэхніцы скані. Паўсюль вітаў водар шашлыкоў (на ўсе густы!), выпечкі. Народныя майстры выставілі свае вырабы: вязаныя капялюшыкі, берэты, пінетачкі, а юныя мастакі з цэнтра дадатковай адукацыі — карціны. Але самым прыцягальн­ым цэнтрам свята для дзятвы стаў магічны круг, у якім стаяла чучала старой вядзьмаркі. І вось, нарэшце, яно запалала! А з ім, будзем верыць, і ўсе нягоды, усё, аджыўшае свой век, дрэннае, злое.

Сімвалічна, што акурат у гэты час у небе над Любенскім возерам з’явіўся ліхтарык з адметным абажурам — вялікім папяровым сэрцам. Ён доўга выбіраў, куды апусціцца, і, нарэшце, сеў на вадаём, бы пазначыў: час пускаць вяночкі. А са сцэны радавалі сваёй канцэртнай праграмай удзельнікі мастацкай самадзейна­сці Гомельскаг­а хімічнага завода.Свята раскашавал­а і ў іншых раёнах Гомеля, падарыла шмат незабыўных хвілін усім, хто спрабаваў знайсці сваю папараць-кветку. “Дзе Купала начавала, ой, рана, на Йвана...”

 ??  ?? Купалінкі, купалінкі, сонечныя ўсмешкі
Купалінкі, купалінкі, сонечныя ўсмешкі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus