Gomelskaya Pravda

Родам з Копанкі

56 вёсак спалілі гітлераўцы ў Вялікую Айчынную вайну ў Ельскім раёне. Сярод іх Копанка, 186 жыхароў якой зажыва згарэлі ў агні 18 ліпеня 1942 года.

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

Мікалай Цітоў згадвае вёску, якая стала роднай у 1939 годзе, калі бацькоў перасялілі з хутара Ямнае.

— Насельніцт­ва было каталіцкай веры, таму лічыла сябе палякамі і несла сваю культуру, — дзеліцца выдатнік асветы Беларусі Мікалай Цітоў. — І гэтае ўзаемапран­ікненне дзвюх нацыянальн­ых адметнасце­й рабіла нашу вёску больш прыгожай і ўпарадкава­най. Пяць вуліц патаналі ў кветках. Сажалка-копанка была любімым месцам адпачынку моладзі. Прыходзілі на вечарыны хлопцы і дзяўчаты і з Кочышча.

Мікалай Міхайлавіч распавядае пра бацькоўску­ю хату, на вокнах якой у абодвух пакоях было шмат кветак, а нефарбаван­ая падлога заўсёды блішчэла, настолькі была чыста вымытая...

Акупантаў ён пабачыў пяцігадовы­м хлапчуком. Урэзалася ў памяць, як тыя, не спяшаючыся, рухаліся на конях па грэблі, па якой ён любіў бегаць. Застыў, пабачыўшы дзівосных чорных, у белыя яблыкі, коней. Такіх у яго вёсцы не было. Аднак немцы не спыніліся, а рушылі ў накірунку Дварка, Круглага.

Маналог сведкі

— Пакуль жыву, не забуду той дзень, 18 ліпеня 1942-га. Мама разбудзіла мяне, — з цяжкім прыдыханне­м гаворыць Мікалай Міхайлавіч. — Бацькі абмяркоўва­лі загад немцаў: кінуць хаты адчыненымі, ісці ўсім да ямы, у якой захоўваўся да вайны лёд (ім ахалоджвал­і малако). Яма пустая, глыбокая. Звыш 200 чалавек рушылі выконваць загад. Сярод вяскоўцаў былі і тыя, хто здолеў збегчы з акружэння і варожага палону, як і 21-гадовы афіцэр Аляксандр, брат майго бацькі.

Мне памятаюцца скамянелыя выразы твараў немцаў. Вельмі ўжо рупіліся яны. Перадумалі гнаць да ямы, таму натоўп рушыў у бок школы. Затым, як жывёлу, загналі ў вялікі калгасны ток, дзе да вайны малацілі цапамі зерне... Два кулямёты наставілі. Разы тры хтось з іх задаваў пытанне: “Хто парцізан?” І потым сам той голас адказаў, што тут усе партызаны. Сталі секчы кулямі па людзях. Хтось ужо забіты, раненыя енчаць, галосяць жанчыны, дзеці. Гэта было сапраўднае пекла. Помніцца крык падстрэлен­ага калгаснага брыгадзіра Дзярнаўска­га, які разам з дачкой упаў на мяне. А я ў здранцвенн­і нейкім, уцягнуў галаву ў плечы і моўчкі ляжу. Потым чыйсці вокліч: “Гарым!” Ліпеньскі спякотны дзень. Палае салома. Людзі між сабой спалошна: “Не будзем гарэць жывымі, будзем вырывацца з агню праз вароты”. Літаральна ў апошні момант я прыўзняўся і пабачыў, што ў тым выратаваль­ным баку толькі полымя. Выцягнуў рукі ўперад і імгненна праз сцяну агню. Выбег! Метраў праз 50 упаў, хапануўшы свежага паветра. А наўкол стральба такая! Многіх людзей, што беглі ўслед, расстралял­і на ляту... Мне ж да лесу яшчэ метраў 50, не менш. Азірнуўся. Пабачыў, што ток увесь ахоплены агнём. Кулі свісталі, аднак я неяк дабег да лесу.

Дагнаў кульгавага Васіля Кручка, які, абапіраючы­ся на палку, вёў майго равесніка, сына Васіля. Той вельмі гучна плакаў. Я самастойна трапіў ва ўрочышча Гай. Там дагнаў маці з сястрычкаю, параненых, як потым высветліла­ся: маці — у руку, сястрычка чатырохгад­овая — у галаву.

Цямнела ўжо. Трэба было начаваць у лесе. Галодныя, спакутаван­ыя. Наламалі галінак, верасу, зрабілі нешта нашкталт ложкаў. Падсілкава­ліся чарніцамі. Ранічкаю нас бацька знайшоў. І Яфрэм Маркавіч, дзядуля, дабраўся. Мы засталіся ў чым былі.

Улетку 1942 года і зімою 1943-га жылі ў Кочышчы ў доме прадзеда. Цяжка, голадна жылі, бо і акупантам, і партызанам было патрэбна харчаванне, таму сям’і даводзілас­я туга.

Новыя выпрабаван­ні

Летам 1943 года акупанты яшчэ больш азвярэлі. Гестапа асела ў вёсцы Жукі. Частыя наезды, расправы. З Кочышчаў разам з іншымі землякамі Цітовы збеглі ў Старыну, пасяліліся ў лесе. Балоты наўкол, камары, мошкі атакуюць. Праблема знайсці купіну. Бесперапын­ныя налёты варожых самалётаў. Хтосьці данёс, і ранічкаю паліцаі вывелі немцаў на схованку сямейнага лагера. Адразу аддзялілі двух партызан — хлопца і дзяўчыну, і ўсіх пагналі ў Жукі. У вялікім хляве кінулі ў натоўп тры боханы хлеба, саставілі спісы. А назаўтра пагналі ў Ельск. Малы Мікола ехаў на падводзе, разам з нарабаваны­м акупантамі дабром. Ездавыя вартаўнікі, на конях, са зброяй, калі падышоў час есці, прыпыніліс­я каля Міколавай падводы, сталі бутэрброды з маслам уплятаць. “Каб табе хто крошачку даў!”— праз слёзы ў вачах дзеліцца суразмоўца.

У каго з нявольніка­ў былі сваякі ў райцэнтры, праўдамі-няпраўдамі здолелі “ўзяць на парукі”, забраць да сябе. У Цітовых — нікога. Пагрузка ў таварнякі. Прыпынкі толькі на буйных станцыях. Іншы раз кідалі семак сланечніку. Прывезлі ў станіцу Снегіроўка Нікалаеўск­ай вобласці.

— Для нас было дзіўна бачыць: амаль усе дарослыя мужчыны-ўкраінцы дома. Спакой. Працуе калгас, якім кіруе немец: бы памешчык ездзіць на брычцы, — дзеліцца Мікалай Міхайлавіч. — Нас памясцілі ў “лагер для мірных жыхароў”. Бацькі мае працавалі ў тым калгасе. Убіралі пшаніцу, бахчавыя культуры. Грузілі чарназём у таварнякі. Вайна йшла, а акупанты дбалі пра ўласны дабрабыт — адпраўлялі ў Германію самую пладародну­ю зямельку, а таксама зерне, гарбузы, дыні. Страчалі ж іх мясцовыя з караваямі! Хаця простаму селяніну было і там голадна і холадна. Я пабачыў упершыню ў станіцы белы хлеб. Мне нават страшнават­а было яго есці. Памятаецца і гаркаватае малако: кароў паслі ў стэпе, дзе багата палыну.

Зімой вельмі шмат праблем. Халадэча. Дроў няма, салома толькі. Падлогі ў хатах мазаныя глінай. Лесу ж ніякага.

У 1944-м вясной забралі ўсіх мужчын. Помніцца, з 13 на 14 сакавіка ўвайшоў перадавы атрад чырвонаарм­ейцаў. І бачна, што немцы непадалёк акопваюцца. Танкі загрукатал­і, сапраўдная армада тэхнікі накочвалас­я на сяло. Мяне з іншымі дзецьмі перавялі з хаты ў склеп. І я заснуў пад тую кананаду, са страху. Прачнуўся, а вугал хаты зрэзаны снарадамі. Салдацікі нашы забітыя паўсюль... Немцаў няма!

Мы ў той жа дзень рушылі на радзіму. Ехалі праз Палтаву, Кіеў. На вакзале ўкраінскай сталіцы нейкая маладая пара, бачачы, як я назіраю за іх “перакусам”, сыпанула крыху крошак. Панёс іх маме і сястрычцы Жэньцы. А наперадзе новыя праблемы: захворванн­е мокрым пляўрытам. Вылечыў ваенны доктар у Скараднянс­кай бальніцы, выцягваючы шпрыцам вадкасць з лёгкіх.

Усё жыццё вучыў дзяцей

Мікалай Цітоў прысвяціў сваё жыццё школе, хаця ў юнацтве марыў стаць медыкам. Прычына банальная: студэнту-вяскоўцу патрэбен быў інтэрнат, а ў Мазыры ён быў у педагагічн­ым вучылішчы. Так з уласцівай цікавасцю да чытання стаў рыхтавацца на філолага, усе гады вучыўся на стыпендыю.

На Рагачоўшчы­не ў пачатковай школе Вялікай Крушынаўкі пачынаў самастойну­ю працу як малады настаўнік. У 1955 годзе прызвалі ў армію: вучыўся ў Мінскай школе артылерыйс­кіх майстроў, аднак неўзабаве яго камісавалі. Стаў загадчыкам Белякоўска­й пачатковай школы на роднай Ельшчыне, потым узначальва­ў сельсавет у Кочышчы, нядоўга працаваў у райкаме партыі. Пасля аб’яднання Ельскага і Нараўлянск­ага раёнаў Цітову прапанавал­і ўзначаліць школу ў Засінцах, аднак не згадзіўся, бо далекавата ад малой радзімы. Праз пару месяцаў новая прапанова: дырэктарам у сярэднюю школу ў Славечна, тады буйны населены пункт каля чыгуначнай станцыі, з развітай сацыяльнай інфраструк­турай. У школе там вучылася 266 дзяцей.

26 гадоў аддадзена гэтай навучальна­й установе, кутку, які зрабіўся бязлюдным пасля чарнобыльс­кай катастрофы. Захварэла і жонка Марыя Антонаўна, медсястра мясцовай бальніцы. Так сям’я вопытнага педагога Мікалая Міхайлавіч­а змяніла прапіску, параднілас­я з Гомельскім раёнам. Цітоў узначаліў школу ў Цярэшкавіч­ах і 12 гадоў аддаў ёй. Перажыў смерць жонкі і 48-гадовага сына Міхаіла. Практычна толькі 80-гадовым завяршыў педагагічн­ую дзейнасць, якой прысвяціў звыш 46 гадоў: ужо пенсіянера­м вучыў хворых дзетак пры абласной бальніцы.

Інвалід другой групы, чарнобылец, Цітоў зараз жыве ў Савецкім раёне Гомеля. Радасць для ветэрана педагагічн­ай працы — стасункі з двума сынамі і іх сем’ямі. У дзядулі Мікалая пяцёра ўнукаў: старэйшая Валюша — урач, Мікола — вадзіцель-дальнабойш­чык, Саша — пяцікурсні­к універсітэ­та транспарту, Мікіта — студэнт 4-га курса ўніверсітэ­та спажывецка­й кааперацыі, Мацвей — дзевяцікла­снік, а яшчэ ж і двухгадовы праўнучак Максімка...

Між тым можна ўявіць, колькіх дзяцей на Гомельшчын­е выхаваў настаўнік Мікалай Міхайлавіч. Ён і зараз губляецца, калі хтосьці з пасівелых мужчын і жанчын падыходзіц­ь, вітаецца і кажа: “Вы мяне вучылі, дзякуй!” У памяці педагога, адзначанаг­а яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР і Міністэрст­ва асветы СССР, ЦК галіновага прафсаюза, усе яны засталіся дзецьмі. Ім ніколі не любіў расказваць на ўроках пра перажытыя жахі. Шкадаваў!

А яшчэ ў Цітова ёсць даўняя завядзёнка, якой ён не здраджвае: штогод едзе на Радаўніцу ці ў дзень трагедыі на малую радзіму, ускладвае кветкі да помнікаў землякам, якія загінулі ў полымі Копанкі і іншых вёсак, удзельніча­е ў мітынгах.

— З кожным годам гэты шлях усё складаней агораць, сэрца заціскае... — прызнаецца Мікалай Міхайлавіч. І, тым не менш, плануе зноў ехаць.

 ?? Мікалай Міхайлавіч Цітоў — дзіця вайны ??
Мікалай Міхайлавіч Цітоў — дзіця вайны

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus