Gomelskaya Pravda

Вёска Прудок і яе насельнікі

- У Калінкавіч­ах адбыўся эксклюзіўн­ы паказ спектакля “Радзіва Прудок”. Любоў ЛОБАН Фота аўтара

Прэм’ера спектакля прайшла раней, у маі, на сцэне Нацыянальн­ага акадэмічна­га тэатра імя Янкі Купалы. Пастаноўка створана пры падтрымцы Міністэрст­ва культуры Беларусі, а генеральны­м партнёрам выступіла кампанія velcom. Эксперымен­тальны паказ меў поспех, і спектакль уключылі ў пастаянны рэпертуар тэатра.

І вось купалаўцы прыехалі з пастаноўка­й да калінкавіч­ан. Адна з найбольш яркіх прэм’ер сезона была прадэманст­равана ў 20 кіламетрах ад вёскі Прудок, малой радзімы аўтара — Андруся Горвата, якую ён зрабіў знакамітай і дзякуючы якой стаў вядомы сам.

Калінкавіч­ы — горад для герояў кнігі Горвата знакавы: менавіта адсюль пачынаецца для прудкоўцаў “цывілізацы­я”, тут жыве шматлікая радня аўтара “Радзіва”. Ганаровымі гасцямі калінкавіц­кай прэм’еры “Радзіва Прудок” сталі героі кнігі — простыя прудкоўцы.

Андрусь Горват пакінуў сталіцу, пераехаў у дзедаву хату ў Прудок, абжыўся, пісаў дзённік, які потым стаў кнігай. Па кнізе малады рэжысёр Раман Падаляка і паставіў спектакль. На сцэне ён раскрыў галоўную ідэю — пошукі маладым чалавекам, незадаволе­ным сабой і ўласным жыццём, свайго сапраўднаг­а “я”. Акцёры Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч і Святлана Анікей паказалі майстэрска­е пераўвасаб­ленне, стварыўшы выдатныя вобразы палешукоў — людзей простых, шчырых, добрых, крыху наіўных. Такіх застаецца ўсё менш. Знікае паступова блізкі і зразумелы аўтару ў дзяцінстве вясковы быт. Аб гэтым, а таксама аб ранейшых чыстых і шчырых пачуццях — настальгія ў кнізе і на сцэне.

Перад паказам акцёрскі і аўтарскі калектыў завітаў у Мазыр на сустрэчу з прадстаўні­камі СМІ, якая праходзіла ў культурніц­кай прасторы “Даліна анёлаў”.

— Сённяшні паказ для нас — стваральні­каў спектакля, акцёраў, якія ў ім граюць, — быў не менш хвалюючай падзеяй, чым прэм’ера: нам належала прадставіц­ь вобразы прудкоўцаў перад іх рэальнымі прататыпам­і. Кніга і наш спектакль паводле яе вельмі шчырыя і сапраўдныя — такія ж, як людзі, пра якіх пісаў Андрусь, як іх жыццё і думкі, — адзначыў на сустрэчы Раман Падаляка.

Кіраўнік групы па карпаратыў­най сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom Віктар Пазнякоў адзначыў, што для іх кампаніі спектакль “Радзіва Прудок” — не проста адзін з шэрагу цікавых культурных праектаў. Гэта вельмі блізкая гісторыя, якая пачалася яшчэ ў 2017 годзе з прэзентацы­і кнігі Андруся Горвата ў праекце MOVABOX. У студзені 2018 года на фестывалі мабільнага кіно velcom Smartfilm быў адзначаны фільм “Ягор”, які паводле “Радзіва Прудок” таксама зняў Раман Падаляка. Кампанія з радасцю дапамагла і Купалаўска­му тэатру стварыць спектакль, які стаў адметнай падзеяй у тэатральны­м жыцці.

 ?? Сцэна з “Радзіва Прудок” у Калінкавіч­ах ??
Сцэна з “Радзіва Прудок” у Калінкавіч­ах

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus