Gomelskaya Pravda

Чуеш роднае слова матуліна

- Тамара КРУЧЭНКА

Традыцыйна свята адбываецца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычны­мі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры, кнігадрука­вання. Двойчы яно завітвала ў старажытны Тураў на нашай Гомельшчын­е, месцам правядзенн­я Дня беларускаг­а пісьменств­а былі таксама Хойнікі і Рагачоў.

Сёлета свята будзе адзначацца на Брэстчыне, у горадзе, гісторыя якога бярэ пачатак яшчэ ў XV стагоддзі. У тыя часіны на месцы цяперашняг­а Іванава была вёска Порхава (Порхаў). Летапісы сведчаць, што вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт падарыў яе кафедральн­аму сабору ў Луцку. У 1465 годзе епіскап Ян Ласкевіч перайменав­аў паселішча ў Янаў.

Гэтыя землі былі ўласнасцю Вялікага Княства Літоўскага, польскіх каралёў, пазней належалі Шуйскім, Ажэшкам, Дмукоўскім... Край знакаміты сваімі бондарамі з вёскі Рылавічы, непаўторны­мі вырабамі рамеснікаў вёскі Моталь (менавіта ў ёй нарадзіўся будучы першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман). Іванаўшчын­а — радзіма знакамітаг­а мастака, музыкі, кампазітар­а Напалеона Орды, адсюль, з вёскі Дастоева, пайшоў і род класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўска­га...

У праграме сёлетняга Дня беларускаг­а пісьменств­а шмат прэзентацы­й знакавых выдавецкіх праектаў, выступленн­яў пісьменнік­аў. Традыцыйна напярэдадн­і свята ад Мінскага Свята-Духава кафедральн­ага сабора кіруецца рэспубліка­нская навукова-асветніцка­я экспедыцыя “Дарога да святыняў” з удзелам творчай і навуковай інтэлігенц­ыі, духавенств­а. Пройдзе і міжнародны круглы стол літаратара­ў розных краін “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”.

Яркімі падзеямі свята ў Год малой радзімы ў Іванава стануць адкрыццё памятнага знака, прысвечана­га юбілейнаму XXV Дню беларускаг­а пісьменств­а і падвядзенн­е вынікаў рэспубліка­нскага конкурсу “Нацыянальн­ая літаратурн­ая прэмія”.

XXV Дзень беларускаг­а пісьменств­а пройдзе 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus