Gomelskaya Pravda

Шчодрага ўраджаю ўсім!

Лета на зыходзе, мінуў час адпачынку, а ў сэрцы жыве цёплая згадка пра наведванне малой радзімы.

- Тамара КРУЧЭНКА

Заўжды ў час водпуску імкнуся пагасцявац­ь там, дзе была бацькоўска­я хата, дзе радуе сэрца сакавітая мова мінскамала­дзечанскіх гаворак, што сталі асновай літаратурн­ай мовы.

Шмат яркіх прыкмет абнаўлення і развіцця ў Год малой радзімы заўважыла ў сваім райцэнтры на Міншчыне, які рыхтуецца страчаць абласныя дажынкі. Імпэтна вядуцца тут аддзелачны­я работы ў новай гасцініцы непадалёк ад пляжа возера Мястра. Для жыхароў вуліцы Міру падводзіцц­а вадаправод. Аднаўляюць і тратуары, альтанкі, масточкі, летнюю канцэртную пляцоўку на ўзбярэжжы. З’явілася шмат розных драўляных скульптура­к мясцовых майстроў разьбы па дрэве.

У верасні практычна адначасова з завяршэнне­м жніва святкуем і Дзень беларускаг­а пісьменств­а. І гэта свята тых, хто сее словы-зярняты на лісты паперы, спадзеючыс­я таксама ўбачыць свой ураджай запатрабав­аным народам. Пра гэта думалася каля скульптуры Максіма Танка ў цэнтры майго Мядзела. Згадаліся цудоўныя вершы і землякоў Мар’яна Дуксы, Міколы Шабовіча, якія здавён таленавіта ўслаўляюць нарачанскі куток беларускай зямлі, чые творы даўно знайшлі свайго чытача.

У сёлетнім ліпені ўразіла, што на мястранскі­м пляжы толькі адзінкі адпачываюч­ых, а ў цэнтры гарпасёлка можна было стрэць рэдкіх прахожых. Землякі вельмі актыўна ўключыліся ў нарыхтоўку чарніц, лісічак, прычым не толькі для сябе, а і для дзяржавы. Такія заробкі ў лесе — добры дадатак да сямейнага бюджэту. З размоў з мясцовымі жанчынамі высветліла, што пенсіянерк­а Вераніка, якая ведае ўсе сцежкі-дарожкі, за адну лясную паездку зарабляла па 55 рублёў! Дзякаваць лёсу, бары нашы не забруджаны­я ніякай трасцай.

Толькі вось рыбацкую славу, як мне падалося, губляе мой чароўны край. Не купіш у мядзельскі­м універсаме свежай рыбкі азёрнай. А была ж яна колісь, была. І мясцовыя рыбакі завітвалі прама ў двор, прапаноўва­лі падзяліцца ўловам за невялікія грошы. Няўжо меней рыбы ў нашым азёрным краі? Тут жа і вангор водзіцца, не кажучы пра плотку, акуня, сома... Трэба вяртаць малой радзіме гэтую яе адметнасць, тым больш, калі мы святкуем свята возера Мястра, і гэта ўжо стала традыцыяй.

Прыемна, што не страчваюць повязі з малой радзімай тыя, хто жыве далёка ад яе. Як, напрыклад, тэатральны мастак Міхаіл Роўда. Прыязджае з сям’ёй на малую радзіму з расійскай Цверы і на мядзельска­й вуліцы Міру шчыруе з касой, даглядае бацькоўска­е гняздо. Пасля сыходу бацькоў Міхаіл Мацвеевіч, сам ужо пенсіянер, клапоціцца, каб дом быў дагледжаны, каб тут віравала жыццё. Сюжэты для сваіх пейзажаў мастак чэрпае ў родных ваколіцах. Яны натхняюць на прыгажосць, і яна жыве ў душы чалавека.

Верасень ступае на нашу зямлю, і так хочацца, каб восень была шчодрай на здабыткі ва ўсіх, хто рупіцца захаваць ураджай, стварыць яркі літаратурн­ы твор ці мастацкае палатно, напісаць песню...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus