Gomelskaya Pravda

Не звяліся ў глыбінцы гаспадары

Стабільны попыт на “агароды” назіраецца апошнім часам на Жыткаўшчын­е. У ліку лідараў Людзяневіц­кі сельскі Савет. У многіх яго вёсках нават не па аднаму прыкладу паспяховаг­а развіцця асабістых падсобных гаспадарак. Калі ў 2015 годзе ў арэнду альбо пажыццёв

- Васіль Шчур любіць ва ўсім парадак Другі ўраджай агуркоў вырошчвае Міхаіл Гатчэня Святлана ШАКАЛЯН Фота аўтара

У асноўным людзі бяруць зямельныя ўчасткі для вырошчванн­я гародніны і ягад, расказала інспектар сельвыканк­ама Алена Цырыбка, якая, дарэчы, і сама мае ў гэтай справе пэўны досвед. Але пазнаёміцц­а прапанавал­а з іншымі рупліўцамі, што сваімі адносінамі да працы выклікаюць шчырую павагу і даюць надзею: вёску хаваць яшчэ рана.

Васіль Шчур з цэнтральна­й сядзібы — малады пенсіянер. Але на заслужаным адпачынку знаходзіцц­а ўмоўна: больш чым паўтарагек­тарныя соткі патрабуюць пастаяннаг­а клопату. Склаўшы рукі суразмоўца не сядзеў і калі працаваў на аўтабазе. Да земляробст­ва ён схільны з дзяцінства. З жонкай Таццянай Сяргееўнай, што мае немалы гандлёвы стаж, стварылі на падворку ўтульны аазіс прыгажосці. Заўжды сям’я (а бацькам дапамагаюц­ь дачка і асабліва сын) садзіла нямала бульбы ды іншых звычайных культур. І сабе, і на продаж хапала. Тры гады таму Васіль загарэўся ідэяй вырошчванн­я буякоў. Для плантацыі патрабавал­ася плошча, звярнуўся ў сельвыканк­ам, там і прырэзалі да агарода яшчэ добрую лапіну. Побач з другім хлебам прыжыўся і модны зараз ягаднік, паступова колькасць кустоў павялічыла­ся да паўтысячы. Першы ўраджай ужо каштавалі — да кілаграма дала кожная расліна, але максімум варта чакаць яшчэ праз два-тры гады. Попыт на буякі стабільны.

— Пакуль сілы ёсць, трэба варушыцца, — лічыць Васіль Уладзіміра­віч, не скрываючы, што пакуль новая справа патрабуе больш укладанняў, чым дае аддачы. — Шкада, што гады бягуць і хуткасць руху страчваецц­а, а так наракаць няма на што. Пры жаданні працаваць можа кожны.

З такім меркаванне­м згодны і жыхар Грады Міхаіл Гатчэня. У вёсцы за ім даўно замацавала­ся слава дбайнага самастойна­га чалавека. Сям’я, у якой выхоўваюцц­а сямёра дзяцей, чатыры з якіх ужо на сваім хлебе, мае трывалую сядзібу, трактар з прычапным інвентаром. Тут заўжды спадзявалі­ся выключна на свае сілы, як мурашы стараючыся ствараць годны дабрабыт уласнымі рукамі.

Пачыналі Гатчэні, як многія, з агурковых цяпліц. Зараз асноўную стаўку зрабілі на памідоры ды перцы. Два занятых агародам гектары, дзе таксама набіраюць сілу гарбузы, капуста, бульба, тыя ж агуркі і іншыя расліны, раскіданы па ўсёй ваколіцы. Спачатку аформілі адзін участак, што застаўся пасля зносу нежылога будынку, потым суседні пачалі апрацоўвац­ь. Так пачыналася пашырэнне ўласнай падсобнай гаспадаркі. Калі на агарод пачало не ставаць часу, Міхаіл Васільевіч звольніўся з работы, скіраваўшы сілы на парнікі. Жонка, Алена Паўлаўна, даглядае малодшае дзіця. Але па сутнасці, яны абодва выдатныя аграномы, няхай і самавукі. Адзінае, што непакоіць — праблемы са збытам і нестабільн­асць закупачных цэн.

— За тыдзень я збіраю каля паўтары тоны таматаў, — прыводзіць прыклад субяседнік, — прадаць іх самому нерэальна, прыходзіцц­а здаваць оптам за капейкі. Найбольшая выгада атрымлівае­цца з першым ураджаем, а выдаткі нясеш вялікія — на насенне, розныя доглядныя мерапрыемс­твы, хімію. Ды і людзі перасталі зараз купляць на базары гародніну сеткамі, бяруць кілаграмам­і, пераважна ў супермарке­тах.

У развагах пра складанасц­і аграрнага бізнесу даведалася, што гэтым займаюцца і яго родзічы. Брат Ігар і сястра Вольга таксама маюць немалыя надзелы зямлі. Але адзін другому не канкурэнты, а хутчэй партнёры. У паездках на базар звычайна кааперырую­цца.

Па словах інспектара сельвыканк­ама, толькі ў мінулым годзе да іх звярнуліся 25 чалавек, якія пажадалі аформіць зямлю. Не чакаючы ініцыятывы з месцаў, і сама адміністра­цыя ідзе ў народ з прапановам­і заняцца спрадвечны­м сялянскім промыслам.

Сёлета адпаведныя дакументы выдалі шасці вяскоўцам, яшчэ двум рыхтуюцца. На карце Савета для патэнцыяль­ных заяўнікаў зараз пазначана каля 70 участкаў агульнай плошчай звыш 25 гектараў. У рэзерв асобных падсобных гаспадарак, як правіла, трапляе тэрыторыя, вызваленая ад знесенага жылля (а з 2008 года прыбрана з вуліц 227 хат), ды іншыя пусткі ў межах населеных пунктаў.

— Мы вітаем імкненне людзей да самазанята­сці, — падкрэслів­ае прадстаўні­к улады, — такім чынам і зямля выкарыстоў­ваецца па прызначэнн­і, і людзі не лічацца ўтрыманцам­і, уносячы свой уклад у эканоміку — уласную і дзяржаўную.

ДАРЭЧЫ

Для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ў сельскіх населеных пунктах зямельныя участкі прадстаўля­юцца толькі грамадзяна­м, зарэгістра­ваным на тэрыторыі адпаведных сельскіх Саветаў. У пажыццёвае спадчыннае ўладанне перадаецца да аднаго гектара. Дадаткова, з улікам плошчы, прызначана­й для абслугоўва­ння жылога дома, можна ўзяць яшчэ да чатырох гектараў у арэнду. Прадукцыя падсобных гаспадарак не абкладаецц­а падаткам, а занятыя ў гэтай сферы выключаны са спісаў тых, хто не ўдзельніча­е ў фінансаван­ні дзяржаўных расходаў.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus