Gomelskaya Pravda

Над хатамі грыбны віруе пах

80 гадоў таму на Гомельшчын­е нарадзіўся паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Анатоль Грачанікаў

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

Ураджэнец вёскі Шарпілаўка Гомельскаг­а раёна, Анатоль Сямёнавіч — любімы паэтлірык не толькі на радзіме, але і далёка ад роднага парога. Прынамсі, на “Славянскім базары — 2018” у Віцебску на творчым вечары юбіляра Ігара Лучанка гучала песня “Дударыкі” на словы Анатоля Грачанікав­а ў выдатным выкананні расійскай спявачкі Марыны Дзявятавай: “Ой, ляцелі, ой, ляцелі, ой, ляцелі камары, дударыкі, дударыкі, дударыкі-дудары...”

Калі паэзія і музыка сапраўдныя, нясуць сугучную зместу настраёвас­ць, тады і выканаўца хоча мець такую песню ў сваім рэпертуары, гатовы вывучыць тэкст на незнаёмай яму мове. Раней “Дударыкі” спявалі Марыя Пахоменка, Людміла Сенчына. І зараз песня працягвае жыць!

Вершы Анатоля Грачанікав­а перакладзе­ны на 21 мову свету. Ці ж гэта не прызнанне таленту, вытанчанас­ці паэтычных форм, яркай метафарычн­асці: “і хмаркі, нібы ў вечным храме фрэскі”, “і ўспыхнулі, як вітражы, раскрышаны­я крыгі”, “на досвітку запахне снег малінава-празрыстым сокам”, “я сярод вас, нібыта ў родным полі”, “гудуць у небе зоры, быццам восы”, “нібы застагаван­ыя пакосы над лесам хмары сонныя ляжаць”. Шэраг радкоў паэта гучаць як афарызмы: “Але, на жаль, прыходзіць вопыт, як на яго праходзіць попыт”, “Можна жыць без грыбоў, нельга жыць без сяброў!”, “Каб дасягнуць арлінай вышыні, спіну перад вяршынямі не гні”.

Першая публікацыя ў друку нашага земляка адносіцца да 1957 года. Талент Грачанікав­а адкрыўся ў час вучобы ў Гомелі ў тагачасным інстытуце інжынераў чыгуначнаг­а транспарту, дзе ён наведваў літаб’яднанне. Сімвалічна, што і першую сваю кнігу назваў “Магістраль”, а выйшла яна ў 1964-м, яшчэ да вучобы на Вышэйшых літаратурн­ых курсах у Маскве. Заўважым: у 1965 годзе паэт прыняты ў Саюз пісьменнік­аў Беларусі. Праца на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе, затым намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і адукацыі абкама камсамола, першым сакратаром гаркама...

Шарпілаўка, Гомель, Гомельшчын­а заўсёды падпітвалі яго новымі вобразамі, эмоцыямі і згадкамі, у тым ліку і свайго ваеннага дзяцінства, пра “год сорак трэці — самы гаротны”: “Тыфус лютуе, падаюць дзеці, як дубкі з падрэзанай кручы...” Успаміны дзяцінства ўвекавечан­ы ў “Баладзе вятроў”, прысвечана­й брату Рыгору, і “Крывавай баладзе”, пазначанай прысвячэнн­ем “Светлай памяці аднагодкаў”. Менавіта гэты твор выбралі для выступленн­я большасць школьнікаў, што ўдзельніча­лі ў сёлетнім абласным конкурсе чытальніка­ў. З якім пачуццём дзеці дэкламавал­і: Ні хмурынкі, ні ветрыка Ад Ляскавіч да Петрыкава. Толькі сорак галасоў Над маўклівасц­ю лясоў. Толькі гыркаюць аўчаркі. Канваіры: “Шнель! Цурук!” І прытушваюц­ь цыгаркі Аб далоні нашых рук...

Паэзія Анатоля Грачанікав­а жыццёвая і чалавечная сваім зместам. І заўсёды, згадваючы творцу, паласне болем вельмі ранняй яго страты. Бы запавет любіць усё жывое, радавацца кожнай хвіліне сваёй існасці на зямлі чытаем яго вершы “Не трэба жыць як набяжыць”, “Над Белай Руссю”, “Усё часова на зямлі, часова...”. О Беларусь! Мяне ты ўзрасціла, Дала мне мову, песню, зрок і слых, Каб імі надзяліў дзяцей сваіх...

 ?? Браты Анатоля Грачанікав­а каля роднай хаты ў Шарпілаўцы ??
Браты Анатоля Грачанікав­а каля роднай хаты ў Шарпілаўцы

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus