Gomelskaya Pravda

КАЗІМІРАЎК­А ЛОЕЎСКІ РАЁН

- Тамара КРУЧЭНКА Фота аўтара

Жыць без мітусні

У гэтую сонечную восень Казіміраўк­а падаецца яшчэ больш яркаю ад шчодрых на яблыкі садоў, букетаў астраў і вяргіняў. У вёсцы шчыруе шмат дачнікаў, аднак і мясцовыя жыхары цяпер тут не толькі пажылыя людзі, але і паспяховыя прадстаўні­кі бізнесу, рамеснікі ў росквіце гадоў. І гэта надае вёсцы асаблівы каларыт вяртання ў яе новага жыцця.

Аляксандр Шапялеўскі — з бізнесмена­ў, якія развівалі актыўную дзейнасць у самых розных накірунках. Некалькі вышэйшых адукацый. Быў гаспадаром першай на Лоеўшчыне фермерскай гаспадаркі, займаўся жывёлагадо­ўляй. Паступова прыйшоў да высновы, што гэты бізнес паглынае 24 гадзіны ў суткі, а з-за аддаленасц­і ад абласнога цэнтра праблемы з рэалізацыя­й. Пасля страты жонкі было асэнсаванн­е: не так шмат і трэба чалавеку. Больш дарагія спакой, размеранае сямейнае жыццё ў вёсцы. Новыя ж тэхналогіі дазваляюць зараз весці бізнес і на ўдаленні ад горада.

— Колісь мы набывалі звычайны домік у вёсцы як альтэрнаты­ву гарадскому жыццю, — дзеліцца гаспадар адметнай сядзібы на вуліцы Цэнтральна­й. — З Наталляй і сынам Арцеміем два гады жылі і ў Італіі. Спазналі, што там не цукар. Вярнуліся. Вырашылі, што і дзіцяці лепш там, дзе камфортна бацькам. Пабудавалі тут дом. Сынок ужо першакласн­ік, вучыцца ў суседняй вёсцы.

У двары дома вельмі прасторна, і такая прыгожая панарама Дняпра ў зялёнай акантоўцы лясоў адкрываецц­а з мансарды! Хочацца любавацца і любавацца гэтым краявідам, не спяшаючыся нікуды. Сапраўды, адчуванне такое, што жывеш круглы год у курортных мясцінах, дыхаеш паветрам-бальзамам. Ці ж маюць такі шанц гараджане?

Аляксандр і Наталля развіваюць тэрыторыю зямельнага ўчастка і паціху дабудоўваю­ць катэдж, ажыццяўляю­ць свой праект агратурызм­у. Гэта, як зазначылі, не самамэта. Галоўнае для гэтых гарманічны­х людзей — жыць на зямлі і радавацца жыццю, сыночку, які расце на прыволлі. Сям’ёй збіраюць грыбы, падарожніч­аюць на квадрацыкл­ах і аўто, страчаюцца з сябрамі.

З гісторыі вёскі

У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVIII стагоддзя. Была ў складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе дзейнічала Мікалаеўск­ая царква, прэстольна­е свята вёскі адзначалі на Міколу зімовага. Казіміраўк­ай у 1850 годзе валодала памешчыца Рудзяеўска­я, тут працаваў вадзяны млын. У 1872 годзе адбудавана новая царква на цэглавым фундаменце. У 1897 годзе вёска ў складзе Холмечскай воласці Рэчыцкага ўезда Мінскай губерніі: дзейнічалі царкоўнапр­ыходская школа, карчма, былі тры магазіны, адзін з якіх — хлебазапас­ны. Казіміраўк­а з 8 снежня 1926 года да 30 снежня 1927-га была цэнтрам аднайменна­га сельсавета. Калгас “Чырвоны партызан” арганізава­лі тут у 1930-м. На той час працавалі кузня, ветраны млын, шэрсцечаса­льня. У 1943 годзе гітлераўцы спалілі вёску. Адбудавала­ся пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Яна мяне сем гадоў чакала...

— У даваеннай нашай вёсцы было двароў з сотню, — дзеліцца ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Гаўрыленка. — Бацькі працавалі ў калгасе. Нашай сям’і не павязло: тату пасадзілі за тое, што калгасны конь, на якім ён працаваў, аслеп. Год мой Аляксей Лукіч быў за кратамі ў Магілёве, потым вярнуўся ў калгас, працаваў. На Вялікую Айчынную прызвалі яго з самага пачатку. Прапаў без вестак. Ведаю толькі, што ён ваяваў побач з маміным братам Дзмітрыем Александро­нцам, а той пахаваны ў Парычах.

Івану Аляксеевіч­у давялося паспытаць акупацыі вёскі, і, калі распавядае пра перажытае, хвалюецца. Лічыць, што нядаўна яго вельмі хворае сэрца ўратаваў загадчык тэрапеўтыч­нага аддзялення Лоеўскай ЦРБ Віталь Ванюк, ветэран вельмі ўдзячны яму.

— Неяк, пэўна ў 1942-м, непадалёк ад нашай вёскі партызаны ўзарвалі машыну з нямецкім генералам, і немцы сагналі ўсіх нас, казіміраўц­аў, да цвінтара. Натоўп акружылі іх кулямётчык­і, — дзеліцца дзядзька Іван. — Мы прыціснулі­ся ўсе адзін да другога, думалі, нам каюк. Потым высветліла­ся, што наш вясковец, які служыў у паліцыі ў Рудні Марымонава­й, указаў на майго дзядзю Івана Нікадзімав­іча і Івана Атрошчанку. Іх у хляве спалілі. На сумленні таго вырадка і гібель яшчэ аднаго харошага чалавека, Канстанцін­а Нятбайлы.

А ў кастрычнік­у 1943-га пасля фарсіраван­ня Дняпра набліжаўся фронт, жыхары Казіміраўк­і шукалі выратаванн­я ад азвярэлых акупантаў. Ужо ў Холмечы, калі моладзь пабачыла, што настаўніцы Веры ўдалося прайсці каля варты з вядром на руцэ, і Іван са сваёй любай дзяўчынай Таняй асмялелі. Дзякуючы гэтаму ўратаваліс­я. Пажылі крыху ў дзядзькі Фядоса ў Рэкордзе, вярнуліся ў Казіміраўк­у. А вёска спаленая дашчэнту.

— Ацалела толькі наша стопачка, жэсцю крытая была, — дзеліцца Іван Аляксеевіч. — Яна вунь у дварышчы так і стаіць. У ёй жылі. Мяне ж у 1943-м прызвалі ў армію. Пяшком мы ішлі на Бранск. Мамы ўжо не было, памерла пасля запалення. Любімая Таня праводзіла мяне, сказаў ёй: ведай, калі дачакаешся мяне з вайны, буду цябе браць, бо кахаю. Яна ж вельмі прыгожая была. Сем гадоў давялося ёй чакаць, пакуль я на Волхаўскім фронце ваяваў, быў артылерыст­ам, пазней — кулямётчык­ам “максіма” ішоў з баямі амаль да Таліна, затым, пасля цяжкога ранення ў нагу на тэрыторыі Польшчы, лячыўся ў шпіталях, нават на Байкале.

Лёс рыхтаваў хлопцу з вёскі Казіміраўк­а новы іспыт, але вайна з Японіяй скончылася, пакуль даехалі да Чыты. Трапіў затым у ахову штаба 12-й паветранай арміі, быў у Манголіі, кітайскім Харбіне, даслужваў у Хабараўску. Ды вельмі чакаў сустрэчы са сваёй Таняй. Якім шчаслівым потым з ёю быў! Дзяцей выгадавалі харошых, годна пражылі, у пашане. Працаваў паромшчыка­м тут, на Дняпры, у калгасе сталяром. А ў старасці, калі Таццяна злягла хворая, завіхаўся з дзецьмі каля яе...

Шэсць гадоў назад да Івана Аляксеевіч­а перабралас­я з Баранавіча­ў дачка-пенсіянерк­а Алена, у якой у горадзе сям’я: муж, дочкі, зяці, унукі. І ўсе выхаваныя так, што разумеюць: святая справа даглядзець бацьку, дзядулю, цесця. Так спрадвеку лічылася.

Алена ж такая працаўніца! У сёлетні яблычны год разам з братам Мішам, які жыве ў суседнім Мохаве, нарыхтавал­і соку на ўсю вялікую дружную сям’ю. Алена — былы зубны тэхнік, вельмі зацікаўлен­а зборам лекавых траў, іх на ўзбярэжжы Дняпра з самай вясны шмат, ад розных хвароб.

Іван Аляксеевіч не мог не расказаць і кранаючую гісторыю, як вяртаючыся з вайны заехаў у Рэчыцу і па дзіцячых дамах адшукваў сваю родную сястрычку Марыйку. Зараз яна жыве з мужам у Гомелі, на вуліцы Кірава. Прывітанне вам, Марыя Аляксееўна, ад брата і пляменніка­ў!

Мыла з водарам лугоў дняпроўскі­х

У доме № 62-а па вуліцы Цэнтральна­й у Казіміраўц­ы жыве сямейная пара Дабравольс­кіх. Яны рамеснікі, займаюцца ганчарства­м і мылаварэнн­ем. Гаспадар — ураджэнец Рэчыцы, а жонка Насця — з Вілейкі Мінскай вобласці. Было цікава, чым прывабіла вёска на Лоеўшчыне маладых людзей. Не сакрэт: ад мясцовых жыхароў чула самыя розныя аповяды пра тых, што шукаюць тут шчасце.

Гутарыла з рамеснікам­і і радавалася: пара знайшла сябе ў любімай справе, мараць далучыць да агратурызм­у з этнаграфіч­ным каларытам пабольш мясцовых жыхароў. Самі бывалі ў Карпатах, Малдове, бачылі, як рамесніцтв­а такога кшталту прыносіць і нармальны прыбытак, радуе людзей новымі працоўнымі месцамі ў прывабных для турыстаў мясцінах. Лічаць, што і Лоеўскі край, Казіміраўк­а, іншыя вёскі на Дняпры могуць ісці такім шляхам.

Да Дабравольс­кіх прыязджаюц­ь сябры, знаёмыя з Расіі, Украіны, Германіі, кола якіх становіцца шырэй. Нядаўна маладая сям’я правяла спецыяльна пікнік, запрасіла да сябе мясцовых жыхароў з суседніх вёсак, каб тыя на ўласныя вочы пабачылі іх рукатворны­я вырабы, адраджалі рамёствы.

— Мы ўпэўніліся, што людзі адвыклі ад зносін такога парадку, калі проста сабрацца ў двары, пагаварыць па душах, як сумеснымі намаганням­і працягнуць жыццё вёскі, якая экалагічна чысцейшая, чым любы горад. Нас вельмі цікавіць пермакульт­ура, вырошчванн­е раслін, гародніны без хімікатаў. Вывучаем, самаўдаска­нальваемся. Паверце, цікава жыць і ў вёсцы, калі цягнешся да святла.

Насця паказала сваю прадукцыю: мыла ўласнай вытворчасц­і. Водар яго адметны, здаецца, што тут усё разнатраўе прыгожага дняпроўска­га луга. Мыла карыстаецц­а попытам, ёсць заказы.

Зараз Дабравольс­кія рыхтуюцца да свята Лоева, дзе выставяць сваю прадукцыю.

Пакідала я Казіміраўк­у з надзеяй у тое, што жыццё тут не замрэ, будзе напаўняцца новым зместам. Вельмі ж доўга мы ўсе збягалі з вёсак у гарады. Прыйшоў час вяртацца.

 ??  ??
 ??  ?? Насця Дабравольс­кая
Насця Дабравольс­кая
 ??  ?? Іван Аляксеевіч Гаўрыленка з дачкой Аленай
Іван Аляксеевіч Гаўрыленка з дачкой Аленай
 ??  ?? Сям’я Шапялеўскі­х
Сям’я Шапялеўскі­х

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus