Gomelskaya Pravda

“Вяртацца ў натхненнi зноў i зноў...”

- Алег БЕЛАВУСАЎ Фота аўтара

Выстава з такой назвай праходзіць у Светлагорс­кай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішніка­ва. Аўтар жывапісных палотнаў — Алег Курашоў, галоўны захавальні­к гомельскай галерэі Г. Х. Вашчанкі.

Алег вырас у творчай сям’і. У Беларусі і за яе межамі вядома яго маці — акварэліст­ка Святлана Курашова. Піша карціны таксама і бацька.

Маючы талент да малявання, Алег тым не менш атрымаў педагагічн­ую адукацыю, а праз шмат гадоў парастак самарэаліз­ацыі ў фарбах вырваўся наверх. Алег стаў упарта працаваць у жанры жывапісу. Карціны маладога аўтара прымалі ўдзел у прэстыжных выставах у Беларусі, а ў Кітаі ў рамках беларускаг­а творчага дэсанту ён паказаў уласную экспазіцыю.

У 2017 годзе Алег Курашоў адкрыў першую персанальн­ую выставу ў галерэі “Каляровы шлях” у Оршы. І вось новае знаёмства з творчасцю аўтара. На выставе ў Светлагорс­ку можна ўбачыць 40 карцін, большасць з якіх створана ў 2018 годзе. Аснову экспазіцыі складаюць нацюрморты, бо гэты жанр найбольш блізкі мастаку.

У Светлагорс­кай галерэі выстаўлялі­ся Гаўрыіл Вашчанка, Васіль Шаранговіч, Роберт Ландарскі, Нінэль Шчасная і іншыя мастакі.

Назву выставы аўтар узяў з санета Соф’і Шах, паэтэсы са Светлагорс­ка — “Вяртацца ў натхненнi зноў i зноў...”. Гэтыя словы як мага лепш перадаюць адчуванні мастака да гэтага праекта.

 ??  ?? Алег Курашоў перадаў у дар галерэі карціну “З прагулкі”
Алег Курашоў перадаў у дар галерэі карціну “З прагулкі”

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus