Gomelskaya Pravda

Як мы пазнаёмілі­ся

- Іван ЛОСІКАЎ Аўтарызава­ны пераклад з рускай мовы

(урывак з апавядання “Каханне”)

...Справа была ў чэрвені, і ўсе пасажыры высыпалі на палубу. Гляджу: каля адной маладой дамачкі віюцца нейкія перастаркі-хлюсты, ды толькі яна на іх — нуль увагі, а не-не ды і кіне на мяне пагляд. Ды я ж сабе цану ведаю і бачу, што не па Ваньку шапка. Куды мне, думаю, да яе? І размаўляць не стане, ды і размовай разумнай я яе заняць не змагу. А маладыя жанчыны, вядомая справа, любяць і вясёлых мужчын, і разумныя размовы. Я чаму так пра сябе думаў? Ды таму, што гэта дамачка падалася мне ледзь не прафесарам. А калі жанчына прафесар, то як з ёю сябе весці? Вось таму я і не ведаў, чаму яна на мяне паглядвае. Вывучай, думаю, маю фізіяномію, каб потым у навуцы паказаць. Вось чаму я на яе пагляды — нуль увагі, ну, ды памыляўся я... Я ёй, аказваецца, быў трэба зусім не для навукі, а для любоўнай уцехі.

— Вось гэта ўжо гучыць... — заіржаў, бы жарабец, Анатоль.

— Пачакай рагатаць... — асадзіў яго Гаварун. — Тут, мабыць, каханне пачынаецца, а не тое, што ты думаеш... — Я ведаю ўжо такое каханне... — Ведаеш — не смяяўся б. Ну, ды хай сабе: на хворых не крыўдуюць...

Калі параход прычаліў там, дзе было трэба нам, гляджу, і маладзіца сабралася сходзіць. Ды гэтак ёй не цярпіцца, што імкнецца сысці першай. Прычалы тады яшчэ не паўсюль меліся, але там, дзе параходу патрэбна было прычалівац­ь (пры наяўнасці высокага берага і глыбокай вады), то там ён і прычальваў. Толькі матросы паспелі спусціць сходні, а сходні вузенькія, хісткія, і над вадою апынуліся даволі высока, як мая прыгажуня і пабегла па гэтай дошчачцы. Не ўпала б, думаю, у ваду, ад сваёй жвавасці. А то, чаго добрага, прыйдзецца яшчэ за ёй лезці ў ваду. Толькі паспеў так падумаць, як маладуха закачалася са сходнямі і загрымела ўніз. Бачна, ёй не даводзілас­я раней па іх хадзіць, а тут таксама свая навука ёсць: сыходзіць трэба было асцярожна і ўніз не глядзець... Там жа і вады было ледзь вышэй аднаго месца, а яна, відаць, моцна напалохала­ся і крычыць як рэзаная: “Тану! Тану! Ратуйце!” Гляджу — сапраўды можа патануць чалавек, а матросы бегаюць і шукаюць выратаваль­ны круг. Ну, тут я, доўга не думаючы, і сігануў прама з парахода ў ваду, падграбаю да яе, а там і мелка...

Зграбаю яе і на бераг. А потом выцягнуў з вады яе чамадан, ледзь аддыхаўся і кажу: “Калі вы да вышыні над вадою не звыклі, навошта ў такім выпадку кідаецеся першай сыходзіць? Навошта рабіць людзям паніку”. А яна мне: “Я не ўпала б, калі б галава не закружылас­я...” — “Калі б гэта, калі б тое, — кажу, — то елі б боб... Разбіцца ж можна...”

Ды мне ж некалі пустым з ёй займацца, ды і сябра мяне чакае, каб пайсці куды трэба (мы кіламетры са два ўніз па цячэнні намерваліс­я сабрацца ў адным рыбным месцы: яно там ужо было праверанае, рыба прыкормлен­а). Развітваюс­я з пацярпелай, жадаю ёй шчаслівага шляху, хаця і не ведаю толкам, хто яна, навошта, куды і да каго едзе (тут паблізу вёска і дом адпачынку знаходзілі­ся). Нельга сказаць, што мне не хацелася пагаварыць з той дамачкай і даведацца пра яе падрабязне­й, ды няёмка неяк. Толькі гэта я рукзачок на плечы ўскінуў ужо, а яна звяртаецца да мяне: “Ці не згодзіцеся вы мне паднесці чамадан да дома адпачынку?”...

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus