Gomelskaya Pravda

Разважанне

-

Вас мае пяшчоты-ласкі, Мусіць, змучылі, Вам напэўна жыць у казцы Надакучыла. Захацелася вярнуцца У будзённае. Там дажджы ў вокны б’юцца Несцюдзёны­я, Пунктуальн­ым метраномам Быт размераны. Прадказаль­ны ён, знаёмы І правераны. Рай лубочны (У клетцы сценаў Плямкі батыка) Прарастае ў вашых венах Як Галактыка. Праз сумёты У бор вандроўны Зноў не хочацца, Дзе на спіцах снежных кронаў Барва точыцца, Дзе ў бакалах з весялосцю Чырвань спеліцца. Прыгубі — і зерне злосці Перамелецц­а. Каб злучыць над чысцінёй Лебядзінаю Сілуэты — мой і твой — У адзінае...

Зоя ГАРИНА * * * У сердца есть предел: От тишины до крика. А дальше пустотой Окрасится рассвет. Наш ангел улетел. Ему хватило мига Понять, что у любви Уже надежды нет. Взлетает ввысь Бумажный самолетик. Упал… И вот — Он мокнет под дождем. А мы с тобой живем, Мечтая о полете, Хотя надежды нет, Но мы зачем-то ждем. Начать бы все с нуля, Теряя чувство меры, И в небеса стрелой, Где синева и свет. Жить без любви нельзя. Но как прожить без веры? Нет веры без любви, Любви без веры нет. Встречаем свой рассвет — Очередная пытка. А без любви душа Измаялась, болит. Хотя надежды нет, Последняя попытка — Поверить, что вот-вот Наш ангел прилетит. Алег МАІСЕЕНКА

* * * Лес пахне водарам грыбніцы, Шчыруюць людзі на пакосах, Прарок Ілля на калясніцы Заехаў ў жнівеньскі­я росы. Канцоўка лета. Сад бялее Ўраджаем яблыкаў крамяных. Плыве над вёскай разамлелай Пах хлеба новага духмяны. Цяжэюць плёнам працы хаты. Рунь зелянее на валоках... Спрабуюць крылы бусляняты — У шлях збіраюцца далёкі. І дагарае ціха лета Агнём чырвонае рабіны, І адыходзіць так адметна — Салютам ночы вераб’інай.

Елена МАТВИЕНКО

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus