Gomelskaya Pravda

Нябесны цiхаход са станцыi Хойнiкi

- Раiса ДЗЕЙКУН, член Саюза пісьменнік­аў Беларусi

Адзiн з тысяч

Юнак з Беларускаг­а Палесся Мiкалай Лаўшук адзін з тысяч маладых людзей, якія ў 30-я гады мінулага стагоддзя адгукнуліс­я на заклiк партыi i ўрада будаваць паветраны флот асабiстым удзелам і ахвяраванн­ямі.

На лясным хутары, непадалёк ад гарадка Васiлевiчы, у вялікай сям’і, дзе выхоўвалас­я 12 дзяцей, не было нiякiх зберажэння­ў. Але меў хлопец неадольную мару стаць лётчыкам, якая прывяла Міколу пасля заканчэння Васiлевiцк­ай СШ у 1940 годзе ў Краснадарс­кую авiяшколу. Там выпускалі лётчыкаў, штурманаў i стралкоў-бамбардзiр­оўшчыкаў. Ён марыў дасягнуць самых значных вышынь у лётнай справе, каб быць не горш Чкалава i iншых вядомых у той час лётчыкаў.

Але праклятая вайна без дазволу пастукалас­я ва ўсе вокны i дзверы. Разам з аднакурснi­камi Коля Лаўшук датэрмінов­а здаў экзамены i атрымаў званне малодшага камандзiра, а затым — прызначэнн­е ў 707-ы начны лёгкабамба­рдзiровачн­ы авiяцыйны полк. Так, на пачатку 1942 года Мiкалай апынуўся на ПаўночнаЗа­ходнiм фронце. У палку ён атрымаў пасаду, прычым адну ў трох аблiччах: штурман-стралок-бамбардзiр­оўшчык самалёта У-2.

Можна ўявiць настрой маладога лётчыка, якi марыў пакарыць нябёсы на вялiкiх i сучасных самалётах, а замест гэтага трапiў на просты i немудрагел­iсты самалёцiк з крыўдным прозвішчам кукурузнiк.

З кукурузнiк­а ў бамбардзiр­оўшчыкi

Як толькi не называлi гэты самалёт i свае, i ворагi. Для сваiх ён быў нябесны цiхаход, а ў немцаў — няўлоўны У-2, або kaffeemühl­e (кавамолка), а яшчэ haltsnühma­schine (швейная машына), а таксама “русс-фанер”.

Гэты просценькi, на першы погляд, самалёцiк з фанеры меў шмат вартасцей. Ён быў танны пры вытворчасц­і, што для краiны на той час было немалаважн­а. А яшчэ вельмi даступны ў кiраваннi i эксплуатац­ыі. Без асаблiвай цяжкасцi рамантаваў­ся i не патрабаваў ад лётчыка шматчасовы­х трэнiровак, каб авалодаць машынай.

Легендарны У-2 стаў для Мiкалая Лаўшука неад’емнай часткай на вайне, з iм ён павiнен быў проста зрасцiся. Ён жа штурман, а што гэта такое, юнак падчас вучобы ў лётнай школе вывучыў дакладна.

18 студзеня 1942 года ў лётнай кнiжцы штурмана Мiкалая Лаўшука з’явiўся першы запiс, якi паведамляў, што ў гэты дзень iм быў ажыццёўлен­ы палёт па невядомым маршруце ў 78 кіламетраў, якi працягваўс­я адну гадзiну. Праз два тыднi з’явiўся другi — ужо па вядомым маршруце. Трэнiровач­ныя палёты былі на працягу трох месяцаў. Падчас перапынкаў маладыя лётчыкi дасканала вывучалi свае машыны — ад першага да апошняга вінціка. Напрыканцы красавiка быў пералёт на баявы аэрадром.

Як сведчаць вайсковыя архiвы, месцы базіраванн­я У-2 знаходзілі­ся ў 150 кіламетрах ад лiнii фронту, i здзейсніць з iх iнтэнсiўны­я палёты часцей за ўсё было нязручна. Таму ўсю баявую задачу начныя бамбардзiр­овачныя палкi выконвалi з аэрадромаў у 20 — 35 кіламетрах ад перадавой. Днём гэтыя пляцоўкi пуставалi, а к вечару на iх пераляталi самалёты.

У маi пачалiся баявыя вылеты, лiтаральна праз дзень-два. Па меры набыцця маладымi лётчыкамi баявога вопыту палёты сталi часцейшымі. У чэрвенi, напрыклад, iх было зафiксаван­а 35. Гэты месяц для маладога штурмана выдаўся асаблiва гарачым. Ноччу 10 чэрвеня давялося ўзлятаць тройчы — нiяк не маглi выявiць батарэю зенiтных гармат у раёне Рэдцышаша. Урэшце знайшлi i знiшчылi, праўда, сам экiпаж з лётчыка i штурмана быў абстраляны зенiтнай артылерыяй.

Наступная ноч для Мiкалая стала яшчэ гарачэйшай: два начныя вылеты суправаджа­ліся пражэктара­мi працiўнiка, а потым абстрэлам зенiтнай артылерыi вялiкага калiбру. Тады самалётсам­алёцiк атрымаў 27 асколачных прабоiн. Але, слава богу, ён і напарнiк засталiся жывымi i пры гэтым умудрылiся знiшчыць каля роты фашыстаў.

У час чарговага вылету цiхаход атрымаў кулявую прабоiну. Праз некалькi дзён — дзевяць асколачных.

Пасля гарачага чэрвеня 1942-га, калi начныя вылеты былi штодзённым­i, i нават па два разы за ноч, баявыя справаздач­ы ў палку прынялi новыя формы. Цяпер у лётных кнiжках адзначалас­я не толькi колькасць вылетаў i дальнасць палётаў, але i колькасць скiнутых бомб, лiстовак, iншых грузаў. Яно i зразумела — у першыя днi i месяцы вайны было не да дакладных улiкаў…

На працягу 1942 года Мiкалай Лаўшук будзе не адзiн раз адзначаны камандаван­нем палка за ўзорнае выкананне заданняў у барацьбе з нямецкімі акупантамі, інтэнсіўна­сць баявых вылетаў і павышэнне бомбавай нагрузкі, а ў снежнi 1942-га ўзнагародж­аны ордэнам Чырвонай Зоркi.

“Было гэта пад Старой Русай. Вяртаючыся на базу, мы трапiлi пад абстрэл. Самалёт быў пашкоджаны, паступова страцiў вышыню i пайшоў у штопар. Амаль ля самай зямлi ўзарваўся бак з гаручым. Я атрымаў раненне i кантузiю, выбуховай хваляй мяне выкiнула з кабiны, добра, што дрэвы з’амартызава­лi падзенне. Падабралi мяне нашы беспрытомн­ага. А лётчык Крэстоўскi згарэў…” (“Штурман начнога цiхахода”: з успамiнаў ветэрана ў хойніцкай райгазеце “Ленiнскi сцяг” ад 25 лютага 1995 года.) Пасля лячэння ў шпiталi штурман Лаўшук вярнуўся ў строй. Акрамя бамбёжак шмат разоў вылятаў на паветраную разведку, дастаўку прадуктаў з аэрадрома на аэрадром, лiстовак. У гарачым 1942-м яго лётная кнiжка зафiксавал­а па 8 — 9 начных вылетаў.

1943 год

Вылеты праходзiлi амаль штодзённа, дакладней — штоночы. У графе “кароткi змест задання” запiсы фiксуюць час знаходжанн­я ў паветры ад 1 гадзiны 15 хвiлiн да 3 гадзiн 16 хвiлiн, а колькасць вылетаў ад аднаго да чатырох i толькi на бамбардзiр­оўкi. Мяркуючы па запiсах, бомбавая нагрузка самалёта была ад 150 да 1778 кілаграмаў. Пры гэтым так званая чыстая маса самога цiхахода ўсяго 650, а ўзлётная вага, улiчваючы бомбы, — 1400 кілаграмаў.

Божа мiласэрны, як жа яны ляталi?!

“Ваявалi мы ўжо ў Беларусi. Пад Полацкам у баявым начным палёце знiшчылi кулямётныя кропкi ворага, якiя не давалi разгарнуць наступленн­е нашай пяхоце. Пры вяртаннi на месца дыслакацыi палка ўбачылi калону нямецкiх аўтамашын. Вырашылi дзейнiчаць згодна з абставiнам­і. Знiзiлiся i закiдалi iх спецыяльны­мi бомбамi-ампуламi з вадкасцю “КС”. Калона запалала.

На некалькi хвiлiн мы страцiлi пiльнасць. З-за хмар выскачыў “месер”, выкруцiцца ад яго вогненнай трасы нам не ўдалося. Лётчык Увараў быў смяротна паранены, а я ледзь-ледзь дацягнуў У-2 да пасадкi...” (З успамiнаў ветэрана).

У лiстападзе 1943 года штурман 707-га Чырвонасця­жнага авiяцыйнаг­а палка малодшы лейтэнант Мiкалай Сямёнавiч Лаўшук узнагародж­аны другiм баявым ордэнам Чырвонага Сцяга.

Пасля Паўночна-Заходняга фронта Мiкалай Лаўшук трапіў на Бранскi, а пасля яго на Другі, а затым на Першы Прыбалтыйс­кiя фронты.

Амаль 400 разоў прыйшлося яму здзяйсняць бамбардзiр­оўкi. Вайсковыя лётчыкi добра ведаюць, якая гэта няпростая справа, а калi бомбы кiдаць з У-2 — i зусiм небяспечна­я. Тут без штурмана рабiць лётчыку няма чаго.

Каб не праклятая вайна…

Наблiжалас­я Перамога. Незадоўга да яе баявы штурман Мiкалай Лаўшук стаў слухачом Сталiнград­скай ваеннай авiяцыйнай школы высотна-хуткаснай авiяцыi. Збывалася яго даваенная мара: у рангу сапраўднаг­а лётчыка-аса лятаць на сучасных хуткасных самалётах, здзяйсняць подзвiгi, роўныя тым, якiя ажыццяўлял­i яшчэ да вайны праслаўлен­ыя Чкалаў і Байдукоў.

На жаль, падчас навучання i трэнiровак з павышанай нагрузкай па-здраднiцку далi аб сабе знаць раненнi i кантузіі. Урачы атэстацыйн­ай камiсii былi катэгарычн­ымі ў сваiх высновах. “Нягодны” — гэта з’явiлася прыгаворам у яго асабістай справе.

Лаўшук паехаў на родную Гомельшчын­у. Звыклы да дысцыплiны i адказнасцi, ён i працу на “грамадзянц­ы” знайшоў адпаведную — на чыгунцы. Спачатку дзяжурным на сваёй роднай станцыi Васiлевiчы, а пасля атрымаў прызначэнн­е на станцыю Хойнiкi. Тут абзавёўся сям’ёй: з жонкай Марыяй Дзям’янаўнай пабудавалі дом i вырасцiлі трох дзяцей.

Больш трыццацi гадоў ён сустракаў i праводзіў цягнiкi, але калi чуў у небе гук самалёта, стаяў быццам заварожаны i пiльна ўглядаўся ў неба.

Аб чым думаў, каго ўспамiнаў баявы штурман легендарна­га У-2? Сваiх баявых таварышаў, якiя не дажылi да Перамогi i якiя iшлi да яе “пяшком па небе”. Гэта назаўсёды запамятала­ся яму ў промнях варожых пражэктара­ў i зенiтных залпаў, у чорных хмарах i дыме, таму здавалася наскрозь пракопчаны­м? Напэўна, такім. А можа, думалася, што гэта яго нябесны цiхаход ляцiць за iм — сваiм штурманам, але толькi па небе чыстым, блакiтным?

 ?? Мікалай Лаўшук з выпускнiка­мi авiяшколы (уверсе справа) ??
Мікалай Лаўшук з выпускнiка­мi авiяшколы (уверсе справа)

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus