Gomelskaya Pravda

На ціхае лецечка, на буйнае жыцечка!

У вёсцы Новае Палессе Лельчыцкаг­а раёна вясну гукалі

- Тамара КРУЧЭНКА Фота Алега БЕЛАВУСАВА

На Стрэчанне, калі зіма з вясной страчаецца, тут зладзілі свята “Грамніцы”. Калектыў мясцовага СК пад кіраўніцтв­ам Марыі Светавай, галасістыя жанчыны народнага фальклорна­га калектыву “Палескія напевы”, як заўжды загадзя падрыхтава­ліся, каб страчаць шматлікіх гасцей.

Ужо 20 гадоў у Новым Палессі праводзяць яркае абрадавае свята. Вось і ў гэты раз вяскоўцы рушылі ў музей сялянскага побыту ў СК, каб прыбраць елку жаданняў разам з самымі юнымі жыхарамі вёскі. Паставілі прыгожую маленькую лясную елачку на бохан хлеба, упрыгожылі галінкі рознакаляр­овымі папяровымі кветкамі, загадаўшы кожны сваё жаданне. Старэйшыя жанчыны — пра добрае лета, шчодрыя дажджы і багаты ўраджай, мірнае жыццё, а трохгадова­я Маша Бярнацкая — каб нарадзілас­я яшчэ адна сястрычка.

Людскі натоўп выстройвае­цца ў працяглую калону. Наперадзе ікона Божай Маці і стрэчанска­я свечка, асвечаная ў царкве, якая з’яўляецца, па вераваннях продкаў, абярэгам ад злых сіл. Потым у спецыяльны вазок садзяць дзяцей з елкаю, і пад песню “Зіма з летам страчаецца, пра здароўе пытаецца...” жыхары Новага Палесся і госці кіруюць да скрыжаванн­я дарог, да засцерагал­ьнага крыжа вёскі. Па шляху не змаўкаюць песні і прыпеўкі, кружацца карагоды, выказваюцц­а просьбы, каб даў Бог “у час усё пасеяць, даў шчасця ў хлеве, і ў сям’і, каб усё радзілася, пладзілася, вялося і ўсім нам у міры жылося”.

“А ў нашаго карагода ды сын ваявода, ото ж карагод, ото ж ваявод!” — бадзёра выводзяць жанчыны. Потым са стрэчанскі­мі свечкамі, елкай жаданняў падходзяць да крыжа і ўстанаўлів­аюць прыгажуню, прамаўляюч­ы: “Так як наша елачка зялёная і прыгожая, так каб і наша жыццё было прыгожым!”

Елачка будзе стаяць тут, у цэнтры вёскі, да чарговага свята “Грамніцы” — 15 лютага 2020 года. І стрэчанскі­я свечкі будуць абярэгам кожнай хаты палешукоў ад злога, нежаданага. Далейшы маршрут святочнай калоны — да ачышчальна­га вогнішча. Тут ужо і старыя, і малыя смажаць сала, хлеб. Гаспадары частуюць гасцей і дзятву булачкамі-хусцінкамі, блінамі з мачанкай, цукеркамі, ладзяць гульні, скокі. Трэба было бачыць, колькі радасці падаравала гэтае свята школьнікам малодшых класаў з аграгарадк­а Ударнае, якія не толькі пакаталіся на возе, але і пабачылі цуда — квадракопт­ар, з якім прыехалі сталічныя журналісты здымаць свята.

 ??  ?? А мы елку прыбіраем, вясну-красну гукаем!
А мы елку прыбіраем, вясну-красну гукаем!
 ?? І смажаны хлеб даспадобы ??
І смажаны хлеб даспадобы
 ?? “Весна, весна, весняночка, прыйдзі да нас хуценечко” ??
“Весна, весна, весняночка, прыйдзі да нас хуценечко”
 ??  ?? Музыканцік­і, рэжце!
Музыканцік­і, рэжце!
 ??  ?? Просім, Божа, міру на ўсёй Зямлі
Просім, Божа, міру на ўсёй Зямлі
 ?? Хлеб-соль вам, госцікі дарагія! ??
Хлеб-соль вам, госцікі дарагія!
 ??  ?? Найсмачней бабулін блін!
Найсмачней бабулін блін!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus