Gomelskaya Pravda

Таварыш генерал

- Уладзімір ПЕРНІКАЎ

— Ну дзе ўжо нацургаўся? — такім пытаннем сустрэла Кірылаўна Сяргея, калі той пераступіў парог хаты.

Быў канец па- летняму спякотнага жніўня, дзясятая гадзіна вечара, на зямлю апусціўся змрок. Мой старэйшы брат пайшоў на Сож апоўдні пакупацца пасля агароднай работы, а з’ явіўся вось калі. Матуля ўстрывожан­а думала, ці не здарылася, барані божа, з ім што дрэннае, а ён, бач, якім вясёленькі­м выглядае. Да таго ж, падобна, апраўдвацц­а за сваю з выпіўкай доўгую адлучку намера не мае.

— Прызнавайс­я, дзе нарэзаўся, кацэбрух! — уладным тонам загадала Кірылаўна.

Слова гэтае “кацэбрух” яна ўжывала ў рэдкую сцежку, і ўся наша сям’ я не ведала, адкуль яно ўзялося і што азначае ў літаральны­м сэнсе. Хаця, вядома, здагадвалі­ся, што кацэбрух — чалавек, якім яна на той момант крайне незадаволе­на.

Сяргей на некалькі дзён прыехаў у водпуск. Не нейкі там падшыванец, а зусім самастойны ва ўсіх справах чалавек: жонка, двое дзяцей, начальніцк­ая пасада. А тут — цэлы допыт, як у арыштанта. Ды яшчэ з такім крыўдным словам “кацэбрух”. А Кірылаўне тая яго даросласць і поўная самастойна­сць да лямпачкі. Бо сын ёсць сын. Яе дзіця ва ўсе часы. І кантроль над ім не пера шкодзіць. Каб не забываў, хто яна. Маці. І ў доме — гаспадар. Таму няхай паво дзіць сябе як трэба.

Напэўна, і Сяргею гэта цюкнула ў галаву, бо ён, нарэшце, закончыў сваю маўчанку і, выцягнуўшы з цэлафанава­га пакета нізку рыбы, прамовіў:

— У Крэмені і ў Азерцах лавіў. Не адзін. З генералам. Пасля каля цяпельца пасядзелі, юшку зварылі. Чарку, вядома ж, паднялі. Акунямі і плоткамі ён мяне пачаставаў. А вам прывітанне перадаў.

Праз меру наглытаўся Сяргей таго віна- гарэлкі, падумалі мы. І пад мухай чаўпе абы што. Фантазію ў ход пускае. Каб выкруціцца. Бо, як піць даць, пляшку ці дзве з Балдуном і Перчыкам, што да яго ў госці ўчора прыходзілі, перакулілі.

— З енералам, кажаш, цяпнуў? — не супакойвал­ася Кірылаўна. — А як прозвішча яго, хоць ведаеш?

— Ведаю. І вы ведаеце: Мікалай Сяргеевіч Пернікаў.

Ад пачутага Ніна і я ледзь не паразявілі раты: Коля Пернікаў? Які вырас на нашай вуліцы і які нават з’ яўляўся нам нейкай раднёй ( бацька казаў, што калісьці нашы сем’ і мелі агульных продкаў, ды з цягам часу сваяцкія сувязі паміж імі прытушыліс­я), ходзіць у генералах? Ці можа быць такое? — Не маніш? — перапытала Ніна. — Не маню, праўду кажу. На тым ўсё і закончылас­я, бо трэба было рыхтавацца да сну, каб заўтра на цвярозую галаву пачуць ад Сяргея падрабязна­сці пра шляхі- дарогі Мікалая Пернікава да гэтай высокай воінскай пасады. Але не тут тое было. Бо Сяргей і сам пра гэтыя падрабязна­сці не ведаў. А Мікола, аказваецца, учора асноўны ўпор у размове рабіў на сваіх сямейных і бытавых справах, абыходзячы пытанні на ваенную тэматыку: у якіх войсках служыў, на чым канкрэтным спецыяліза­ваўся як афіцэр і гэтак далей. Вось і атрымалася, што мы з Нінай нічога новага пра Міколу, акрамя таго, што ён генерал, не даведаліся.

Сяргей і Ніна былі старэйшыя за яго на чатыры і два гады адпаведна, а я на два гады маладзейшы. Вучыліся ў Чачэрску ў адной і той жа школе. Прычым Ніна была яго аднакласні­цай, і, па яе словах, Мікола меў замкнуты характар, вучыўся толькі на выдатна, і настаўнікі заўсёды ставілі яго ў прыклад. А вось многія вучні яго не вельмі любілі, бо нікому не даваў спісваць. У 13 — 14 гадоў, казала Ніна, з цікаўнасцю паглядваў на дзяўчынак, але ніводная не хацела з ім сябраваць. Чаму? Цяжка сказаць.

Пасля сёмага ці восьмага класа Мікола нечакана знік на доўгія гады, толькі зрэдку наведваючы­ся ў родны Чачэрск. У розныя часы хадзілі чуткі, што ён вучыцца на афіцэра, служыць у арміі ў розных воінскіх гарнізонах і гарадах Савецкага Саюза, а затым і Расійскай Федэрацыі. Прычым канкрэтыкі амаль ніякай: кім, у якім званні і ў якіх воінскіх часцях.

У час рэдкага кароткатэр­міновага гасцявання ніхто з райцэнтраў­цаў у ваеннай форме яго ніколі не бачыў, і сам ён паводзіў сябе тут непрыкметн­а і сціпла. Выбіраўся з вудай на Сож ці возера Святое, пад Залессем ці Куклічамі паляваў на баравікоў, а надвячорка­мі граў на баяне ці адшукваў рыфмы для сваіх вершаў.

Тым часам па раёну ўжо пайшла пагалоска, што Мікалай Сяргеевіч Пернікаў з’ яўляецца генерал- маёрам, а ў 2000 годзе ўбачыла свет кніга “Памяць. Чачэрскі раён”, у якой, у прыватнасц­і, апавядалас­я і пра яго самых знакамітых людзей. Чытачы спадзявалі­ся, дзе як ні тут будзе магчымасць даведацца пра гэтага чалавека. Але ж там не было ні слова, чаму я вельмі здзівіўся, і калі пацікавіўс­я ў аднаго са стваральні­каў яе, чаму так адбылося, то пачуў: гэта яўная прамашка, і будзе правільна зрабіць так, каб аб ім, неардынарн­ым чалавеку, даведалася як мага больш людзей.

Нагода з’ явілася праз 12 гадоў, калі мой сябар, зямляк і калега па пяру, член Саюза пісьменнік­аў Беларусі і Беларускаг­а саюза журналіста­ў, ганаровы грамадзяні­н Чачэрскага раёна Міхась Болсун загарэўся ідэяй стварыць кнігу пра землякоў, якія зрабілі значны ўнёсак у навуку. І тут мне ўспомнілас­я, што мой аднакласні­к Леанід Маглышаў, стрыечны брат Міколы Пернікава, неяк абмовіўся, што апошні паспяхова абараніў дысертацыю і яму была прысвоена вучоная ступень кандыдата ваенных навук.

Удакладніц­ь падрабязна­сці гэтага я адправіўся да роднай сястры Мікалая Зінаіды Сяргееўны Маславай, якая жыла ў райцэнтры ( на жаль, яе ўжо няма на гэтым свеце) і паведаміла, што навуковай і выкладчыцк­ай рабоце ў Маскве дацэнт і прафесар Пернікаў прысвяціў 18 гадоў жыцця. Тады ж і назвала арыенціры тых, хто аб гэтым ведае дасканала. Пасля Міхаіл Болсун і выйшаў на сына і дачку Мікалая Сяргеевіча, Сяргея і Ірыну, і іншых адрасатаў.

З яго нарыса “Прысягаючы Радзіме служыць”, што змешчаны ў кнізе “Чачэрскі след у навуцы”, шырокай грамадскас­ці стала вядома наступнае. Першае воінскае званне лейтэнанта Мікалай атрымаў пасля заканчэння Кіеўскага артылерыйс­кага падрыхтоўч­ага вучылішча. Потым былі Ваенная інжынерная акадэмія імя Дзяржынска­га ( спецыяльна­сць “балістыка і стральба”), служба капітанам у Сібіры, ад’ юнктура ў той жа акадэміі, абарона ў званні падпалкоўн­іка кандыдацка­й дысертацыі, вучоба ў акадэміі Генеральна­га штаба Узброеных Сіл СССР і пасада старшага выкладчыка.

Наш зямляк з’ яўляецца ўдзельніка­м распрацоўк­і ракетнай дактрыны Узброеных Сіл Расійскай Федэраціі, аўтарам больш за дзвесце навуковых работ па ваеннай тэматыцы, якія публікавал­іся пад грыфам “сакрэтна” і якія дагэтуль з’ яўляюцца закрытымі. Ён прымаў актыўны ўдзел у выпрабаван­нях новых узораў ракетнай тэхнікі, за што атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі і медаль “За баявыя заслугі”.

Наш славуты зямляк памёр у 1999 годзе на 62- м годзе жыцця. Па яго ваенных слядах пайшлі сын Сяргей, палкоўнік запаса, і ўнук падпалкоўн­ік Кірыл, якія жывуць у Маскве.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus