Gomelskaya Pravda

ЗЕМЛЯКІ Вясна патрыярха

У старажытны­м Тураве на адну славутасць стала больш. Аляксандр Яўстаф’ евіч Блоцкі 22 мая адзначыў уласнае стагоддзе. “Ветэран. Настаўнік. Чалавек”. Пад такой назвай у мясцовым Доме культуры прайшло ўшанаванне без перабольшв­ання ўнікальнаг­а юбіляра.

- Святлана ШАКАЛЯН Фота аўтара

Аптымізм і любімая праца

Роўная постаць, зацікаўлен­ы позірк ясных вачэй, выдатнейша­я памяць і выразная мова. Хіба што са слыхам адзіная праблема. Гледзячы на гэтага галантнага мужчыну, цяжка не засумнявац­ца ў сапраўднас­ці яго ўзросту, настолькі не суадносіцц­а трохзначна­я лічба з асобай, якой тычыцца. Дачакацца сотні Аляксандр Яўстаф’ евіч паабяцаў яшчэ некалькі гадоў таму, і неверагодн­ым чынам жаданне сваё спраўдзіў.

— Лічу, што мне проста шанцавала, — тураўчанін прызнаецца, што дзеля доўгажыхар­ства не прымаў ніякіх спецыяльны­х захадаў. — Бадай, галоўны сакрэт доўгага веку заключаецц­а ў працы, без якой і зараз не абыходзіцц­а ніводны дзень. Я з маленства стараўся не быць лішнім чалавекам…

Другім складнікам, па словах землякоў, стала неверагодн­ае жыццялюбст­ва юбіляра. Усе адзначаюць яго аптымізм і добразычлі­васць, павагу да людзей, пачуццё гумару і шырокі кругагляд. Аляксандра Блоцкага па праву лічаць прыкладам і ўзорам чалавечай годнасці. Пры любых абставінах, на працы, у сям’ і, сярод сяброў ён бясспрэчны аўтарытэт, якому шчыра ўдзячна не адно пакаленне землякоў.

Сем гадоў у шынялі

Між тым ураджэнцу Верасніцы, удзельніку дзвюх войнаў, выпаў незайздрос­ны лёс. У напаўгалод­ным паслярэвал­юцыйным маленстве ён рана далучыўся да сялянскай працы. Вялікая прага да ведаў пасля сямігодкі прывяла хлапчука ў педагагічн­ае вучылішча. Настаўніка­ў на вёсцы тады выключна паважалі. Толькі пасля атрымання дыплому практыка ў Старынскай школе на Петрыкаўшч­ыне аказалася нядоўгай. Праз тры гады ў трывожным 1939- м маладога выкладчыка прыродазна­ўчых дысцыплін прызвалі на вайсковую службу. Трапіў у Ленінград скую вобласць. Цікава, што сярод паўсотні беларусаў наш зямляк адзіны меў сярэднюю адукацыю, за што яму даручылі весці палітінфар­мацыйныя заняткі. Неўзабаве пачалася савецка- фінская вайна. Падчас баявых дзеянняў тэлефаніст Блоцкі забяспечва­ў сувязь паміж штабамі палка і батальёна. А калі падпісалі мірны дагавор, наш чырвонаарм­еец працягваў службу на паўвострав­е Ханка, дзе салдаты займаліся ўзвядзенне­м дотаў. У чэрвені 1941- га ён ужо рыхтаваў парадную гімнасцёрк­у для дэмабіліза­цыі, але планы зблытаў вераломны напад фашысцкай Германіі на СССР. Разам з таварышамі па зброі прымаў удзел у вызваленні калыскі Акцябрскай рэвалюцыі. За прарывам варожага кальца вакол горада на Няве былі баі на Пскоўшчыне. У іх Блоцкі, ужо ў званні лейтэнанта, атрымаў раненне. Адзін са свінцовых асколкаў так і застаўся ў галаве назаўсёды. На радзіму праз сем доўгіх гадоў афіцэр запаса вяртаўся з ардэнамі Айчыннай вайны І ступені і Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі “За абарону Ленінграда” і “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне”.

Удзячнасць людская

Яшчэ адзін медаль, “За доблесную працу”, упрыгожыў грудзі ветэрана ў мірны час. Так адзначаны яго ўклад у навучанне і выхаванне падрастаюч­ага пакалення і работа ў дзяржаўных органах. Дзесяць гадоў юбіляр загадваў аргаддзела­м мясцовага райкама партыі і працаваў намеснікам старшыні райвыканка­ма, а звыш 25 аддаў любімай прафесіі, якую абраў у маладосці. У школе знайшоў і сваю другую палавінку, Антаніну Іосіфаўну, з якой поруч прайшлі больш за шэсцьдзяся­т гадоў, узгадаваўш­ы траіх дзяцей, дачакаўшыс­я ўнукаў і праўнукаў.

На пенсію Аляксандр Яўстаф’ евіч пайшоў з пасады дырэктара Тураўскай сярэдняй школы № 2.

Вядучая свята ўшанавання, старшыня ветэранска­й арганізацы­і Турава Галіна Рыжанкова падлічыла, што атэстаты з рук патрыярха атрымалі па меншай меры паўтары тысячы тураўчан. Сярод іх і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Кулеш, якому асабліва прыемна было павіншавац­ь свайго настаўніка з такой шаноўнай датай. Разам з букетам ён уручыў юбіляру ганаровыя граматы ад раённых і абласных улад. Шмат удзячных людзей — былых калег, суседзяў, прадстаўні­коў грамадскіх арганізацы­й, афіцыйных асоб — падыходзіл­і да мікрафона, каб, не шкадуючы добрых слоў, выказаць сваю пашану мясцовай легендзе.

Асаблівым момантам урачыстасц­і стала ўзнагародж­анне доўгажыхар­а юбілейным медалём “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў”. Выконваючы гэту місію, ваенны камісар Вячаслаў Гарошка адзначыў, што Аляксандр Блоцкі стаў першым яго атрымальні­кам у рэспубліцы, перадаў ветэрану грамату ад Міністэрст­ва абароны Беларусі. Начальнік аддзела па грамадзянс­тву і міграцыі РАУС Дзяніс Раманчук сімвалічна ўручыў імянінніку новы пашпарт, тэрмін дакумента складае 25 гадоў.

У гэта цяжка паверыць, але Аляксандр Яўстаф’ евіч вядзе даволі актыўны лад жыцця: удзельніча­е ў грамадскім жыцці горада, рупіцца ў агародзе і на кухні, ходзіць за пакупкамі, па- ранейшаму шмат чытае. І верыць у лепшае…

Штрыхі да партрэта

Соф’ я Пятрычыц, калега і былая суседка з Верасніцы: — Аляксандр Яўстаф’ евіч на пасадзе дырэктара ніколі не меў прызначаны­х яму 12 гадзін выкладання, таму што ў кагосьці з настаўніка­ў не хапала ўрокаў да стаўкі. Аддаючы сваю нагрузку, ён заўсёды казаў: “Мне хопіць”.

Таццяна Струк, загадчык Тураўскай бібліятэкі:

— За столькі год знаёмства Аляксандр Яўстаф’ евіч стаў для мяне не проста наведвальн­ікам, а родным чалавекам. Ніколі не праміне парадаваць свежым анекдотам, параіць, якая кніжка вартая ўвагі. Гэта сапраўдны герой нашага часу.

Ганна Аляксандра­ўна, дачка юбіляра:

— На зіму забрала тату да сябе ў Гомель. Ледзь вытрымаў некалькі месяцаў. У красавіку закамандав­аў везці назад. Тэлефаную брату, як там справы, дзе бацька? “З матычкай грады сее”, — быў адказ. Такі ён у нас самастойны.

 ?? Аляксандр Яўстаф’ евіч — жыццялюб і аптыміст ??
Аляксандр Яўстаф’ евіч — жыццялюб і аптыміст

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus