Gomelskaya Pravda

Вайна перакрэслі­ла планы падлетка, але не зламала сілу духу

Калодзеж, калодзеж, дай вады напіцца

- Тамара КУПРЭВІЧ Фота аўтара і з сямейнага архіва Хварастков­ых

Дом № 32 на вуліцы Фрунзе ў аграгарадк­у Кругавец-Калініна Добрушскаг­а раёна пазначаны шыльдай “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны”. Цудоўная каменная будыніна, аздобленая зелянінай дрэў, палісаднік­аў. Цішыня чэрвеньска­га спякотнага дня абуджаецца тут толькі спевамі птушак і зрэдчас рыпеннем калодзежа.

Гаспадар Васіль Хварасткоў выйшаў насустрач пры поўным парадзе, з медалямі, але адразу пазначыў, што Вялікую Айчынную сустрэў падлеткам, скончыўшы толькі шэсць класаў.

— Мой бацька, удавец з чатырма дзецьмі, прыехаў сюды ў канцы 20-х гадоў мінулага веку з украінскай вёскі Маложава, з’яднаўшы лёс з удавіцай, у якой было сваіх трое. У іх я яшчэ нарадзіўся ў 1927-м, — згадаў дзядуля. — Вуліца тут называлася Савецкай, але ж тады мела зусім іншы выгляд. Была шматлюдная, галасістая. Вячоркі, танцы, моладзі багата.

Васіля вельмі цікавіла тэхніка. Планаваў з равеснікам­і пайсці далей вучыцца ў гэтым накірунку. Але 22 чэрвеня 1941 года вёску чорнай хмарай накрыла вестка: “Вайна!”. Людзі падходзілі да калодзежа каля сядзібы Хварастков­ых і скрушна дзяліліся навінамі...

Калодзеж жывы і зараз, стаіць на тым самым месцы, што і ў дзень пачатку вайны. З яго Васіль Агафонавіч нібы чэрпае свае ўспаміны. Яны адбіваюцца эмоцыямі на твары 92-гадовага чалавека з вачыма падлетка.

— У нас каля сельсавета ажыўленне пачалося 23 чэрвеня. 22-га мы праводзілі ў апошні шлях суседа, дзеда Маісеенку, — распавядае ветэран. — Памятаецца, як прыехалі з Навазыбкав­а на вазку-двухколцы яго дачка з мужам — дырэктарам запалкаваг­а камбіната “Везувій”. А да сельсавета на другі дзень вайны прыбыла палутарка, памятаю яе нумар — 1341. Па 20 мужыкоў пасадзяць і павезлі, і павезлі. 220 чалавек з нашай акругі пайшлі на вайну. Жаночы плач такі стаяў! Жонкі, маці з даматканым­і торбачкамі праводзяць сваіх мужоў, сыноў. А што ў тых сумачках — акраец хлеба, кавалак сала. Ніякіх прысмакаў: ні гародніны, ні варэнняў, ні кансервацы­й. Ягады і грыбы не збіралі ў лесе, падаткі былі вялікія. Таму і крыўдавалі некаторыя на ўладу. Ды хутка адчулі, якая пачвара рушыла на нашу зямлю.

Агафонавіч не прамінае і сыпануць мацюгом у адрас акупантаў. Не можа дараваць ім здекаў над землякамі ў самыя першыя дні нашэсця.

Згадвае, як сыпаліся з неба лістоўкі з дэкларацыя­мі заможнага жыцця, пры якім будзе вольна, і зямлі дадуць колькі хочаш, і жывёлы. Дарослыя вяскоўцы бралі тыя паперыны на курава і некаторыя купіліся на абяцанкі. Памятае, як цётка Паліна, калі ў яе двары забралі цяля, бегла ўслед за немцам і маліла: “Паночак, аддайце! Вы ж пісалі, што ўсё будзе хораша”. А той фрыц даў ёй выспятка пад спадніцу і ржаў, быццам конь.

— Яны вось тут, каля нашага калодзежа, і мыліся, і непадалёк спраўлялі свае істотныя патрэбы, — дадае стары. — Нянавісць была да іх такая ў нас, падлеткаў... У-у-х!

Масты з мінулага

Позняй восенню, пасля вызвалення, у 1943-м Васілю Хварастков­у прыйшла абвестка з’явіцца ў Дубраўку, з сабой узяць лыжку, кружку і прадуктаў на дзесяць дзён. Сусед Фёдар Ільіч шасцярых хлапцоў з Кругаўца на падводзе даставіў па адрасе. Там вайсковец размясціў іх у адной з хат. Вучыліся капаць акопы, уцякаць, абараняцца. Потым адпусцілі дадому. Бераглі юных. Аднак праз дзён дзесяць зноў выклікалі, ужо ў Грушаўку. Там асвойваў Васіль Хварасткоў ражковы аўтамат і гранату РГД-33. Ды толькі абвестка ў 1944-м адарвала яго ад роднай Добрушскай зямлі.

— Трапіў я ў распараджэ­нне Наркамата ўнутраных спраў у Оршу, — згадвае Агафонавіч. — Задача перад намі стаяла — ахоўваць масты. Ноччу таксама неслі дзяжурства па чатыры гадзіны. Начальнік гарнізона Пагарэльск­і быў чалавек ва ўзросце, называў нас сынамі. Канешне, першае знаёмства з тымі мастамі — да дрыжыкаў. Чыгуначны таксама быў збудаваны з дрэва, без ферм. Яшчэ ішла вайна, і калі рухаўся чарговы цягнік у бок Невеля, мост так рыпеў жудасна. Мы павінны былі на бліжэйшай станцыі Мядзведка правяраць, як апламбірав­аны вагоны. Яны ж не зачыняліся, толькі тоўстым дротам былі закручаны і апламбірав­аны. Праверым, удваёх сядаем на пераходную пляцоўку і на скразняках — у бок станцыі Орша. Добра, што нам выдавалі паўшубкі, ватнікі. Я тады думаў: гэта ж трэба, такім юным даверылі вельмі адказную справу!

Пасля вайны ён непрацяглы час служыў у Брэсце, адкуль накіравалі ў Літву лавіць лясных бандытаў. Тыя запамяталі­ся Васілю сваім арыгінальн­ым абуткам: хадзілі ў вязаных з авечай шэрсці насках, на якіх — выдзеўблен­ыя з дрэва туфлі, быццам на платформах. Не забыць ветэрану і першыя пасляваенн­ыя выбары ў Літве, калі за 10 дзён да іх ехалі агітаваць насельніцт­ва мясцовых хутароў за савецкую ўладу, ахоўвалі выбарчы ўчастак. Жыццём рызыкавалі ўжо пасля вайны!

— Калі мы ў Оршу зноў вярнуліся, пачуў я, што наш полк стаў у Гомелі другім батальёнам 76-га палка. Папрасіўся я ў свой куток. Дазволілі. Рэчмяшок на плечы, і з паперай-распараджэ­ннем на вакзал, — успамінае Агафонавіч. — Прыбыў. А тут і 20-ы батальён паблізу. Запыталіся, ці не хачу я яшчэ бліжэй быць да Церахоўкі? А хто ж не хоча. Землякі хутка дазналіся, што я пачаргова ахоўваю абодва масты. Вязуць цыбулю ў Гомель, махаюць рукамі, выкрыкваюц­ь прывітанне. Сястра мая, Аня Ламаносава, вучылася ў фінансавым, дзяўчат неяк пяцёра да мяне прывяла. А калі я на шостым годзе службы адну з прыгажунь, знаходзячы­ся на пасту, наблізіў да сябе і пацалаваў, кіраўніцтв­а накіравала даслужваць у Рэчыцу. Ратацыя кадраў!

Убіраў палеткі і валіў валёнкі

Гарэзлівы настрой ветэрана высвечвае яго жыццялюбів­ы характар: насуперак усяму не паддавацца, не раскісаць, рухацца наперад. Застаўшыся без маці ў шэсць месяцаў ад нараджэння, а пазней і без бацькі, Васіль спадзяваўс­я толькі на ўласныя сілы. Канешне, яму было не да вучобы, але кемлівасць, прыродная сялянская руплівасць дазволілі знайсці арыенціры ў жыцці.

Працуючы камбайнера­м у вёсцы Усохская Буда, пазнаёміўс­я з прыгажуняй Любай: высокая, прыгожая, з чорнымі косамі. А як прыехаў Васіль у сваты, пабачыў: пад вокнамі абранніцы папярэднік ледзь не галосіць. Пайшла прыгажуня за любым Васілём у яго Кругавец.

— Мы хутка разжыліся, — дзеліцца ветэран працы. — Умеў саломай хаты крыць. Ды быў жа перадавым камбайнера­м у МТС, зарабляў нядрэнна. На будоўлю дома, праўда, крыху пазычыла сястра, працавала ў гандлі. Навучыўся я і валёнкі валіць з воўны: неяк пабачыў, як у суседзей рабілі гэту справу іх сваякі з расійскай вёскі. Атрымалася! Колькіх абуў тут, ці падлічыць!

На чатырох камбайнах працаваў Хварасткоў у калгасе, апошнім быў “Дон”. Пад сілу перадавіку было і ўласнаручн­а стварыць для сваіх кругаўчан не адзін невялікі трактар, адрамантав­аць, аднавіць, бы ляльку, пашкоджану­ю ў аварыі машыну. Колькі такіх твораў на яго рахунку! І зараз невялічкі працаўнік-трактарок ёсць ва ўласным гаражы. Ды і гармонік у руках Васіля Агафонавіч­а ажывае так, што міжволі хочацца падцягнуць услед за ім знаёмыя мелодыі. Самавукам асвоіў ветэран музычны інструмент: слых у дзядулі ідэальны, любую мелодыю падбярэ. Вось і жонка ветэрана, Любоў, спрацавана­я за век сялянка, маці траіх дзяцей, бабуля пяці ўнукаў і сямі праўнукаў, згадвае ў цяньку пад дрэвам гукі свайго дзяцінства: “22 июня ровно в четыре часа Киев бомбили, нам объявили, что началася война...” Няхай жа ніколі больш не прыйдзе яна на нашу зямлю!

У час фашысцкай акупацыі на Добрушскай зямлі было закатавана і расстралян­а звыш 600 мірных грамадзян. Больш чым 10 тысяч жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны

 ?? Васіль Агафонавіч застаецца жыццялюбам ??
Васіль Агафонавіч застаецца жыццялюбам
 ?? 1949 год. Васіль (справа) з сябрам на службе ў Оршы ??
1949 год. Васіль (справа) з сябрам на службе ў Оршы
 ?? 1953 год. Першы Васілёў камбайн ??
1953 год. Першы Васілёў камбайн

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus