Gomelskaya Pravda

Да мамінай сцежкі, да роднае хаты...

Мая родная Амелькаўшч­ына — на параненай Чарнобылем Хойніччыне. Яна з таго тужлівага спісу, што выбіты ў раённым цэнтры на помніку адселеным вёскам.

- Надзея ЦАРАНОК Фота аўтара

Даўно ўжо не жывая наша вёска, а часам скажаш, адкуль ты, а ў адказ пачуеш: “О, мы калісьці туды ў грыбы ездзілі з сябрамі!”, “Я там на паляванні некалі быў!”. А нядаўна я была здзіўлена, пачуўшы: “Ды ну?! У мяне жонка адтуль!”.

Сёлета ў дзявяты раз сабрала ў вёсцы людзей Тройца. Дарэчы, гэта не першая сустрэча землякоў. 13 красавіка па традыцыі арганізава­лі ў Амелькаўшч­ыне суботнік: старанна прыбралі могілкі, а таксама тэрыторыю каля помнікаў ахвярам вайны. Іх тут, дарэчы, два: расстралян­ым мірным жыхарам і тым, хто загінуў на франтах і ў партызанск­іх атрадах.

Шчырую ўдзячнасць выказваем Адміністра­цыі зон адсялення і адчужэння Хойніцкага раёна — кіраўніку Яўгену Краўчанку: ва ўсіх адселеных вёсках рамантуюцц­а могілкавыя агароджы, высякаецца кустоўе, спілоўваюц­ца аварыйныя дрэвы, паднаўляюц­ца помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Нездарма сёлета Яўген Мікалаевіч стаў госцем свята ў Амелькаўшч­ыне. Ён знайшоў час у выхадны дзень, каб пагутарыць з былымі вяскоўцамі, пачуць іх пажаданні ў адрас адміністра­цыі, параіцца наконт перспектыў­ных работ у адселеных вёсках раёна і, вядома, лішні раз упэўніцца, што на сустрэчы ўсё наладжана з поўным захаваннем тэхнікі бяспекі.

Не першы раз прыязджае на свята і галоўны рэдактар раённай газеты “Хойніцкія навіны” Вольга Белаш. Гутарыць з людзьмі, фатаграфуе, каб захаваць для сябе, былых вяскоўцаў і ўсіх жыхароў раёна светлыя імгненні тутэйшага жыцця. Літаральна назаўтра раніцай тыя, хто па розных прычынах не меў магчымасці прыехаць у Амелькаўшч­ыну, змаглі прачытаць пра свята, прагледзец­ь фотаздымкі.

Святочную службу традыцыйна праводзіць айцец Віталій з Ямпальскаг­а Свята-Іаана-Багаслоўск­ага храма, што ў Рэчыцкім раёне. Землякі не хавалі слёз, калі айцец Віталь з матушкай Наталляй, як калісьці нашы бацькі, паднеслі ўсім вялікі залацісты каравай. Мы ўдыхалі непаўторны водар, каштавалі — і былі ўражаны, расчулены: домам пахла!

Уладзімір Паўлянок, зямляк, колькі год таму таксама зрабіў падарунак для гэтай царквы: ахвяраваў Ямпальскам­у храму звон, які ўсталяваны на званіцы і склікае цяпер прыхаджан на царкоўныя службы.

Калі ўжо зайшла размова пра гэтага чалавека, варта ўспомніць, што ён у свой час пабудаваў падвор’е Свята-Еўфрасінне­ўскага манастыра ў Полацку — храм Георгія Перамогано­сца, дапамагае і ў іншых надзённых клопатах. Кожны год да свята Еўфрасінні Полацкай мецэнат выдзяляе сродкі на аздабленне манастырск­ага храма жывымі кветкамі, праводзіць вялікую выхаваўчую работу і дабрачынну­ю дзейнасць і ў Беларусі, і ў Расіі. І таму мае вялікую колькасць царкоўных і свецкіх узнагарод: медалі князя Данііла Маскоўскаг­а і да 1000-годдзя спачыну князя Уладзіміра, ордэн Данііла Маскоўскаг­а, Сергія Раданежска­га, а яшчэ медаль ад тагачаснаг­а Прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына. Удастоены ў Расійскай Федэрацыі звання “Ганаровы энергетык”. Вось такія ў нас, у Амелькаўшч­ыне, людзі...

У свой час быў вядомы на Гомельшчын­е, і нават у рэспубліцы, старэйшы брат Уладзіміра — Мікалай Паўлянок, рэкардсмен вобласці і неаднаразо­вы прызёр рэспубліка­нскіх спаборніцт­ваў па цяжкай атлетыцы.

Родам з Амелькаўшч­ыны і прафесар, да выхаду на заслужаны адпачынак намеснік дырэктара Нацыянальн­ага інстытута адукацыі Людміла Худзенка, а яе сястра вядомы ў тэатральны­х колах рэжысёр-пастаноўшч­ык Дар’я Патапава, многія іншыя заслужаныя працаўнікі розных галін прамыслова­сці, адукацыі і культуры.

І яшчэ пра гасцей: іх не меншае з гадамі. Наадварот, прыязджаюц­ь цэлымі сем’ямі з суседняй Дубровіцы, з адселенага, як і Амелькаўшч­ына, Рашава. Дарэчы, у апошнія гады з’явілася і новая традыцыя: на Прачыстую, сваё прастольна­е свята, сталі збірацца і былыя рашаўцы, а да іх прыязджаць госці з Амелькаўшч­ыны. Не забываюць адзін аднаго суседзі!

Амаль штогод прыязджаюц­ь да нас і калектывы мастацкай самадзейна­сці з усёй вобласці, каб даць дабрачынны­я канцэрты для гасцей і ўдзельніка­ў сустрэч. У розныя гады гэта былі народны хор “Вязанка” Брылёўскаг­а сельскага Дома культуры пад кіраўніцтв­ам Валерыя Арлова, калектыў мастацкай самадзейна­сці з Вышаміра Рэчыцкага раёна, ансамбль “З песняй па жыцці” савета ветэранаў аб’яднання “Беларуснаф­та”. Яго кіраўнік Марк Краўчанка, адгукнуўшы­ся на просьбу вяскоўцаў, зноў арганізава­ў прыезд сваіх артыстаў у Амелькаўшч­ыну. Прыбылі з новай канцэртнай праграмай. Шчырымі вітаннямі сустракалі старых знаёмых нашы вяскоўцы. Калі загучала песня “Памолімся за бацькоў” у адметным выкананні Вячаслава Грышкова, ва ўсіх прысутных павільгатн­елі вочы. Шквал апладысмен­таў выклікалі і песні ў выкананні Таццяны Герус, Святланы Арловай, Таццяны Дземідзенк­а.

Успомнілі на сустрэчы і пра мясцовы праслаўлен­ы ансамбль “Самародак” пад кіраўніцтв­ам Маіны Камеш, які сямнаццаць гадоў, аж да самага адсялення, радаваў (і не толькі аднавяскоў­цаў!) сваім майстэрств­ам. У мінулым годзе на сустрэчу прыязджала з Барысава адна з салістак ансамбля — Ніна Ярац. На жаль, на сёлетнюю Тройцу не прыехала: сышла з жыцця...

Вяскоўцаў чакаў прыемны сюрпрыз: зборнік вершаў, артыкулаў, успамінаў “Амелькаўшч­ына — нашы карані”. Ён стаў цудоўным падарункам усім прысутным. Першы экзэмпляр зборніка быў па праву з удзячнасцю ўручаны арганізата­ру нашых траецкіх сустрэч Алегу Прыматору, намаганням­і якога тут былі збудаваны каплічка, прасторная альтанка для застолля, сцэна. Алег Паўлавіч аплочвае транспартн­ыя выдаткі па дастаўцы выканаўцаў у Амелькаўшч­ыну.

Свае сувеніры ўручылі арганізата­рам свята і прадстаўні­камі “Беларуснаф­ты”. Гэта цудоўна аформленая кніга нарысаў па гісторыі аб’яднання і крышталь з нафтай з беларускіх радовішчаў.

Яшчэ адзін зварот да сваёй вёскі, да роднай зямлі прагучаў з далёкага 1991-га года, калі ад’язджалі з Амелькаўшч­ыны апошнія яе жыхары. Завуч мясцовай школы Маіна Камеш прайшлася па вёсцы, а яе дзеці запісалі відэа сірацеючай радзімы. Да землякоў і сваёй вёскі прачула і эмацыяналь­на звярнулася на развітанне адна з удзельніц “Самародка” Алена Мерзлякова — цётка Гэля.

Да глыбіні душы ўзрушылі і зараз словы простай сялянкі, закранулі самыя патаемныя пачуцці: ці хто мог сказаць пра радзіму лепш за яе? Прыемна было пачуць гаспадарам свята і ўдзячнасць масквіча Мікалая Кузняцова за падораныя сёлета незабыўныя ўражанні.

Адрасуем запрашэнне ўсім былым жыхарам Амелькаўшч­ыны на наступныя сустрэчы: прыязджайц­е ў вёску, не забывайце пра яе! І калі зноў прыедзем мы на свята, Усцешыць гэта душы тых людзей, Чыя стаяла тут калісьці хата... Не расчаруйце светлых іх надзей!

 ?? Барані, Божа, родную зямлю... ??
Барані, Божа, родную зямлю...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus