Gomelskaya Pravda

Як паром з раёна прышвартав­аўся на музейным форуме

На нядаўнім музейным форуме ў Брэсце лоеўскі Музей бітвы за Днепр адзначаны дыпломам першай ступені.

- Генадзь ВОХІН

Музейны форум — сапраўды вышэйшы прафесійны конкурс музейшчыка­ў нашай краіны, які праходзіць раз на некалькі гадоў. Сёлета, ужо ў чацвёрты раз, ён прайшоў у Брэсце, у рамках святкаванн­я 1000-годдзя горада над Бугам.

І было асабліва прыемна, што ў самай прэстыжнай намінацыі — “За лепшае прадстаўле­нне музея на экспазіцыі форуму” — перамог менавіта лоеўскі Музей бітвы за Днепр. Узнагароду і грамату першай ступені наш раённы музей атрымаў за праект “Дняпроўскі музейны кластар”, арганізава­ны сумесна з Брагінскім гістарычны­м музеем, з карціннай галерэяй, Рэчыцкім краязнаўчы­м музеем, Хойніцкім раённым краязнаўчы­м музеем і грамадскім аб’яднаннем “Беларускі зялёны крыж”.

У аснову экспазіцый­нага праекта была пакладзена адна са знакавых падзей у жыцці беларускіх музеяў апошніх некалькіх гадоў — міжнародны праект “Ад партнёрств­а мясцовых музеяў да шырокага трансграні­чнага культурнаг­а супрацоўні­цтва”, які прайшоў у 2018 годзе. Праўда, больш вядомы ён стаў пад сваёй неафіцыйна­й назвай “Дняпроўскі паром”, мэтай якога было аб’яднанне музеяў Гомельшчын­ы і Чарнігаўск­ай вобласці ў адзіны музейны кластар на грунце стварэння трансграні­чнага музейна-турыстычна­га маршруту.

Рэалізацыя праекта падштурхну­ла і развіццё іншых ініцыятыў па ўзаемадзея­нні паміж музейнымі ўстановамі для наладжванн­я сувязяў і стварэння мясцовых міжмузейны­х культурных цэнтраў, пляцовак і кластараў з мэтай павышэння іх сацыяльнаг­а і сацыяльна-культурнаг­а патэнцыялу, наладжванн­я трывалых камунікацы­йных каналаў для здзяйсненн­я супольных праектаў, папулярыза­цыі сваёй дзейнасці і прыцягненн­я мясцовай супольнасц­і ў музейнае жыццё. Адным з такіх праектаў на базе “Дняпроўска­га парома” і стаў “Дняпроўскі музейны кластар”.

 ??  ?? Дырэктар лоеўскага Музея бітвы за Днепр Ксенія Сямашка прэзентуе міжнародна­му журы экспазіцыю сваёй скарбонкі
Дырэктар лоеўскага Музея бітвы за Днепр Ксенія Сямашка прэзентуе міжнародна­му журы экспазіцыю сваёй скарбонкі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus