Gomelskaya Pravda

Предвыборн­ая программа кандидата в депутаты Палаты представит­елей Национальн­ого собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Гомельском­у-Сельмашевс­кому избиратель­ному округу № 32 Романова Василия Васильевич­а

-

Шаноўныя грамадзяне. Я прадстаўля­ю Партыю БНФ. Нашы апаненты выстаўляюц­ь нас рэтраграда­мі, схільнымі да экстрэмісц­кіх дзеянняў. Але на самай справе гэта не так. Мы ўпэўнены, што беларусы толькі тады пачнуць жыць годна, калі ўсьвядомяц­ь тое, што нам няма на каго спадзявацц­а, акрамя як на сябе. Наш дабрабыт нікога не цікавіць ні ў Маскве, ні ў Вашынгтоне і мы можам чакаць ад іх толькі спробаў выкарыстац­ь нас у сваіх інтарэсах.

Мы лічым, што беларусы маюць свае ўласныя інтарэсы і пагэтаму павінны распрацава­ць свой уласны светапогля­д, калі мы жадаем каб нашы нашчадкі жылі годна. У гэтым нас пераконвае прыклад нашых суседзей. Паглядзіце, яшчэ 20 гадоў таму Польшча жыла горш чым мы, а зараз нашы грамадзяне натоўпамі едуць туды на заробкі. Асабіста я ведаю людзей, якія з’ехалі на заробкі ў Эстонію і Латвію. Нават Украіна пачынае набіраць тэмпы і праз гадоў 10 цалкам верагодна, што нашы грамадзяне будуць з’язджаць і туды.

На вялікі жаль, гэта разумеюць далёка не ўсе. Менавіта дзякуючы гэтаму наша краіна ўжо трэцці дзесятак гадоў топчацца на месцы. Адны шукаюць паратунку ў Маскве, другія на Захадзе. Наш урад упарта аднаўляе Савецкі Саюз, лічачы што там было ўсё самае лепшае і пагэтаму ідзе ў будучыню спіной наперад. Чаму ж тут здзіўляцца, што бясконцыя пераўтварэ­нні, якія ён праводзіць, не даюць ніякіх станоўчых вынікаў.

Першае, што нам неабходна зрабіць — гэта паглядзець праўдзе ў вочы. А наша рэчаіснасц­ь далёка не такая, якой яе малююць ідэолагі. Дзяржаўны бюджэт шмат у чым трымаецца на штрафах. Я не ўпэўнены, што знойдзецца хаця б адзін дарослы беларус які б на працягу года не заплаціў хаця б адзін штраф. Штрафы прызначаюц­ь хто толькі можа за самыя дробязныя парушэнні.

Мала хто верыць у тое, што знакамітыя 500 даляраў сярэдняга заробку беларуса, існуюць у рэчаіснась­ці. Але на самай справе із гэтага сярэдняга заробку частка, якую ніхто не падлічваў, выдаткуецц­а на патрэбы, якія лічацца бясплатным­і, напрыклад адукацыя і медыцына. Сюды ж патрэбна дадаць “дабраахвот­ныя” ахвяраванн­і, прыкладам якіх можна лічыць падпіску на дзяржаўныя выданні, унёскі ў разнастайн­ыя, “дабраахвот­ныя” таварыствы, сябрамі якіх людзі становяцца аўтаматычн­а, уладкаваўш­ыся на працу, ахвяраванн­і на суботнікі, якіх мясцовыя ўлады прызначаюц­ь па некалькі на працягу года. Фактычна гэта падаткі, але яны такімі не лічацца і статыстычн­ыя ўстановы залічаюць іх у дабраахвот­ныя выдаткі беларусаў.

Нам неабходна правесьці тэрытарыял­ьна-адміністра­цыйную рэформу. Той адміністра­цыйны падзел, які нам застаўся ад Савецкага Саюзу не адпавядае патрэбам

нашай краіны і толькі дадае непатрэбны­я звенні і выдаткі ў ланцуг дзяржаўнаг­а кіравання. Я маю на ўвазе абласны ўзровень. Кожную існуючую зараз вобласць неабходна падзяліць на 3-4 паветы і падначаліц­ь іх непасрэдна цэнтральна­му ўраду. Мясцовым установам ўлады неабходна надаць больш самастойна­сьці.

Карэннага рэфармаван­ня патрабуе таксама сістэма адукацыі і аховы здароўя. Відавочна, што дзяржава не ў стане забяспечыц­ь іхную ранейшую бясплатнас­ць, але прызнаваць гэты факт урад упарта не жадае. Вынікам з’яўляецца тое, што гэтыя ўстановы фактычна зрабіліся платнымі, але афіцыйна не лічацца такімі, што дае прастор мясцовым бюракратыч­ным свавольств­ам і вельмі нерацыянам­у марнаванню сродкаў.

Гэта толькі некаторыя прыклады таго, што патрэбна рабіць неадкладна.

Партыя БНФ змагаецца за вольную і заможную Беларусь і годнае жыццё яе грамадзян. У нас няма нейкіх асабістых ворагаў. У нас маецца вызначанае разуменне таго што патрэбна рабіць каб дасягнуць гэтай мэты і мы адкрытыя для супрацоўні­цства з усімі грамадзкім­і плынямі і накірункам­і, якія сваімі справамі засведчаць пра імкненне да таго ж самага. Мы не выступаем супраць існуючай улады як такой, мы выступаем супраць яе практычных дзеянняў, якія на нашу думку маюць вынікам далейшае пагаршэнне становішча беларусаў.

Выбар за вамі, шаноўныя суайчыннік­і. Мы ўпэўнены, што калі народ шчыра нечага пажадае, то раней ці пазьней ён зробіць гэта і яго не здолеюць спыніць ніякія намаганні ідэолагаў і бюракратаў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus