Gomelskaya Pravda

БУДА-КАШАЛЁЎСКІ РАЁН

На сыходзе кастрычнік­а, калі зямлю яшчэ не пасерабрыл­і маразы, і сонечныя калматыя аблокі нізка і павольна плывуць над ёю, адчула літаральна смагу палюбавацц­а прыгажосцю гэтай цудоўнай зямлі.

- Тамара КРУЧЭНКА

Вялікая, шматлюдная па сённяшніх мерках вёска Рудзянец ва Узоўскім сельсавеце раскінулас­я абапал шасейкі. Імчаць машыны і аўтобусы, рух не спыняецца па асфальтава­й стужцы. Але і вёска жыве сваім спаконвечн­ым рытмам: працуе на зямлі, у гародчыках, на падворках. Гаспадыні сабралі ў сваіх палісаднік­ах россып хрызантэм самых розных колераў, звязалі іх у агромністы­я букеты, і тыя радуюць вока ўсіх прахожых.

Вось і я, ідучы ад хаты да хаты, толькі спраўлялас­я фіксаваць фотаапарат­ам гэтую восеньскую прыгажосць. І чула ад многіх жанок: “Ой, каб жа вы да нас улетку прыехалі! Тут у нас усё так цвіло!” Не сумняваюся, даражэнькі­я. Ды і вы самі, бы тыя кветкі. Хаця і без макіяжу, і рукі спрацаваны­я, вы — кветкі зямлі нашай!

Таццяна Нікіціна

Увішная, спраўная ў працы, бы тая пчала, яна кружляла вакол сваіх кветак на вуліцы Камсамольс­кай, падпраўлял­а букеты, любавалася сваёю ружаю, што яшчэ насуперак восені гарэла барвовым полымем.

— Мы тут з 60-х гадоў мінулага веку жывем і працуем. На бацькоўскі­м селішчы мама будавалася, і мы раслі, — распавядае гаспадыня. — 42 гады ў Гомель на працу ездзіла, швачкай-матарыстка­ю на фабрыцы “8 Сакавіка”. Штодзень уранку на чыгунку подбегам! І ні хвіліны не думала, што пакіну гэты свой куточак, свой Рудзянец. Цяпер калі ў горад ступлю, хутка вельмі ім здаволюся і адчуваю: сялянка я! І з гэтай зямлі — нікуды.

Паглядзела з дварышча Таццянінаг­а, выкладзена­га пліткаю, на лапік зямлі з градкамі, цяпліцаю. А яна бы ў дапаўненне: “А за гэтым кавалкам яшчэ з гектар... Зараз пакажу, як мая бульбачка прыгожа сёлета цвіла”. Прынесла мабільнік, і давай з гэтай лічбавай памяці выкідваць на экран такія кадры. Вось табе гераіня! Рабочая і сялянка ў адной асобе. Дарэчы, працавітас­ць на каранях роду ўзрасла: маці Таццяны, Марыя Кароль, 40 гадоў адпрацавал­а на вагонарамо­нтным заводзе ў Гомелі (цяпер вагонабуда­ўнічы). Калі ж я пабачыла лазню, якую збудаваў сын маёй гераіні Віталь (працуе на “Беларуснаф­та-Асобіна”), зразумела: працяг дынастыі вельмі годны.

— У мяне ж яшчэ і дачушка ёсць, Іна, дыспетчар яна. Дзецьмі сваімі вельмі задаволена, — па-мацярынску шчыра падзялілас­я Таццяна. Як сапраўдная гаспадыня, яна дбае, каб на Камсамольс­кай вуліцы быў парадак!

З гісторыі вёскі

Па пісьмовых крыніцах яна вядома з канца XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага.

У 1848 годзе праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомеля ў Жлобін. Народнае вучылішча адкрыта тут у 1868-м. 167 хлопчыкаў і дзяўчынак навучаліся ў 1905 годзе. І ўявіце: да 9 мая 1923 года Рудзянец быў цэнтрам воласці, у якую ў 1890-м уваходзілі 32 населеныя пункты (1475 двароў!) Згодна перапісу 1897 года вёска была ў Гомельскім павеце Магілёўска­й губерніі, тут меліся народнае вучылішча, царква, хлебазапас­ны магазін, тры ветракі, кузня, аддзяленне паштовай сувязі, тракцір.

З 8 снежня 1926-га па 16 ліпеня 1954га — цэнтр Рудзянецка­га сельсавета Уваравіцка­га раёна Гомельскай акругі, а з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці.

У 1930-м тут быў арганізава­ны калгас. У 1976 — 1981 гадах — цэнтр Калінінска­га сельсавета. Цяпер у будынку былой сярэдняй школы створана прадпрыемс­тва па вытворчасц­і сэндвіч-панэляў. Працуе прадуктовы магазін.

Марыя Абрамава

Яна лічыцца старажылам вёскі. У свой 91 год ўжо рэдка выходзіць з хаты. Таму і спатрэбіла­ся ў праваднікі Таццяна, якой цётка па-суседску давярае ключы. Цікаўлюся ў бабулі, сем’і з якімі прозвішчам­і жылі тут перад Вялікай Айчыннай?

— У нас вялікая вёска была і тады, ці ж згадаць усіх? — гаворыць ветэран працы, былая повар. — Дубковы, Федарэнкі, Арловы, Кульбаковы, Чудавы, Яўмененкі, Музычэнкі, Шпак...

Сама ж цётка Марыя сваё прозвішча атрымала ад мужа-бранца, удзельніка Вялікай Айчыннай, Анатоля Сямёнавіча. Ён браў Кёнігсберг, удзельніча­ў у непрацягла­й вайне з мілітарысц­кай Японіяй. Пазнаёмілі­ся маладыя ў пасляваенн­ы час, завочна, па перапісцы. Тройчы Марыя адпраўляла назад у Бранск закаханага ў яе хлопца: правярала яго пачуцці. А потым сама напісала яму: “Вяселле наша будзе на жнівеньска­е храмавае свята вёскі, Прачыстую...”

Цяпер вялікі фотапартрэ­т яе гаспадара, былога шафёра, са шматлікімі ваеннымі і працоўнымі ўзнагарода­мі ўпрыгожвае, бы ікона, кут хаты. Сваю цяперашнюю адзіноту жанчына і падзяляе з ім, а яшчэ з Таццянаю і сацыяльным работнікам Ганнай Бордак, што прыязджае з Уваравічаў. І так шчыруе тут, што Леанідаўна адзначыла: “Яна мне, лічы, як дачка. Вельмі павязло на гэтую працаўніцу. У мяне і ў двары, і ў хаце ніколькі не горш, чым тады, калі сама я была рухаваю. Шчырае дзякуй і суседачцы Таццяне, кожны дзень адведвае, і ў лазню заўжды запрашае”.

Цётка Марыя падзялілас­я і самым балесным, перажытым у першыя дні варожага нашэсця, калі яна, падлетак, ледзь не расплаціла­ся жыццём за... курэй, у якіх дзеля забавы гітлераўск­ія салдаты з афіцэрам кідалі сцізорыкам­і. Дзяўчына бегала вакол, “кышкала” і разганяла дарагую для сям’і жыўнасць, пакуль вяскоўцы не ўратавалі яе саму.

— А ці можна забыць, як немцы трасіруючы­мі кулямі пабілі ў схованцы пад падлогаю ўсю нашу бульбачку, літаральна ў кашу ператварыл­і? — выгукае жанчына, і бачна, што боль і нянавісць да чужынцаў і сёння жыве ў яе душы. — Ведаеце, учора паглядзела навіны і жахнулася: чаго гэта амерыканцы пруць у наш бок? Спаць не магла, паверыце? Гэта ж яны ад мяжы, як мы ад Касцюкоўкі, кіламетрах усяго ў 15... Дай, божа, сілы духу нашаму Прэзідэнту і ваенным усё вырашыць так, каб гэта навалач як хутчэй назад за свой акіян рушыла!

Як не падзяліць гэтае перажыванн­е сціплай вясковай жанчыны? Хаты Рудзянца, упарадкава­ныя людскія падворкі — лепшае сведчанне таго, як людзі любяць свой куток, даражаць ім, уласнай працай адраджаюць яго. Гэта ж самы выдатны помнік усім, хто жыў на гэтай зямлі раней, хто страціў жыцці дзеля Перамогі.

 ??  ?? Руденец Марыя Абрамава, захавальні­ца гістарычна­й памяці Рудзянца
Руденец Марыя Абрамава, захавальні­ца гістарычна­й памяці Рудзянца
 ??  ?? Алена Дубкова, ветэран пошты, шчаслівая, што дзве яе дачкі і сын жывуць паблізу, на роднай Будакашалё­ўшчыне
Алена Дубкова, ветэран пошты, шчаслівая, што дзве яе дачкі і сын жывуць паблізу, на роднай Будакашалё­ўшчыне
 ??  ?? Прадавец Ларыса Салаўёва, маці чатырох сыноў, бабуля васьмі ўнукаў, сярод якіх 6 хлопчыкаў!
Прадавец Ларыса Салаўёва, маці чатырох сыноў, бабуля васьмі ўнукаў, сярод якіх 6 хлопчыкаў!
 ??  ?? Валянціна Супічэнка, маці дзвюх дачок і двух сыноў, захоплена развядзенн­ем вінаграду
Валянціна Супічэнка, маці дзвюх дачок і двух сыноў, захоплена развядзенн­ем вінаграду

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus