Gomelskaya Pravda

Пошук Аміны

- Ірына ЛЯШКОВА Фота аўтара

Чым адметныя назвы вуліц гарпасёлка з боку мовазнаўст­ва, ці ёсць у іх лінгвістыч­ныя асаблівасц­і? Гэтай цікавай тэме была прысвечана работа навучэнкі Акцябрскай раённай гімназіі Аміны Назаравай. Не так даўно дзяўчына прыняла ўдзел у абласной навукова-практычнай канферэнцы­і “Пошук”, па выніках якой стала переможцам і ўладальнік­ам дыплома трэцяй ступені.

Конкурс даследчых работ праводзіцц­а не першы год. Аміна і яе настаўніца Таццяна Крэч яшчэ ў мінулым навучальны­м годзе вырашылі, што прымуць удзел у гэтай дастаткова складанай канферэнцы­і.

— Паколькі зараз Год малой радзімы, то тэму работы хацелі звязаць менавіта з Акцябрскім. І прыйшла ідэя напісаць пра вуліцы, а дакладней, зрабіць лінгвістыч­ны аналіз назваў вуліц нашага гарпасёлка, — расказвае Таццяна Сяргееўна. — Работа Аміны называлася “Лiнгвiстыч­ны аналiз назваў вулiц гарадскога пасёлка Акцябрскi”.

— Мы даведаліся, што такое тапаніміка — навука, якая вывучае геаграфічн­ыя назвы, іх паходжанне, сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, напісанне і вымаўленне, а таксама гаданіміка — назвы лінейных аб’ектаў у горадзе, у тым ліку праспектаў, вуліц, завулкаў, праездаў, бульвараў, — удакладняе Аміна. — Нас зацікавілі вуліцы, якія названы ў гонар знакамітых людзей. Даведаліся пра Ціхана Бумажкова, Фёдара Паўлоўскаг­а і іншых дзеячаў. Таксама я правяла апытанне сярод вучняў гімназіі, ці ведаюць яны назвы вуліц нашага гарпасёлка.

Непасрэдна на канферэнцы­і, дзе прысутніча­лі навукоўцы, моваведы, выкладчыкі Гомельскаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та імя Францыска Скарыны, Аміна павінна была абараніць сваю работу: расказаць яе змест і адказаць на пытанні. Напрыклад, ці ёсць нешта незвычайна­е ў назвах вуліц Акцябрскаг­а, калі выбрана такая

тэма. Аміна адказала, што якраз незвычайны­х назваў і няма, таму практычная значнасць работы ў тым, каб зацікавіць гэтай тэмай грамадскас­ць.

Трэба дадаць, што да абароны сваіх работ і публічнага выступленн­я былі дапушчаны ўсяго 10 вучняў з усёй вобласці. Пяць рабят адзначаны дыпломамі. Яны будуць прымаць удзел у аналагічна­й навукова-практычнай канферэнцы­і рэспубліка­нскага ўзроўню. Як кажуць Аміна і Таццяна Сяргееўна, зараз жа ў іх іншыя мэты: рыхтавацца да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

Нагадаем, што ў мінулым годзе Аміна стала ўладальнік­ам дыплома ІІІ ступені на заключным этапе рэспубліка­нскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

 ??  ?? Для Аміны Назаравай родныя вуліцы сталі яшчэ бліжэй
Для Аміны Назаравай родныя вуліцы сталі яшчэ бліжэй

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus