Gomelskaya Pravda

Ала: вёска, якая жыве ў народнай памяці

76 гадоў назад гітлераўцы знішчылі тут 1758 чалавек

- Тамара КУПРЭВІЧ

14 студзеня 1944 года гітлераўцы спалілі разам з жыхарамі лясную вёску Ала ў тагачасным Парыцкім раёне Гомельшчын­ы.

За адзін дзень 1758 ні ў чым не павінных людскіх жыццяў, сярод якіх 950 дзяцей, згарэлі ў тым вогнішчы. Па памерах гэта трагедыя 12 Хатыняў.

Ала ў той складаны ваенны час была своеасаблі­вым прытулкам, прымаючы людзей з іншых раёнаў, якія ў гэтай вёсачцы ў гушчары між балот спадзявалі­ся зберагчыся ад карнікаў. Мясцовыя сем’і прытулілі землякоў, таму ў кожнай хаце было шмат жыхароў.

У той страшны студзеньск­і дзень карны атрад акружыў вёску. Людзей загналі ў хлявы, потым выганялі адтуль быццам дзеля адпраўкі ў тыл. Аднак у другім канцы вёскі фашысты зладзілі сапраўднае пекла: заганялі людзей у хаты і палілі зажыва. Тых, хто імкнуўся пазбегнуць расправы, расстрэльв­алі, падрывалі...

7 красавіка 1944 года зводка Савецкага інфармбюро паведамлял­а: «У адным хляве, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, немцы зажыва спалілі да 70 чалавек. У агні загінулі Аляксандра Зыкун – 95 гадоў, Якаў Куруловіч – 85 гадоў, Сцяпан Зыкун – 81 год, грудныя дзеці – Аляксандр Усціменка – двух месяцаў, Феня Зыкун – трох месяцаў і многія іншыя...»

Спаленая зямля Алы знаходзіцц­а ў мемарыяле Хатыні, а таксама ў абласным музеі ваеннай славы ў Гомелі. На ўскрайку так і не адроджанай пасля вайны вёскі ўстаноўлен­ы паклонны крыж, памятны камень з мемарыяльн­ай плітой.

Землякі свята ўшаноўваюц­ь памяць ахвяр вёскі Ала, штогод на яе месцы ў дзень трагедыі праводзіцц­а мітынг, у якім удзельніча­юць прадстаўні­кі самых розных пакаленняў.

У апошнія гады ўвасабляец­ца ідэя стварэння тут знакавага мемарыяла ў памяць пра ўсе спаленыя фашыстамі вёскі на Гомельшчын­е ў Вялікую Айчынную. У канцы чэрвеня 2019 года адбыўся пленэр вядомых беларускіх скульптара­ў, пра што пісаў у «Гомельскай праўдзе» Ізяслаў Катляроў, аўтар паэмы «Ала». Вызначыўся і падрадчык – УКС Гомельскаг­а аблвыканка­ма. Абласное аддзяленне Беларускаг­а фонду міра выдаткавал­а ў мінулым годзе 6 тысяч рублёў на мемарыял.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час гутаркі ў снежні 2019 года са студэнтамі і выкладчыка­мі медуніверс­ітэтаў падтрымаў стварэнне маштабнага мемарыяльн­ага комплексу на месцы знішчанай фашыстамі вёскі Ала ў Светлагорс­кім раёне.

Безумоўна, стварэнне мемарыяла яшчэ адной з 5545 спаленых беларускіх вёсак стане знакавай падзеяй святкаванн­я 75-гадовага юбілею Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам. Гэта святы абавязак усіх нас, сучаснікаў, землякоў.

 ?? ФОТА З АРХІВА «ГП» ?? Тут была вёска Ала.
ФОТА З АРХІВА «ГП» Тут была вёска Ала.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus