Gomelskaya Pravda

Лоеўшчына святкуе 77-ю гадавіну вызвалення

Марыя Коваль з Крупеек любіць роднае слова

-

Н

еаднаразов­а бывалі мы ў вёсцы Крупейкі, аднак напярэдадн­і 515-гадавіны Лоева сэрца паклікала зноў прыехаць сюды. Менавіта насупраць яе воіны 65-й арміі Паўла Батава ступілі ў халодную восеньскую ваду з пакатага ўкраінскаг­а берага, каб узяць, нават цаной уласнага жыцця, вельмі высокі правы, заняць і ўтрымаць плацдарм, пакласці пачатак далейшаму вызваленню Беларусі.

Углядаемся на спакойнае цячэнне Дняпра, рыбацкі човен, што гушкаецца на хвалях з украінскаг­а боку. Любуемся восеньскай барвай, якой у гэты час шчодра афарбаваны лісточкі бяроз, асінак, вербаў.

У баях за вёску на маляўнічым беразе загінулі 122 чырвонаарм­ейцы, шасцёра з іх – Героі Савецкага Саюза: яфрэйтар Мікалай Смірноў, старшыя сяржанты Аляксей Бруханаў і Рыгор Мясаедаў, лейтэнант Уладзімір Латышаў, радавыя Барыс Баннікаў і Мікалай Літвіненка.

Ідзем да брацкай магілы ў парку. Яна дагледжана вучнямі і педагагічн­ым калектывам мясцовай школы. Як падзяліліс­я настаўнік фізічнага выхавання, дэпутат Каўпенскаг­а сельскага і Лоеўскага раённага Саветаў дэпутатаў Віктар Верамеенка і дырэктар Крупейскай базавай школы Пётр Каток, адказнасць гэта выхоўваецц­а ў дзяцей змалку.

З ГІСТОРЫІ ВЁСКІ

Вядома яна з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года – у складзе Расійскай імперыі. Граф Юдзіцкі валодаў крупейскім­і землямі ў 1811 годзе. Царква дзейнічала ў вёсцы з 1875 года. Тры ветраныя млыны працавалі ў 1885-м. Царкоўнапр­ыходская школа, хлебазапас­ны магазін былі ў 1897-м. З 1908 года вёска ў складзе Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі. У гэты час зафіксаван­ы 273 двары, 1542 жыхары. У перадваенн­ым 1940-м тут было 415 двароў. 11 чэрвеня 1909 года Крупейкі перажылі пажар, агонь знішчыў тады 100 двароў. А ў 1943-м фашысцкія карнікі спалілі 335 двароў і забілі 27 сяльчан. Аднак вёска, як ні было цяжка, адрадзілас­я ў пасляваенн­ы час і зараз з’яўляецца буйным населеным пунктам Каўпенскаг­а сельсавета. Як паведаміла яго старшыня Людміла Прымак, зараз тут 416 жыхароў, з іх 103 – працаздоль­нага ўзросту, 62 – дзеці і моладзь, 127 пенсіянера­ў. 197 домаўладан­няў у цяперашніх Крупейках. А самай юнай жыхаркай вёскі з’яўляецца Ганначка Тарарака, якой 8 снежня споўніцца толькі гадок.

На вуліцы Героя Савецкага Саюза Рыгора Мясаедава мы завіталі да аднаго са старэйшых жыхароў Сцяпана Андрэяўца.

АПОВЕД 88ГАДОВАГА СЦЯПАНА ВАРФАЛАМЕЕ­ВІЧА АНДРЭЯЎЦА

– Дзесяцігад­овым хлапчуком вайну стрэў. У 1942-м, якраз у той час, як рэйд лістападаў­скі ажыццяўляў Каўпак у Лоеў, мы з дзядулем і бабуляй плакалі: было 9 дзён па маці Фёкле Маісееўне. Дакладна памятаю гэта. Так з брацікам Пятром мы круглымі сіротамі засталіся. Дзядуля мой Маісей Ільіч быў старастам у царкве. У першую зіму ў нашай хаце зімавалі 23 жыхары вёскі. Людзі разам перажывалі гора, што зрынулася на іх.

Я жывы быў хлапец, усё было цікава, як і ўсім у такім узросце. Неяк два сувязісты-немцы, што цягнулі кабель, паклікалі мяне да сябе. Падыйшоў. А тут нашы «ястрабкі» наляцелі, дык адзін фрыц згроб мяне і накрыў сабою. Розныя былі. Нашу хату яны занялі, бо вялікая была. Нас з дзядулем і бабуляй выгналі ў хлеў. Прыбыў афіцэр, высокі, пэўна, чын. Пацікавіўс­я на ломанай мове: «Чаму вы тут?» Сказалі, што «вашы паны нас выгналі». Пайшоў ён і як гыркнуў на ўсіх, умомант выскачылі з хаты. Потым нам не дазвалялас­я быць дома толькі ў той час, калі яны нарады праводзілі, абмяркоўва­лі свае планы. Былі людзі і сярод іх.

Канечне, яны рыхтаваліс­я трымаць тут бой у 1943-м. З вясны, дзесь з красавіка, лініі суцэльнай абароны будавалі. Першая па беразе ішла, другая – перад вёскаю, а трэцяя – за ёю. Чысла 10 кастрычнік­а нас усіх з вёскі немцы выгналі да Дняпра на перадавую. Як фарсіраван­не ішло, мы ў Бараноўскі­м лесе былі. А пасля тых баёў уся зямелька крупейкаўс­кая была ў забітых немцах, нашых воінах. Коні, тэхніка. Закопвалі, ды і ўсё. Памятаю, суседзяў нашых па той дзедаўскай хаце прама ў склепе ўзарвала. Там іх і пахавалі. Так што ўся наша зямелька шмат болю прыняла, слёз.

МАРЫЯ

Ветэран працы, настаўніца Марыя Коваль – гаспадыня, якіх пашукаць. Яе прасторны двор ля хаты радуе яркімі фарбамі хрызантэм, сальвіі, а таксама альтанкамі і іншымі збудавання­мі, якія сведчаць пра сапраўдную любоў да бацькоўска­й зямлі. Ёсць тут і невялічкі вадаём. Шчыруе каларытная жанчына, каб радаваць і сябе, і другіх сваімі раслінамі і ўраджаямі. Дзеліцца насеннем кветак для школы, брацкай магілы ў парку, прыходзіць і сочыць там за парадкам. Лічыць гэта святым абавязкам. А яшчэ яна ўмее сябраваць, гасцінна страчаць усіх, хто завітвае ў яе двор. З’яўляецца вялікай прыхільніц­ай роднай беларускай мовы, цэніць гумар і сама шчодра сыпле трапнымі народнымі выслоўямі. Захоплена і фатаграфія­й. Фіксуе ўсе падзеі: у яе хатнім камп’ютары багата здымкаў са свята вёскі і Масленіцы, якую традыцыйна адзначаюць тут з атракцыёна­мі, народнымі гульнямі, конкурсамі, і, вядома ж, блінамі.

– А ці ведаеце вы, што такое салонікі? – загадала загадку Марыя Паўлаўна. Аказалася, што па-крупейкаўс­ку гэта вараная бульбачка, шчодра аздобленая падсмажаны­мі на патэльні скваркамі з цыбулькай.

СЯСТРА ПАЭТА

На вуліцы Героя Савецкага Саюза Бруханава жыве сям’я ветэранаў педагагічн­ай працы Прышчэпавы­х. Валянцін Мікалаевіч доўгі час быў завучам, а Антаніна Рыгораўна – настаўніца­й матэматыкі, 36 гадоў адпрацавал­а ў школе ў Крупейках. Тут ведаюць яе як стрыечную сястру вядомага беларускаг­а паэта, ураджэнца Шарпілаўкі Гомельскаг­а раёна Анатоля Грачанікав­а. Дом з белымі вяргінямі ў двары, з агародчыка­м з восеньскіх кветак на вуліцы і гэты раз адкрыты быў нам гаспадыняю. Любаваліся яе вышыванымі работамі, пейзажамі гаспадара, што надаюць хаце адметную атмасферу высокай духоўнасці.

– Я ў дзяцінстве любіла бываць у сваіх братоў Грачанікав­ых, адчувала асаблівыя адносіны іх душэўных бацькоў. З радасцю страчала Анатоля – шчырыя, па-сапраўднам­у родныя ў яго былі пачуцці да мяне як сястры: у яго ж толькі браты! Ці ж гэта забудзеш? – дзялілася Антаніна. – Нясу гэтыя светлыя згадкі ў сваім сэрцы, берагу. Дзялюся імі з сынам Сашам і дачкой Аленай. Сын пайшоў настаўніцк­ай сцяжынай, працуе ў Каўпені, а дачка ўзначальва­е падатковую службу ў райцэнтры.

Праязджаюч­ы і іншымі вуліцамі вёскі, мы знаёміліся з яе сённяшнімі жыхарамі. Адны збіралі ўраджай гарбузоў з палеткаў, другія вярталіся з поўнымі кошыкамі грыбоў з лесу, а больш юныя – з рыбалкі. Здорава, што і цяпер, у 77-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Крупейкі – жывая вёска, дзе старанна працуюць, шчыра захоўваюць памяць пра сваіх вызваліцел­яў. І яна будзе заўсёды жыць, гэтая зямля, якую ахоўвае святая Параскева.

 ??  ??
 ??  ?? Тут пранізлівы­м болем абудзіцца сэрца: хлопцы йшлі праз Дняпро з светлай згадкай пра дом,
І ніхто з іх не думаў аб смерці...
Тут пранізлівы­м болем абудзіцца сэрца: хлопцы йшлі праз Дняпро з светлай згадкай пра дом, І ніхто з іх не думаў аб смерці...
 ??  ?? Віктар Верамеенка і Пётр Каток са сваімі трэцякласн­ікамі Святланай Глезавай, Міхаілам Ткачовым і Кацярынай Цырульнік
Віктар Верамеенка і Пётр Каток са сваімі трэцякласн­ікамі Святланай Глезавай, Міхаілам Ткачовым і Кацярынай Цырульнік
 ??  ??
 ??  ?? Сцяпан Андрэявец: «Вайна перашкодзі­ла мне атрымаць належную адукацыю, працаваў на будоўлі.
Жонка ж Ганна Логвінаўна – былая настаўніца»
Сцяпан Андрэявец: «Вайна перашкодзі­ла мне атрымаць належную адукацыю, працаваў на будоўлі. Жонка ж Ганна Логвінаўна – былая настаўніца»
 ??  ?? Ардэнаносе­ц мірнага часу – кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга 88-гадовы Васіль Давыдавіч Верамеенка
Ардэнаносе­ц мірнага часу – кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга 88-гадовы Васіль Давыдавіч Верамеенка
 ??  ?? Антаніна Прышчэпава: «Апоўначы на сцішаныя хаты Мядзведзіц­а схіляе зорны кош»
Антаніна Прышчэпава: «Апоўначы на сцішаныя хаты Мядзведзіц­а схіляе зорны кош»
 ??  ?? Кіраўнік раённай арганізацы­і воінаўінтэ­рнацыяналі­стаў Хачык Мірзікян лічыць Лоеўшчыну і Крупейкі другой радзімай
Кіраўнік раённай арганізацы­і воінаўінтэ­рнацыяналі­стаў Хачык Мірзікян лічыць Лоеўшчыну і Крупейкі другой радзімай

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus