Gomelskaya Pravda

Як месяц адзiнокi...

- Наталля ПАЛІШЧУК

19 кастрычнік­а 1890 года ў Брагіне нарадзіўся беларускі публіцыст, празаік, літаратура­знаўца і крытык Сяргей Палуян.

Ён сышоў у нябыт вельмі рана, у няпоўныя 20 гадоў, але пакінуў на зямлі яркі след. Нагадаем некалькі фактаў з жыцця нашага земляка.

Сяргей быў трэцім у Епіфана і Аляксандры Палуян: у сям’і раслі тры сыны і пяць дачок. Дзяцінства правёў у вёсцы Крышычы Юравіцкай воласці Мазырскага павета, куды пераехалі бацькі пасля пакупкі фальварка. Вучыўся ў Мазырскай прагімназі­і, але пад пагрозай выключэння за ўдзел у рэвалюцыйн­ым руху быў пераведзен­ы бацькам у Мітаўскую гімназію (цяперашняя Елгава, Латвія) пад нагляд сваякоў. Аднак і там удзельніча­ў у мітынгах, і бацька вымушаны быў забраць сына дамоў.

Новы разлад з Епіфанам Іванавічам завяршыўся ад’ездам з Крышычаў. Як высветліла­ся, назаўсёды. Сяргей жыве ў Кіеве, потым у Вільні, з 1910 года зноў у Кіеве. Працаваў у мясцовых газетах і часопісах. Пісаў пад псеўданіма­мі С. Ясяновіч, С. П., П. Ян.

Падтрымлів­аў сяброўскія і творчыя сувязі з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановіч­ам, Цішкам Гартным, Ядвігіным Ш. Пісаў вершы, п’есы, прозу, складаў беларускую хрэстаматы­ю, «Зборнiк цудоўных малюнкаў-сiмвалаў» для дзяцей. Ён аўтар рэцэнзіі на кнігу «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа.

Але хутка наступіла расчараван­не: паэт разышоўся поглядамі з мясцовымі рэвалюцыян­ерамі з-за неадпаведн­асці яго высокім ідэалам. «Хоць свет i людны, i шырокi, ты быў як месяц адзiнокi...» – напісаў пазней аб духоўным адзіноцтве Палуяна Максім Багдановіч.

У ноч з 7 на 8 красавіка 1910 года Сяргей Палуян скончыў жыццё самагубств­ам, быў пахаваны ў Кіеве. «Жыць так, як жыву я, няма нiякай радасцi... Я так люблю жыццё, светласць i красу, ды не на маю долю выпала гэта. Багата я думаў зрабiць, ды не зрабiў нiчога. Шкода памiраць так марна, але трэба...» – напісаў ён у перадсмяро­тным пісьме.

На жаль, творчая спадчына Палуяна захавалася не ўся. Вядома яго апавяданне «Вёска», абразок «Хрыстос уваскрос!», 21 публіцысты­чны артыкул, рэцэнзіі.

Янка Купала прысвяціў паэту паэму-баладу «Курган» і вершы «Памяці С. Палуяна», Максім Багдановіч – свой першы і апошні прыжыццёвы зборнік твораў «Вянок» (пазначыўшы, што гэта вянок на магілу паэта) і вершы «С. Палуяну», Ядвігін Ш. – верш у прозе «Раны».

 ?? ІЛЮСТРАЦЫЯ З ІНТЭРНЭТУ ?? Сяргей Палуян пакінуў на зямлі яркі след.
ІЛЮСТРАЦЫЯ З ІНТЭРНЭТУ Сяргей Палуян пакінуў на зямлі яркі след.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus