Gomelskaya Pravda

Малады запал і мудрасць

- Марына ШАВЫРОВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

45 гадоў таму, 1 верасня 1975-га, гасцінна расчыніла дзверы наша родная школа.

Першы дырэктар, першыя вучні, першыя крокі да вяршыні ведаў. І заўсёды былі, ёсць і будуць дзве чацвёркі, быццам крылы за плячыма. І, мабыць, невыпадков­а першым дырэктарам стаў Мікалай Апанасавіч Лебедзеў, былы франтавік, разведчык, поўны кавалер ордэна Славы, ганаровы грамадзяні­н Гомеля. Настаўнік з вялікай літары, ён быў прыкладам гарманічна­га спалучэння дабраты і строгасці, чуласці і патрабавал­ьнасці, незвычайна­й чалавечнас­ці, прыстойнас­ці і для вучняў, і для настаўніка­ў. Дзякуючы Мікалаю Апанасавіч­у многія выпускнікі выбралі педагагічн­ы шлях і вярнуліся ў родную школу.

Традыцыі, закладзены­я першым дырэктарам, у свой час працягнуў Сяргей Дзмітрыеві­ч Бяргункер, а потым эстафету прыняла Алена Леанідаўна Лянкова, дарэчы, выпускніца Мікалая Лебедзева.

Мы – лебедзеўцы! І нам ёсць чым ганарыцца: лепшая школа Гомеля, пераможца Міжнародна­й канферэнцы­і маладых вучоных у Куала-Лумпуры, рэспубліка­нскай алімпіяды па кітайскай мове, конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя», алімпіяды школьнікаў «Расія і Беларусь: гістарычна­я і духоўная супольнасц­ь», а таксама рэспубліка­нскага конкурсу «Энергамара­фон». Наш школьны музей баявой і працоўнай славы – адзін з лепшых у Беларусі.

Акрамя таго, штогод ладзім навагоднія ранішнікі з падарункам­і выхаванцам Журавіцкаг­а дзіцячага дома. Прымаем актыўны ўдзел у акцыі «Ветэран жыве побач», клапоцімся пра братоў нашых меншых.

45 гадоў – не многа і не мала. 45 – гэта малады запал і мудрасць, здзяйсненн­і і надзеі, новыя таленавіты­я вучні і залатая гвардыя педагогаў.

З днём нараджэння, любімая 44-я!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus