Gomelskaya Pravda

Няхай жа не зачэпіць іх «карона»!

-

Гэты ліст мы атрымалі з Петрыкава. Напісала нам 83-гадовая Ніна Ачапоўская, ветэран аховы здароўя.

«Я не літаратар, медсястра па адукацыі. Але ж па жыцці аптыміст, – падзялілас­я жанчына. – Люблю чытаць, цікаўлюся, што пішуць газеты. Пастаянная падпісчыца раёнкі «Петрыкаўск­ія навіны», пастаянна купляю і «Гомельскую праўду». Дзякуючы вам адчуваю сябе ў курсе жыцця. Раней і сама больш пісала, прынамсі, дзялілася, як пяцігадова­й заспела Вялікую Айчынную вайну, як тата ў 1942-м, пасля ўцёкаў з варожага палону, пайшоў у партызаны і да ліпеня 1944-га змагаўся з акупантамі ў атрадзе Глебава. Мне з матуляй давялося ў той час жыць у партызанск­ай зоне. А гэта зімовы лес, балоты, бясконцыя варожыя блакады, калі захопнікі палявалі на людзей з сабакамі. Цудам удалося нам пазбегнуць гібелі ў лагеры палонных жанчын і дзяцей у вёсцы Клясаў. Хаця ён і быў часовым, нам хапіла. Не лічуся вязнем, ды галоўнае – жывая! А здароўе, вядома ж, страчана.

Вельмі ўдзячна калектыву раёнкі «Петрыкаўск­ія навіны». Напісала верш пра работу гэтага, лічы, жаночага калектыву, шчырага, працавітаг­а, якога не палохае ніякая «карона». Хачу падараваць ім гэты твор цалкам».

Вось некалькі ўрыўкаў з паэтычнай спробы Ніны Андрэеўны: «Карона» ўпала раптам

на планету, Дашчэнту напалохала людзей. Нам перажыць бы пошасць гэту, З суседкай стрэцца мне б хутчэй... Чытаю «Петрыкаўск­ія навіны» – Там, здаецца, няма хворых! Пчалой шчыруе тут Галіна, Рупіцца да сёмага поту... Калектыў жаночы, працавіты Нясе навіны жыхарам раёна. Прыгажуні, і да працы

прагавіты! Хай жа не зачэпіць іх «карона»!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus