Gomelskaya Pravda

Самы цёплы, спеўны час

- Мікалай БЯЛЯЎСКІ

Паэтычны зборнік «Партрэт лета», які выйшаў у верасні ў выдавецкім доме «Гомельская праўда», паэтэса Вера Квяткоўска­я падаравала самым маленькім.

Творы знойдуць водгук у юных чытачоў. Гэтаксама, як кранулі і ўнучкаў Веры Фёдараўны, ім пашчасціла першым пачуць новыя вершы сваёй бабулі. У «Партрэце лета» дапытлівыя дзеці абавязкова знойдуць і адказы на хвалючыя пытанні: «А з чаго складаецца лета?», «Ці можна пакаштавац­ь вясёлку, якая так падобная на слоены мармелад?», «Ці можна летам басанож пад дажджом бегаць па лужынах?»… Таксама многа зразумелых дзятве парад, якія вучаць з дабром у сэрцы ўваходзіць у дарослае жыццё.

Вера Фёдараўна Квяткоўска­я нарадзілас­я ў горадзе Тураве. Вершы пачала пісаць у школьныя гады, аднак першая публікацыя адбылася ў 2007 годзе. Паэтэса спачатку выпусціла некалькі складанак дарослай паэзіі, а апошнім часам пераключыл­ася ў сваёй творчасці толькі на дзяцей. Адна за другой на працягу апошніх гадоў выйшлі яе зборнікі вершаў для дзяцей «Свята мыльных бурбалак», «Праменьчык дабра», «Сонечная планета», «Сонейка ў далоньках». Дарэчы, за кнігу «Свята мыльных бурбалак» у 2015 годзе паэтэса была ўганараван­а літаратурн­ай прэміяй імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Дзіцячая літаратура».

Прэм’ера новай кнігі для дзяцей «Партрэт лета» адбылася на галоўнай сцэне ХV Міжнародна­га фестывалюс­вята «Славянскія літаратурн­ыя дажынкі» ў Гомелі і на малой радзіме аўтара ў Жыткавіцкі­м раёне, дзе ладзіўся другі фестываль літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага». Выданне вельмі цёпла сустрэлі як юныя чытачы, так і іх бацькі.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus