Gomelskaya Pravda

Свята са спевамі

- ЕЛЬСК НОВОСТИ

Народны ансамбль «Ясенец» з Падгалля адзначыў 15-годдзе.

Студэнты гуманiтарн­ых устаноў адукацыi, збіраючыя фальклор, – не рэдкiя госцi ў вёсках Ельскага раёна. Мясцовыя жыхары перадаюць традыцыi продкаў з пакалення ў пакаленне. Гэта i паэзія, i дэкаратыўн­апрыкладно­е мастацтва, i рамёствы, i беларуская кухня. Такія накiрункi старажытна­й творчасці знаходзяць адлюстрава­нне і ў дзейнасці народнага ансамбля «Ясенец» з вёскі Падгалле. Калектыў – своеасаблі­вы акумулятар па захаванню i далейшай перадачы жывой песеннай традыцыi, існуючай у вёсцы Казлы, якой нададзены статус гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь. У святочны дзень артысты атрымалі віншаванні ад мясцовых органаў улады, народных калектываў «Ялiнка», «Валошкi», «Дабрыначка», «Сударушка» і iншых устаноў культуры Ельскага раёна.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus