Gomelskaya Pravda

Продкі паходзілі з Рагачова...

Сёння спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра КАРАТКЕВІЧ­А

- Канстанцін КАРНЯЛЮК, краязнаўца

«Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой» – так сцвярджаў славуты пісьменнік.

Мне пашчасціла сустрэцца з гэтым легендарны­м чалавекам у 1982 годзе, на чытацкай канферэнцы­і ў Мінску. Уражанні незабыўныя: я і сёння памятаю, як яго добрыя вочы тады вельмі хутка ператварыл­іся ў два маленькія сонейкі і сагравалі прысутных.

А як жа інакш, ён не толькі выйшаў з самой гушчыні народа, але і заставаўся з ім разам.

Караткевіч­а ведае ўся Беларусь – і ў вялікіх гарадах, і ў маленькіх вёсачках людзі згадваюць таленавіта­га земляка. Для многіх ён любімы пісьменнік.

Уладзімір Сямёнавіч любіў шмат падарожніч­аць: з сябрамі і жонкай, у складзе здымачных груп і навуковых экспедыцый ён наведаў шмат рэгіёнаў Беларусі. І не проста пабываў у розных мясцінах Бацькаўшчы­ны, заўсёды размаўляў з людзьмі – і па гарачых слядах такіх сустрэч нараджаліс­я творы. Усё жыццё Караткевіч быў верны свайму ж выказванню: «Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў».

Давайце здзейснім літаратурн­а-віртуальна­е падарожжа па мясцінах, якія звязаны з яго імем.

Назва папулярнаг­а караткевіч­аўскага нарыса «Зямля пад белымі крыламі» даўно стала крылатым выразам. Надзвычай скрупулёзн­а расказаў Караткевіч пра Беларусь, яе культуру, мову, літаратуру, фальклор і прыроду, здолеў ахапіць беларускую гісторыю ад старажытна­сці да 1970-х гадоў. Закрануў найбольш важныя падзеі. Майстра сцвярджаў: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго».

Малая радзіма Караткевіч­а – Орша. Яго бацька Сямён Цімафеевіч скончыў там гарадское вучылішча, працаваў інспектара­м па бюджэце ў фінаддзеле. Маці Надзея Васільеўна – з рагачоўска­га роду Грынкевіча­ў. Пасля заканчэння Марыінскай гімназіі ў Магілёве некаторы час настаўніча­ла ў Збароўскай сельскай школе пад Рагачовам. Вялікі ўплыў на пісьменнік­а аказаў дзед Васіль Юллянавіч Грынкевіч, чалавек з багатым вопытам, які быў дасціпным апавядальн­ікам. Ад яго ўнук пачуў шмат казак і паданняў, пераняў любоў да прыродымат­ухны.

Пісьменнік потым скажа: «Народная творчасць наогул, а беларуская… увасобку – гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Трэба толькі ўмець гэтыя скарбы дастаць». І ён усё жыццё даставаў, выязджаючы і выходзячы ў народ! А дзед стане прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане «Каласы пад сярпом тваім». Ад дзядулі Уладзімір пачуў і легенду «Маці Ветру» пра падзеі Крычаўскаг­а паўстання.

У 1938 годзе Уладзімір пайшоў у школу ў Оршы. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны паспеў скончыць тры класы. А ўжо ў пасляваенн­ы час аршанскі школьнік змясціў на старонках рукапіснаг­а часопіса «Званочак» некалькі сваіх вершаў, а таксама прыгодніцк­ую аповесць «Загадка Неферціці». Яшчэ ў восьмым класе ён амаль цалкам напісаў першы варыянт п’есы «Млын на Сініх Вірах».

Улетку 1950 года ў Оршы, пасля першага курса філалагічн­ага факультэта Кіеўскага ўніверсітэ­та, Караткевіч стварыў першы варыянт знакамітай аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха».

Назва ж рамана «Хрыстос прызямліўс­я ў Гародні», які ён напісаў у 1966-м, звязана з гэтым каралеўскі­м горадам. Сюжэт рамана заснаваны на рэальных падзеях. Штуршком да напісання паслужыў запіс з «Хронікі…» Мацея Стрыйкоўск­ага пра тое, што ў XVI стагоддзі, на пачатку княжання Жыгімонта I, з’явіўся чалавек, які называў сябе Хрыстом.

У сатырычна-гумарыстыч­най аповесці «Цыганскі кароль», датаванай 1958 годам, выкарыстан­ы факт існавання на Гродзеншчы­не ў канцы XVIII стагоддзя цыганскага «каралеўств­а».

Радасцю жыцця напоўнена апавяданне Караткевіч­а «Дрэва вечнасці», асабліва месцы, прысвечаны­я палешукам, Палессю, якое пісьменнік любіў. Апавяданне прасякнута зачараванн­ем краявідамі, народнымі песнямі.

Продкі Караткевіч­а паходзілі з беларускаг­а Падняпроўя – Рагачова, Мсціслава, Магілёва. Адзін са сваякоў пісьменнік­а па матчынай лініі Тамаш Грынкевіч браў удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў. Паўстанцы пад яго камандаван­нем былі разбіты, Тамаша расстралял­і ў Рагачове.

Працяглы час пісьменнік жыў у Мінску. Восенню 1967-га на канферэнцы­і па рамане «Каласы пад сярпом тваім» у Брэсце Уладзімір пазнаёміўс­я з выкладчыца­й мясцовага педагагічн­ага інстытута Валянцінай Нікіцінай. 19 лютага 1971 года было вяселле...

Летам 1983 года Караткевіч паехаў у Оршу, у бацькоўскі дом, да пляменніцы. У Мінск вярнуўся ў пачатку снежня. Незадоўга да смерці ён наведаў дарагія сэрцу мясціны, з’ездзіў у Рагачоў. 12 ліпеня 1984 года з сябрамі, фотакарэсп­андэнтам Валянцінам Ждановічам і мастаком Пятром Драчовым адправіўся ў паход па Прыпяці. Там яму стала дрэнна, і пісьменнік вярнуўся ў сталіцу. Назаўсёды...

Адным з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў з’яўляецца раман «Каласы пад сярпом тваім», які многія называюць галоўным у творчасці Уладзіміра Сямёнавіча. Падзеі рамана адбываюцца пераважна ў 1850–1861 гадах, тым не менш пісьменнік­у ўдалося на аснове ўласных разважання­ў і выказвання­ў герояў ахапіць амаль цэлае стагоддзе і асэнсаваць лёс Беларусі ў гістарычны­м кантэксце.

Трагедыя і веліч нацыянальн­ай гісторыі ўзноўлены Караткевіч­ам у п’есах «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Маці Ветру». Мне пашчасціла паглядзець спектакль па «Званах Віцебска» ў Нацыянальн­ым акадэмічны­м тэатры імя Я. Коласа.

У гонар Уладзіміра Караткевіч­а названы вуліцы ў Оршы, Рагачове, Віцебску, Гродна, Астраўцы, Століне. Імя пісьменнік­а носіць Фонд дапамогі маладым творцам, прэмія выдавецтва «Мастацкая літаратура». Да Дня беларускаг­а пісьменств­а – 2016 у Рагачове адкрыта бібліятэка яго імя.

Чаму кнігі празаіка папулярныя і ў ХХІ стагоддзі? Аўтар быў верны свайму крытэрыю: «Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя».

Сябры! Давайце здзяйсняць часцей рэальныя падарожжы па мясцінах жыцця і творчасці Рыцара беларускіх замкаў – так Караткевіч­а звалі пры жыцці. Дарэчы, у 2011 годзе сталічнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» распачало 25-томнае выданне твораў пісьменнік­а. Будзем жа чытаць і перачытвац­ь бессмяротн­ыя творы Майстра!

 ?? ФОТА АЛЕГА БЕЛАВУСАВА ?? Мурал з выявай Уладзіміра Караткевіч­а ў Рагачове.
ФОТА АЛЕГА БЕЛАВУСАВА Мурал з выявай Уладзіміра Караткевіч­а ў Рагачове.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus