Gomelskaya Pravda

Тут ён адпачываў душою

Уладзімір Караткевіч плённа рэалізаваў свае творчыя задумы ў хаце дзеда, Васіля Грынкевіча

- Міхаіл ЛАРЫЧКАЎ, г. Рагачоў

На Рагачоўшчы­не святкуюць юбілей славутага пісьменнік­а.

І зноў іду па вуліцы, якая носіць яго імя. І зноў да дрыжыкаў у каленях хвалююся, набліжаючы­ся да гэтага будынку. Чаму – не ведаю. Сотні разоў праходзіў тут, неаднойчы быў у самім доме, размаўляў з яго жыхарамі, а ўсё роўна…

Нейкая магія, не падуладная чалавечаму розуму, зыходзіць з гэтага месца. Здаецца, што выйдуць зараз са старажытна­й брамы Янка Брыль і Рыгор Барадулін (а яны тут у свой час гасцявалі насамрэч), ці сам Уладзімір Сямёнавіч з дзедам Васілём, ці Гервасій Выліваха, ці нават магутны Даніла ЗагорскіВе­жа…

«Ладдзя Роспачы», «Сівая легенда», «Чазенія», «Каласы пад сярпом тваім» і шмат яшчэ якія свае выдатныя творы Караткевіч пісаў менавіта тут, у дзедавай хаце, у любым сэрцы Рагачове і навакольны­х вёсках. Каля Дняпра, каля знакамітай грушы, каля тых месцаў і людзей, што любіў і шанаваў.

Ён быў. Ён ёсць. Ён будзе заўсёды.

 ?? ФОТА АЎТАРА ?? Тут, у дзедавай хаце ў Рагачове, Уладзімір Караткевіч напісаў свае лепшыя радкі.
ФОТА АЎТАРА Тут, у дзедавай хаце ў Рагачове, Уладзімір Караткевіч напісаў свае лепшыя радкі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus