Gomelskaya Pravda

Восеньскі малюнак

- Ганна АТРОШЧАНКА

Крыкне птушка з нейкім болем, Пацалуе іней травы…

Над раллёю і над полем Месячык плыве іржавы.

Цягне холадам з балота, Вечаровы час пануры. А наўкол – адна маркота, Дрэвы, нібыта скульптуры.

Зіхацяць адны рабіны, Чырвань лашчыць далягляды. Восень ладзіла журбіны,

А ў зімы – няма спагады…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus