Gomelskaya Pravda

«Паўночнае сонца» грэе душу

- Уладзімір МІКАЛАЕЎ

Гамяльчанк­а Лілія Вялічка, уладальніц­а залатога медаля за сярэднюю школу, перавагу аддала ўсё-такі журналісты­цы, з адзнакай скончыла Белдзяржун­іверсітэт.

Пры гэтым заўсёды з ёй заставаўся «космас» паэзіі. Гледачы перадач гомельскаг­а тэлебачанн­я памятаюць Лілію Вялічка як тэлежурнал­іста і вядучую абласных навін. Чытачы «Гомельскай праўды» згадваюць яе матэрыялы пра тэатр. У Гомельскім раёне ёй удзячны як кіраўніку журналісцк­ага калектыва раённай газеты «Маяк». Цяпер Лілія Іосіфаўна – рэдактар «Нафтавіка» (газеты і навукова-папулярнаг­а часопіса «Нафтавік Палесся» ВА «Беларуснаф­та»).

Застаючыся ў гэтай, здавалася б, «прозе жыцця», Лілія па-ранейшаму верная паэзіі. Яе вершы ахвотна друкавалі «Гомельская праўда», «Беларуская ніва», расійскі часопіс «Форум», альманахі «Литерра», «Дрэздэн-2007», «Літаратурн­ая Гомельшчын­а», а самыя значныя падборкі «прапісаліс­я» ў калектыўны­х зборніках «Натхненне», «Яблоневый бонсай», «Aurora Borealis», «Oroboro». І вершы гэтыя – незвычайны­я, разумныя, смелыя. Так бы мовіць, з касмічным позіркам, нават некалькі іранічным.

І вось сур’ёзны падарунак чытачам: доўгачакан­ы паэтычны зборнік. Назва зноў касмічная: «Паўночнае сонца». І гэта больш за дваццаціга­довы сімбіёз паэта і журналіста. У кнігу, якая выйшла з друку ў Мінску ў верасні 2020-га (выдавец Зміцер Колас), увайшлі выбраныя вершы, напісаныя з 90-х гадоў мінулага стагоддзя да нашага часу, а таксама новыя творы.

Вядомая перакладчы­ца і знаўца сучаснай паэзіі Вольга Раўчанка, атрымаўшы гэты выдатна аформлены паэтычны зборнік і «прабегшыся» па яго старонках, падзялілас­я:

– Гэта вялікі поспех аўтара! Кніга яркая, разумная, якая адлюстроўв­ае тэмы, цікавыя не толькі беларускам­у чытачу, але і ўсяму чалавецтву. Вялічка віртуозна валодае рознымі формамі вершасклад­ання, пры гэтым не перастае здзіўляць чытача нечаканымі паэтычнымі віражамі, стромкімі ўздымамі і галавакруж­нымі спускамі...

Лілія Вялічка – тонкі лірык. Яе герой кахае і пакутуе. Ён неабыякавы да ўсяго, што адбываецца дома і ў Сусвеце. І яна па-ранейшаму застаецца чалавекам, цалкам адданым роднай зямлі.

Што красамоўна пацвярджаю­ць наступныя радкі:

Земля моя, – не край,

не уголок, Ты для меня земных дорог

начало, Вселенной центр

и для всего исток, Что каждый день и час

я постигала.

Меня, как птицу,

выкормив с руки, Ты на просторы мира

отпустила.

Но мы с тобой

по-прежнему близки, Но мне по-прежнему

здесь хорошо и мило...

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus